Ігнацы Паўлоўскі

Ігнацы Паўлоўскі (польск.: Ignacy Ludwik Pawłowski; 14 лютага 1776 — 20 чэрвеня 1841) — рымска-каталіцкі дзеяч, архібіскуп магілёўскі.

Ігнацы Паўлоўскі
Архібіскуп-мітрапаліт Магілёўскі
1 сакавіка 1841 — 20 чэрвеня 1842
Дыяцэзія Магілёўская архідыяцэзія
Папярэднік Каспар Цецішоўскі
Пераемнік Казімір Дмахоўскі
тытулярны біскуп
з 23 чэрвеня 1828
Дыяцэзія Megara[d]
дапаможны біскуп
з 23 чэрвеня 1828
Дыяцэзія Камянец-Падольская дыяцэзія[d]
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі дыякан, каталіцкі клірык, каталіцкі біскуп
Нараджэнне 4 лютага 1776(1776-02-04)
Смерць 20 чэрвеня 1842(1842-06-20) (66 гадоў)
Дынастыя Pawłowscy herbu Korwin[d]

Біяграфія

правіць

Вучыўся ў Бары, Полацку і Камянец-Падольску. Пасвечаны ў святара ў 1800 годзе. З 1817 года быў вікарыем Камянецкай дыяцэзіі, членам Пецярбургскага рымска-каталіцкага духоўнага капітула[2].

У 1832—1842 гадах — старшыня Рымска-каталіцкай духоўнай калегіі. У 1839 годзе, па рашэнні імператара, стаў архібіскупам і мітрапалітам Магілёўскім. 1 сакавіка 1841 года быў зацверджаны Святым Прастолам у гэтым сане.

Памёр 2 ліпеня 1842 года.

Зноскі

  1. Sejm-Wielki.pl — 2002.
  2. Митрополиты Могилёвские(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 8 мая 2021. Праверана 18 студзеня 2020.

Спасылкі

правіць