Старажытны Блізкі Усход

Большая частка найстаражытных цывілізацый свету размяшчалася на тэрыторыі Блізкага Усходу, якая ўключала Месапатамію (сучасныя Ірак, паўднёва-ўсходняя Турцыя, паўночна-ўсходняя Сірыя), старажытны Егіпет (хоць большая частка Егіпта знаходзілася на крайнім паўночным усходзе Афрыкі), старажытны Іран (Элам, Мідыя, Парфія і старажытная Персія), Анатолію (сучасная Турцыя), Левант (сучасныя Сірыя, Ліван, Ізраіль, Палесціна і Іарданія), Мальту і старажытную Аравію.

Старажытны Блізкі Усход
Знаходзіцца ў межах геаграфічнага аб'екта Блізкі Усход
Папярэдні ў спісе prehistory of the Middle East[d]
Наступны ў спісе medieval Near East[d]
Вывучаецца ў ancient Near Eastern studies[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Аглядная карта старажытнага Блізкага Усходу

Старажытны Блізкі Усход лічыцца калыскай цывілізацыі. Менавіта тут сталі ўпершыню практыкаваць круглагоднае інтэнсіўнае земляробства, тут упершыню ў свеце ўзніклі пісьмо, ганчарны круг, а затым кола і млынавы жоран, створана першая дзяржава, заканадаўства, а затым і першая імперыя. Тут упершыню аформіліся сацыяльнае расслаенне, рабаўладанне і арганізаваная ваенная справа, тут закладзены асновы такіх дысцыплін, як астраномія і матэматыка.

Вывучэннем Старажытнага Блізкага Усходу займаюцца такія дысцыпліны, як блізкаўсходняя археалогія  (англ.) і гісторыя старажытнага свету. Пачатковым пунктам яе адліку лічыцца ўзнікненне дзяржавы Шумер у 4 тыс. да н.э., уключаючы бронзавы і жалезныя вякі, а ў якасці канчатковай даты разглядаецца або Ахеменідскае заваяванне ў 6 ст. да н.э., або заваяванне Аляксандра Македонскага ў 4 ст. да н.э.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць