Каспар Цецішоўскі

Ка́спар Казі́меж Цецішо́ўскі (польск.: Kasper Kazimierz Cieciszowski; 1745, Азораў, цяпер Мазавецкае ваяводства, Польшча — 28 красавіка 1831, Луцк, цяпер Украіна) — магілёўскі архібіскуп і мітрапаліт усіх рымска-каталіцкіх касцёлаў у Расійскай імперыі.

Каспар Цецішоўскі
Kasper Cieciszowski.PNG
Herb Pierzchala.png
каталіцкі біскуп[d]
з 8 кастрычніка 1775
дыяцэзіяльны біскуп[d]
17 лістапада 1798 — 23 чэрвеня 1828
Дыяцэзія Луцкая дыяцэзія[d]
Папярэднік Адам Нарушэвіч
Пераемнік Міхал Піўніцкі[d]
дыяцэзіяльны біскуп[d]
7 жніўня 1784 — 17 лістапада 1798
Дыяцэзія Кіеўская дыяцэзія[d]
Папярэднік Францішак Кандыд Асалінскі[d]
тытулярны біскуп
з 29 мая 1775
Дыяцэзія Q736786?
каталіцкі архібіскуп[d]
23 чэрвеня 1828 — 28 красавіка 1831
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Станіслаў Іванавіч Богуш-Сестранцэвіч
Пераемнік Ігнацы Паўлоўскі
Нараджэнне 5 студзеня 1741(1741-01-05)
Смерць 28 красавіка 1831(1831-04-28)[1] (90 гадоў)
Род Цецішоўскія[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква[3]
Член у
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан
Узнагароды
ордэн Святога апостала Андрэя Першазванага кавалер Ордэна Святога Аляксандра Неўскага ордэн Святой Ганны I ступені ордэн Белага арла ордэн Святога Станіслава
Commons-logo.svg Каспар Цецішоўскі на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Са шляхецкага роду Цецішоўскіх герба «Пяжхала», сын Дамініка, падчашага літоўскага. У 1760 выехаў у Рым, дзе паступіў у Семінарыю Прапаганды з намерам пасвячэння місійнай працы на Усходзе. Святарскія свяченні атрымаў у 1764 з рук папы Клімента XIII. Яшчэ падчас навучання ў Рыме быў прызначаны варшаўскім канонікам. Пасля вяртання дадому стау тытулярным біскупам Тэвестэ, а таксама каад’ютарам «cum iure successionis» (з правам наступніцтва) кіеўскага біскупа Францішка Асалінскага. У 1780 стаў афіцыялам варшаўскім і мазавецкага княства («vicarius in spiritualibus et officialis Varsaviensis ac per Ducatum Masoviae generalis»). У 1781 стаў мехаўскімабатам і збучынскім пробашчам, але неўзабаве адмовіўся ад пасады.

Пасля смерці біскупа Ф. Асалінскага, як яго пераемнік, склаў перад каралём Станіславам Аўгустам сенатарскую прысягу і 16 ліпеня 1785 адбыўся ўрачысты інгрэс на жытомірскую кафедру. Меў прыкры канфлікт з Гугам Калантаем, які дамогся прызначэння даходаў мехоўскага абацтва на карысць Кракаўскага Універсітэта. Абараняючы свае правы, біскуп Цецішоўскі атрымаў як кампенсацыю 25.000 злотых. У 1785 заснаваў жытомірскую семінарыю, склаў яе статут. Ягоным сакратаром быў Ян Павел Вароніч. У 1787 спрыяў спыненню яўрэйскіх пагромаў у Бярдзічаве. За ўдзел у працы ваеннага дэпартамента быў узнагароджаны Ордэнам белага арла. Падчас пасяджэння Вялікага Сойму бараніў правы Касцёлу. У 1792 дамогся прызначэння грошаў на будаўніцтва новых 24 касцёлаў на Кіеўшчыне і Брацлаўшчыне. Шчыра падтрымліваў Канстытуцыю 3 мая, у якой бачыў галоўную магчымасць адраджэння краіны. 10 мая 1791 выдаў пастырскі ліст, у якім наказаў адпраўляць у сваёй дыяцэзіі малітвы ў гонар новага закону.

У 1795 прызначаны Кацярынай II пінскім біскупам з рэзідэнцыяй у Жытоміры. У 1798 апостальскі нунцый Лаўрэн Літа скасаваў гэту дыяцэзію як некананічна ўтвораную і заснаваў Луцка-Жытомірскую, аб’яднаўшы дзве былыя дыяцэзіі — Луцкую і Кіеўскую. 26 верасня 1798 адбыўся інгрэс Цеціўоўскага на яе кафедру. Адразу ж Цецішоўскі пераехаў у Луцк. Спрыяў развіццю польскага школьніцтва на Валыні. 27 красавіка 1827 прызначаны магілёўскім архібіскупам. Тым не менш заставаўся ў Луцку. У апошнія гады жыцця страціў зрок і магчымасць хадзіць. У 1830 стаў ахвярай правакацыі, калі канонік скернявіцкі даў яму падпісаць даумент, які пасля стаў адозвай супраць паўстанцаў.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Krzysztof Rafał Prokop, «Biskupi kijowscy obrządku łacińskiego XIV—XVIII w. Szkice biograficzne», Biały Dunajec — Ostróg 2003, s. 116—120.
  • Bp Michał Godlewski, «Kacper Kazimierz h. Kolumna (1745—1831)», [w:] PSB t. IV, Kraków 1938, s. 38—39.
  • Ks. Witold Józef Kowalów, «Abp Kacper Kazimierz Cieciszowski (1798—1831)», [w:] «Wołanie z Wołynia» 4 (17) 1997, s. 36—39;
  • Ks. Feliks Sznarbachowski, «Początek i dzieje rzymskokatolickiej diecezji łucko-żytomierskiej obecnie łuckiej», Warszawa 1926, s. 102—110.

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Габрыэль Вадзынскі
Тэвестэйскія біскупы
17751784
Пераемнік:
Джульельма Станья
Папярэднік:
Ігнацы Францішак Асалінскі
Кіеўскія біскупы
17841798
Пераемнік:
Ян Пурвінскі
Папярэднік:
Пінскія біскупы
17951798
Пераемнік:
Зыгмунт Лазінскі
Папярэднік:
Адам Нарушэвіч
Луцкія біскупы
17981827
Пераемнік:
Міхал Ян Піўніцкі
Папярэднік:
Станіслаў Богуш-Сестранцэвіч
Магілёўскія архібіскупы
18271831
Пераемнік:
Ігнацій Паўлоўскі