Фарны касцёл Праабражэння Гасподняга (Навагрудак)

Навагрудскі фарны (парафіяльны) касцёл Праабражэння Гасподняга — каталіцкі храм у Навагрудку, размешчаны з усходняга боку ля падэшвы Замкавай гары па вул. 1 Мая. Пабудаваны Вітаўтам у гатычным стылі ў канцы XIV стагоддзя, перабудаваны ў стылі сармацкага барока ў пачатку XVIII стагоддзя. Да нашых дзён захаваліся тры гатычныя бессістэмна скампанаваныя капліцы розных памераў і формаў (першая палова XVII стагоддзя) з нярвюрным скляпеннем і каляровымі вітражамі. Кантаваныя алтарныя часткі капліц арыентаваны ў розныя бакі і прысвечаны розным святым (храм першапачаткова закладваўся ў гонар Усіх Святых), што, магчыма, з’яўляецца рэмінісцэнцыяй паганства. У храме знаходзіцца шанаваны цудатворны абраз Маці Божай Навагрудскай у каталіцкай рэдакцыі.

Касцёл
Касцёл Праабражэння Гасподняга
Фарны касцёл
Фарны касцёл у Навагрудку
Фарны касцёл у Навагрудку
53°36′05″ пн. ш. 25°49′49″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Горад Навагрудак
Канфесія каталіцызм
Епархія Навагрудскі дэканат Гродзенскага дыяцэзіі
Тып будынка парафіяльны (фарны) касцёл
Архітэктурны стыль готыка,
сармацкае барока
Заснавальнік Вітаўт
Дата заснавання 1395
Будаўніцтва 17191726 гады
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 411Г000403шыфр 411Г000403
Стан дзеючы
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Касцёл з Замкавай гары

Гісторыя

правіць

Паводле падання, касцёл быў пабудаваны ў 1395 г. па фундацыі Вітаўта на месцы колішняга язычніцкага капішча. Першапачаткова касцёл быў асвячоны ў імя Усіх Святых[1].

У гатычным касцёле ў 1422 г. былі павянчаны польскі кароль Уладзіслаў Ягайла і Соф’я Гальшанская[1].

 
Мемарыяльная пліта ў памяць аб загінулых у баі з туркамі пад Хацінам

У 1643 г. па загаду новагародскага кашталяна Яна Рудаміны-Дусяцкага ў паўночную сцяну капліцы Божага Цела ўмуравана мемарыяльная пліта ў памяць аб браце і паплечніках, якія загінулі ў баі з туркамі пад Хацінам у 1621 г[1].

14 ліпеня 1714 года каад’ютарам віленскага біскупа Мацеем Анцутам быў асвечаны краевугольны камень новага мураванага касцёла. Будаўніцтва вялося ў 17191726 гг.[1]. Вядома, што святыню ўзводзілі мясцовыя будаўнікі-муляры: Якуб Бокша, Юрый Урлоўскі, Андрэй Шарэцкі, Юрый Стапкоўскі[2].

У 1723 годзе касцёл асвечаны пад тытулам Божага Цела. Уяўляў сабой аднанефавую базіліку з паўкруглай апсідай і дзвюма вежамі на галоўным фасадзе. У кампазіцыю касцёла былі ўключаны дзве гранёныя капліцы ранейшага гатычнага касцёла XIVXV стст[1]. У 1776 г. біскуп Жулкоўскі асвячае касцёл у гонар Праабражэння Гасподняга.

 
Мармуровая дошка ў гонар хрышчэння Адама Міцкевіча

У гэтым храме 12 лютага 1799 г. быў ахрышчаны сын Барбары і Мікалая Міцкевічаў, які атрымаў імя Адам. З гэтай нагоды ў 1920-я гг. на сцяне касцёла, злева ад уваходу, усталявана невялікая мармуровая дошка.

 
Навагрудскі замак і касцёл Праабражэння Гасподняга на малюнку Н. Орды. 1876

У 1857 годзе храм быў зачынены царскімі ўладамі[2]. Паводле інвентара 1867 г., быў крыты гонтай. У касцёле налічваліся галоўны алтар, два бакавыя і два ў капліцах. Падлога была цагляная, пад ёй два вялікія скляпы. Усіх акон налічвалася сем і па два ў капліцах. З левага боку ад прастола была рызніца на адно акно[1].

 
Касцёл у пач. XX ст.

Храм вернуты каталікам у 1906 годзе. Аднаўленне зруйнаванай святыні пачалося толькі ў 1921 г. У 1922 г. біскуп Зыгмунт Лазінскі на Дзень Усіх Святых нанава асвяціў касцёл[2]. Парафія афіцыйна адрадзілася ў 1929 годзе, а святыня была аддадзена пад апеку сясцёр назарэтанак.

У 1920-я гады на сцяне старадаўняга гатычнага касцёла, уключанага ў сучасны храм у выглядзе капліцы, умуравалі табліцу на памяць аб вянчанні ў 1422 г. караля і вялікага князя Ягайлы з князёўнай Соф’яй Гальшанскай.

