Францішак Смуглевіч
Францішак Смуглевіч (польск.: Franciszek Smuglewicz, літ.: Pranciškus Smuglevičius, 6 кастрычніка 1745, Варшава — 6 (18) верасня 1807, Вільня) — польскі мастак, заснавальнік беларускай і літоўскай нацыянальнай школ жывапісу.
Францішак Смуглевіч | |
---|---|
| |
Імя пры нараджэнні | Franciszek Smuglewicz |
Дата нараджэння | 6 кастрычніка 1745[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 18 верасня 1807[1][2][…] (61 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Лукаш Смуглевіч |
Маці | Рэгіна з Алясінскіх[d] |
Род дзейнасці | мастак, выкладчык універсітэта |
Месца працы | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПершымі настаўнікамі былі бацька мастак Лукаш Смуглевіч (апроч Францішка, яшчэ чатыры яго сыны звязаны з выяўленчым мастацтвам) і сваяк Шыман Чаховіч.
У 1763—1764 гадах вучыўся ў Рыме ў Антоніа Марона , з 1765 года як стыпендыят караля Станіслава Аўгуста ў рымскай Акадэміі святога Лукі. У Рыме працаваў над інтэр’ерам касцёла Святога Станіслава , таксама супрацоўнічаў з Вінчэнца Брэна пры інвентарызацыі палаца Нерона (Domus Aurea ). У адукацыйных мэтах капіраваў творы майстроў.
У 1784 годзе вярнуўся ў Варшаву. У 1785 годзе і, пасля перапынку, з 1797 года жыў і працаваў у Вільні, у 1786—1797 гадах у Варшаве, дзе заснаваў прыватную школу жывапісу.
Заснаваў кафедру жывапісу і рысунка ў Галоўнай віленскай школе, у 1803 годзе ператворанай у імператарскі Віленскі ўніверсітэт, і кіраваў ёю; прафесар (1797). Гэта быў пачатак так званай віленскай школы жывапісу. Яго вучнямі былі, сярод іншага: Іосіф Аляшкевіч, Юзаф Пешка, Мацей Тапольскі і Матэвуш Такарскі .
У 1800—1801 гадах па запрашэнні цара Паўла І жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, у прыватнасці афармляў інтэр’еры Міхайлаўскага замка.
Быў пахаваны на могілках Роса (Расу) у Вільні. Аднак дакладнае месца яго пахавання было невядома ўжо ў канцы XIX стагоддзя.
Творчасць
правіцьЖывапіс па сваім характары класіцыстычны (пераважна карціны на тэмы старажытнай гісторыі і Бібліі, партрэты; алегарычныя і бытавыя сцэны), з элементамі барока. Пісаў карціны для касцёлаў Варшавы і іншых гарадоў Польшчы. У віленскім касцёле Святых Пятра і Паўла знаходзіцца адно з палотнаў Смуглевіча на рэлігійную тэму — «Развітанне свв. Пятра і Паўла» (1804).
Аўтар цыкла акварэлей з краявідамі архітэктурных помнікаў Вільні (1785; Мастацкі музей Літвы), якія маюць значэнне крыніцы каштоўнай іконаграфічнай інфармацыі пра былыя ці незваротна перабудаваныя збудаванні. Дзякуючы шматлікім рэпрадукцыям шырока вядомыя акварэлі Смуглевіча, якія зафіксавалі браму віленскай гарадской сцяны і разваліны каралеўскага замка ў Вільні.
У 1790 годзе пачаў незавершаную серыю малюнкаў і літаграфій па польскай гісторыі ў сто гравюр, якія ілюстравалі гісторыю польскай нацыі, напісаную Адамам Нарушэвічам.
Не грэбаваў заказамі на выпадковыя працы — «Павел Ксаверый Бжастоўскі аб’яўляе Статут сялянам Паўлава», 1795 год.
З братам Антоніем Смуглевічам малявалі фрэскі палацаў у Дабжыцы , Смілаве і Любострані . Таксама ў 1802 годзе яны разам дэкаравалі залу пасяджэнняў у Галоўнай віленскай школе, цяпер Зала Смуглявічуса Вільнюскага ўніверсітэта (чытальная зала рэдкай кнігі бібліятэкі Вільнюскага ўніверсітэта). Фрэскі ў зале пасяджэнняў прадстаўлялі 12 антычных персанажаў: Сакрата, Плутарха, Піндара, Анакрэонта, Гесіёда, Геракліта, Арыстоцеля, Эўрыпіда, Дыягена, Гамера, Архімеда і Платона
Творчасць аказала вялікі ўплыў на развіццё літоўскага выяўленчага мастацтва.
-
Скіфскія паслы ў Дарыя. Каля 1785 г. (Літоўскі мастацкі музей , Вільнюс).
-
Партрэт сям’і Прозар. 1789 г. (Нацыянальны музей, Варшава).
-
Прысяга Тадэвуша Касцюшкі на кракаўскім рынку. 1797 г. (Нацыянальны музей, Познань).
Вядомыя творы
правіць- «Літоўскія сяляне» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Смерць Віргініі» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Скіфскія паслы ў Дарыя» (Вільнюская карцінная галерэя Мастацкага музея Літвы)
- «Партрэт сям’і Прозар» (1789, Нацыянальны музей, Варшава)
- «Прысяга Касцюшкі» (1797, Нацыянальны музей, Познань)
Крыніцы
правіць- ↑ а б Franciszek Smuglewicz
- ↑ а б Ryszkiewicz A. Franciszek Smuglewicz // Smuglewicz, Franciszek // Grove Art Online / J. Turner — [Oxford, England], Houndmills, Basingstoke, England, New York: OUP, 2018. — doi:10.1093/GAO/9781884446054.ARTICLE.T079377
Літаратура
правіць- Дробаў Л. Н. Смуглевіч Францішак // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 62. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Дробов Л. Н. Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. — Мн.: «Навука і тэхніка»,1974. (руск.)
- Гісторыя беларускага мастацтва: У 6-ці т. Т. 3: Канец XVIII — пач. XX ст. / Рэдкал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш.; рэд. тома Л. М. Дробаў, П. А. Карнач. — Мн.: «Навука і тэхніка», 1989.
- Pranciškus Smuglevičius ir jo epocha. Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 1997. ISBN 1392-0316-10.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Францішак Смуглевіч
- Смуглевіч Францішак на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Professor Pranciskus Smuglevicius Архівавана 26 лістапада 2004.