Адам Нарушэвіч
Адам Тадэвуш Станіслаў Нарушэвіч (20 кастрычніка 1733, Лагішын, Пінскі павет — 8 ліпеня 1796, Янаў-Падляшскі) — вялікалітоўскі філолаг, гісторык, перакладчык, паэт і празаік. З роду Нарушэвічаў. Ахрышчаны ў Лагішыне як Адам Тадэвуш, з 1781 карыстаўся імем Станіслаў.
Адам Нарушэвіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() | |||||||
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Луцкая дыяцэзія[d] | ||||||
Папярэднік | Фелікс Павел Турскі[d] | ||||||
Пераемнік | Каспар Цецішоўскі | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Смаленская дыяцэзія | ||||||
Папярэднік | Габрыэль Вадзынскі | ||||||
Пераемнік | Тыматэвуш Павел Гажэнскі[d] | ||||||
|
|||||||
Дыяцэзія | Titular Episcopal See of Emmaüs[d] | ||||||
|
|||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | паэт, гісторык, каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, пісьменнік | ||||||
Нараджэнне |
20 кастрычніка 1733[1][2][3] |
||||||
Смерць |
6 ліпеня 1796[2] (62 гады) |
||||||
Пахаванне | |||||||
Дынастыя | Нарушэвічы | ||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1748 скончыў Пінскі езуіцкі калегіум, дзе ў 1748 уступіў у ордэн езуітаў, у 1754 — Віленскую езуіцкую акадэмію. Вучыўся ў Ліёне (Францыя), у Італіі і Германіі. Выкладаў лацінскую мову ў Віленскай акадэміі, заняў там кафедру паэтыкі, дзе выкладаў стылістыку і гісторыю літаратуры. Вялікі пісар літоўскі (1781—1788). Біскуп смаленскі (з 1788), луцкі (з 1790). Валодаў маёнткам Павець каля Пінска. Пахаваны ў Янаве-Падляшскім.
ТворчасцьПравіць
А. Нарушэвіч адным з першых зрабіў пераклад Карнелія Тацыта на славянскую мову (польскую), яго пераклад да цяперашняга часу лічыцца лепшым у еўрапейскай літаратуры, а пераклады Гарацыя — самымі поўнымі і дасканалымі. Аўтар 7-томнай «Гісторыі Польшчы» (Варшава, 1780—1824), гісторыі Крыма — «Таўрыя» (Варшава, 1781). Гэтыя фундаментальныя працы з'яўляюцца наватарскімі на ўсходнееўрапейскай прасторы — вылучаюцца грунтоўнасцю высноў, дасканалым аналізам крыніц. Заснавальнік у польскай гістарыяграфічнай школы (г. зв. «школы Нарушэвіча»), якая проціпаўстаўлялася школе І. Лялевеля.
Аўтар шматлікіх одаў, ідылій, сатырычных твораў.
Гл. таксамаПравіць
Зноскі
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ а б Adam Naruszewicz // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Adam Naruszewicz // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag Праверана 9 кастрычніка 2017.
ЛітаратураПравіць
- Календарыюм // «Czasopis» № 10/2003.