 

W TEJ ŚWIĄTYNI 1422 ROKU
WŁADYSŁAW JAGIEŁŁO KRÓL POLSKI
WIELKI KSIĄŻĘ LITEWSKI ZAWARŁ ZWIĄZEK MAŁŻEŃSKI
Z ZOFIĄ KSIĘŻNICZKĄ HOLSZAŃSKĄ PRZYSZŁĄ MATKĄ
KRÓLÓW POLSKICH WŁADYSŁAWA WARNEŃCZYKA
I KAZIMIERZA JAGIELLOŃCZYKA
KRÓL KAZIMIERZ JAGIELLOŃCZYK BYŁ
OJCEM ŚW. KAZIMIERZA I KRÓLÓW POLSKICH JANA
OLBRACHTA, ALEKSANDRA ZYGMUNTA I ORAZ
WŁADYSŁAWA KRÓLA WĘGIER I CZECH I FRYDERYKA
KARDYNAŁA KOŚCIOŁA RZYMSKIEGO PRYMASA POLSKI
DZIADEM ZAŚ ZYGMUNTA AUGUSTA, OSTATNIEGO Z
DYNASTII JAGIELLONÓW
KTÓRZY NA NAJWYŻSZE SZCZYTY POTĘGI I CHWAŁY WZNIEŚLI
KRÓLESTWO POLSKIE I WIELKIE KSIĘSTWO LITEWSKIE

 
 
Месца пахавання навагрудскіх пакутніц у касцёле

1 жніўня 1943 года гестапаўцамі былі пакараны смерцю 11 сясцёр-назарэтанак (навагрудскіх пакутніц), чыя магіла праіснавала побач з касцёлам да 1991 года. Зараз мошчы прылічаных Святым Прастолам у 2000 годзе да бласлаўлёных сясцёр пахаваны ў храме, а на месцы іх пахавання побач з храмам устаноўлена стэла.

Архітэктура

правіць
 
Гатычныя капліцы

Храм аднанефавы, з дзвюхвежавым галоўным фасадам і паўкруглай алтарнай апсідай, да якой з паўночнага боку прылягае сакрысція. У кампазіцыю будынку ўключаны две старажытныя гранёныя капліцы ранейшага касцёла. Каб зрабіць іх непрыкметнымі з боку ўваходу, сцяна галоўнага фасада і вежы ссунутыя адносна падоўжанай восі будынку, што надае яму замаскіраваную асіметрычную кампазіцыю. Сцены па перыметры завершаныя адзінай цягай карніза, якая падзяляе галоўны фасад на высокую ніжнюю частку і трохвугольны атыкавы франтон паміж чацверыковымі вежамі, накрытымі пакатымі шатрамі. Аконныя праёмы і нішы маюць паўцыркульныя арачныя завяршэнні.

 
Інтэр’ер

Інтэр’ер перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі. Над уваходам размешчаныя фігурныя ў плане хоры. У капліцах захаваліся гатычныя зорчатыя нервюрныя скляпенні, вітражы. У капліцы Божага Цела ў паўночнай сцяне ўмураваная мемарыяльная пліта (чорны мармур, пясчанік, 275х150 см), заказаная ў 1643 г. кашталянам Янам Рудамінам у памяць аб браце і суседзях, якія загінулі ў баі з туркамі пад Хоцінам у 1621 г.

 
Арханёл Міхал. XIX стагоддзе

У 1780-я гады Францішак Смуглевіч намаляваў для галоўнага алтара касцёла патранальны абраз Перамянення Пана, сёння на гэтым месцы знаходзіцца абраз мастака Болтуця, намаляваны ў 1939 годзе як копія знакамітай ватыканскай стацыі Рафаэля. Левы бакавы алтар прысвечаны св. Юзафу, а правы — св. Тэрэзы.

Побач з касцёлам знаходзіцца памятны камень у гонар адзінаццаці сясцёр назарэтанак, забітых гітлераўцамі 1 жніўня 1943 года. Саркафаг з астанкамі бласлаўлёных сясцёр знаходзіцца ў бакавой капліцы касцёла.

Пад касцёлам знаходзяцца тры крыпты: адна пад прэзбітэрыем з уваходам з апсіднага фасада і дзве пад абедзвюма капліцамі.

Крыніцы

правіць

Літаратура

правіць
  • Варавва А. Г. Новогрудский район. Край замков, рыцарей и поэтов / ред. Н. А. Плыткевич. — Мн.: РИФТУР, 2008. — С. 8. — 40 с. — (Жемчужины Беларуси). — 3 000 экз. — ISBN 978-985-6700-73-9.
  • Габрусь Т. В. Духоўныя абаронцы айчыны. — Наша вера. — 2001. — С. 3 (17).
  • Габрусь Т. В. Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі. — Мн.: Беларусь, 2007. — С. 28. — 167 с. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-01-0714-5.
  • Навагру́дскі фа́рны касцёл // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 510—511. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.

Спасылкі

правіць