Эсфір (дачка Амінавада)
Эсфір, Эсфер — асоба біблейскай гісторыі, паводле Бібліі, дачка Амінавада з Веніямінава пакалення.
Эсфір | |
---|---|
іўр.: אסתר | |
Род дзейнасці | палітык |
Дата нараджэння | каля VI стагоддзе да н.э. |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | каля V стагоддзе да н.э. |
Месца смерці | |
Муж | Ahasuerus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьПершапачаткова мела яўрэйскае імя Гадаса, была сваячкай і выхаванкай набожнага іудзея Мардахея, які жыў у Сузах і аднойчы выратаваў жыццё персідскаму цару. Калі цар выбіраў сабе новую жонку, яго выбар паў на Гадасу, якая атрымала новае імя — Эсфір, што ў перакладзе з персідскай мовы азначае Зорка. Узвышэнне пры двары іўдзейкі выклікала зайздрасць і злосць некаторых прыдворных цара, асабліва Амана, уладалюбівага, гордага і дэспатычнага царскага любімца. Раззлаваны тым, што Мардахей адносіўся да яго без рабалепства, Аман вырашыў знішчыць не толькі Мардахея, але і ўсіх іудзеяў у Персідскім царстве, і дабіваўся ад цара згоды на выданне такога карнага ўказа. Калі пра гэта даведаўся Мардахей, ён патрабаваў ад Эсфіры, каб яна заступілася перад царом за свой народ. Мужная Эсфір пад страхам згубіць не толькі сваё становішча, але і ўласнае жыццё, насуперак строгаму прыдворнаму этыкету з'явілася без запрашэння да цара і пераканала яго наведаць падрыхтаваны ёю пір, у час якога звярнулася да цара з просьбай аб абароне. Калі цар даведаўся пра сутнасць просьбы Эсфіры, ён загадаў павесіць свайго любімда Амана на той шыбеніцы, якая была падрыхтавана для Мардахея, і выдаў новы загад аб праве іудзеяў на самаабарону. Некаторыя даследчыкі Бібліі бачылі ў кнізе «Эсфір» адлюстраванне не сапраўднай гісторыі, а свайго роду прыпавесць або гістарычную аповесць і сцвярджалі, што яна сваім зместам, падрабязным апісаннем быту і абставін, некаторых гістарычных рэалій адносіцца да часоў панавання Ксеркса і што сапраўднае імя гэтага цара Агасвер.[1]
Зноскі
- ↑ Скарына Ф.: Творы… С. 171—172.
Літаратура
правіць- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. 171—172. — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эсфір (дачка Амінавада)
- Артыкул «Эсфір» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі