Леанід Ніканоравіч Дробаў
Леанід Ніканоравіч Дробаў (нар. 6 жніўня 1926, в. Растаў, Акцябрскі раён, Гомельская вобласць — 2002) — беларускі мастацтвазнавец і жывапісец. Доктар мастацтвазнаўства (1984), прафесар (1987).
Леанід Ніканоравіч Дробаў | |
Дата нараджэння | 6 жніўня 1926 |
---|---|
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 2002 |
Род дзейнасці | мастак, мастацтвазнавец |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар мастацтвазнаўства[d] |
Альма-матар |
БіяграфіяПравіць
Скончыў у 1958 годзе БДУ, у 1965 — Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1964 года загадчык аддзела выяўленчага мастацтва Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Нацыянальнай АН Беларусі.
Навуковая дзейнасцьПравіць
Даследаваў беларускі жывапіс 19—20 стст. Аўтар кніг па гісторыі беларускага жывапісу, манаграфій пра беларускіх мастакоў А. Мазалёва (1976), А. Шаўчэнку (1980); рэдактар і аўтар асобных артыкулаў у «Гісторыі мастацтва народаў СССР» (т. 5—9, 1972—1982; залаты медаль АМ СССР, 1982), «Гісторыі беларускага мастацтва» (т. 1—6, 1987—1994; Дзяржаўная прэмія Беларусі 1996).
ТворчасцьПравіць
Аўтар сюжэтна-тэматычных работ «Камбед» (1968), «Партызанская кухня» (1965), «Аўтапартрэт» (1972), «Успаміны аб юнацтве» (1973), «Прэлюдыя» (1983), партрэтаў П. Ф. Глебкі (1971), «Групавы партрэт беларускіх пісьменнікаў» (1987), пейзажаў «Крым. Гурзуф» (1970-я гг.), «Роднае Палессе», «На рацэ Пціч», «Старая дарога на Парэчча», серыі «Міншчына», «Віцебшчына» (усе 1990-я гг.) і інш.
ТворыПравіць
- Беларускія мастакі XIX ст. Мн., 1971;
- Искусство Белорусской ССР: [Альбом]. Л., 1972;
- Живопись Белоруссии XIX — начала XX в. Мн., 1974;
- Живопись Советской Белоруссии (1917—1975 гг.). Мн., 1979;
- Сучасны беларускі партрэт. Мн., 1982.
Зноскі
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1998. — 576 с.: іл. ISBN 985-11-0106-0 (т. 6), ISBN 985-11-0035-8
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.]. Т. 3. — Минск, 2006.
- Фатыхава Г. Дарога за небакрай // Мастацтва Беларусі 1988. № 5.