Факультэт журналістыкі БДУ

(Пасля перасылкі з Інстытут журналістыкі БДУ)

Факультэт журналістыкі БДУ — структурнае падраздзяленне Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.

Факультэт журналістыкі
Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт
Заснаваны 1944
Дэкан Вольга Міхайлаўна Самусевіч
Месцазнаходжанне Сцяг Беларусі Беларусь, Мінск, вул. Кальварыйская, 9
journ.bsu.by

Гісторыя правіць

1 лістапада 1944 года ў Мінску на філалагічным факультэце БДУ было адкрыта першае ў СССР аддзяленне журналістыкі, якое ўзначаліў Давід Фактаровіч. У 1946 годзе яно было пераўтворана ў кафедру журналістыкі (на чале з М. С. Зерніцкім), якая функцыянавала на філалагічным факультэце БДУ. У 1949 годзе адбыўся першы выпуск студэнтаў з дыпломамі журналістаў.

У 1967 годзе на базе кафедры быў створаны самастойны факультэт журналістыкі БДУ, які ўзначаліў Рыгор Булацкі.

З 1 верасня 2008 па ліпень 2018 журфак БДУ быў ператвораны ў Інстытут журналістыкі БДУ. Інстытут складаўся з двух факультэтаў: факультэта журналістыкі і факультэта падвышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў.

Дэкан факультэта журналістыкі БДУ — Вольга Міхайлаўна Самусевіч.

Акадэмічныя свабоды правіць

У 2006 годзе пасля выбараў з трэцяга курсу была адлічана Вольга Класкоўская. Фармальнай падставай была «акадэмiчная запазычанасць», але сакурснікі Вольгі сцвярждалі, што адлічэнне было палітычна матываваным (Вольга ўдзельначала ў дзейнасці руху «Малады фронт»). Студэнты стварылі заяву дэкану Сяргею Дубовiку з патрабаваннем спынiць пераслед студэнтаў за iх погляды. Ініцыятар напісання заявы студэнтаў у падтрымку Вольгі, Алёна Андрэева, сама забрала дакументы з факультэта, пазней стала iнфармацыйным каардынатарам Асамблеi няўрадавых арганiзацыяў Беларусi[1].

У 2008 года з трэцяга курсу з фармулёўкай «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Франак Вячорка. Фармальным чыннікам адлічэння стала тое, што студэнт не змог своечасова здаць сесію: у гэты час Ф. Вячорка адбываў 15-сутачны адміністрацыйны арышт па абвінавачванні ў дробным хуліганстве, якое ён здзейсніў 16 студзеня ў будынку суда Цэнтральнага раёна Мінска, дзе праходзіў працэс па справе актывісткі моладзевага дэмакратычнага руху Юліі Сіўцовай.

15 кастрычніка 2010 года з 5-га курса быў адлічаны Алег Ануфрыенка, паводле афіцыйнай версіі, за пропускі заняткаў. Перад прэзідэнцкімі выбарамі Ануфрыенка выканаў ролю ўнука ў роліку «Схавай пашпарт бабулі», які ў жартаўлівай заклікаў не даць старэйшаму пакаленню прагаласаваць за Аляксандра Лукашэнку[2]. Кіраўніцтва Інстытута адмаўляе сувязь паміж ролікам і адлічэннем, звяртаючы ўвагу на тое, што відэа з’явілася ў інтэрнэце пазней (8 лістапада) за загад аб адлічэнні[3]. Аднак пра сваё адлічэнне Ануфрыенка даведаўся толькі 15 снежня[4].

У 2011 годзе, пасля зімовай сесіі, з 5-га курса была адлічана «за акадэмічную непаспяховасць» Каця Клімко, якая адбыла 10 сутак арышту пасля ўдзелу ў масавай акцыі пратэсту ў Мінску супраць вынікаў прэзідэнцкіх выбраў[5].

У 2014 годзе «за акадэмічную непаспяховасць» быў адлічаны Мікіта Семяненка, сябра Руху «За Свабоду»[6].

У пачатку 2017 года з другога курсу была адлічана Ганна Смілевіч, якая за месяц да таго была абраная старшынёй «Моладзі БНФ». Яна не здала тры экзамены ў сесіі, што фармальна азначае адлічэнне студэнта. Паводле словаў Смілевіч, некаторыя выкладчыкі прызналіся, што да іх прыходзілі людзі з КДБ і цікавіліся яе асобай[7].

У чэрвені 2021 года з факультэта адлічылі Глафіру Жук, дзяўчына не здала сесію, бо ў гэты час была ў зняволенні[8]. Як журналістка «Народнай Волі» ў маі 2021 года яна асвятляла справу студэнтаў і выкладчыкаў ВНУ ў Доме правасуддзя ў Мінску, але за гэта яе 29 мая затрымалі, абвінавацілі ў несанкцыянаваным пікеце і асудзілі на 30 сутак[9].

Спецыяльнасці правіць

  • Журналістыка (друкаваныя СМІ)
  • Журналістыка (аўдыёвізуальная)
  • Журналістыка (вэб-журналістыка)
  • Журналістыка (менеджмент СМІ)
  • Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)
  • Міжнародная журналістыка
  • Літаратурная праца (рэдагаванне)
  • Літаратурная праца (творчасць)

Кафедры правіць

На факультэце журналістыкі дзейнічае 10 кафедраў:

  • Тэорыі і метадалогіі журналістыкі
  • Перыядычнага друку
  • Тэлебачання і радыёвяшчання
  • Замежнай журналістыкі і літаратуры
  • Медыялогіі і вэб-журналістыкі
  • Гісторыі журналістыкі і менеджменту СМІ
  • Тэхналогій камунікацыі
  • Стылістыкі і літаратурнага рэдагавання
  • Літаратурна-мастацкай крытыкі
  • Англійскай мовы і маўленчай камунікацыі

Дэканы правіць

Вядомыя выпускнікі правіць

Зноскі

  1. https://www.dw.com/ru/%D1%8F%D0%BA-%D1%83%D1%81%D0%BF%D1%80%D1%8B%D0%BC%D0%B0%D1%8E%D1%86%D1%8C-%D1%83-%D0%B1%D0%B5%D0%BB%D0%B0%D1%80%D1%83%D1%81i-%D0%BF%D0%B0%D0%BBi%D1%82%D1%8B%D1%87%D0%BD%D1%83%D1%8E-%D0%B0%D0%BA%D1%82%D1%8B%D1%9E%D0%BD%D0%B0%D1%81%D1%86%D1%8C-%D1%81%D1%82%D1%83%D0%B4%D1%8D%D0%BD%D1%82%D0%B0%D1%9E/a-1781998
  2. «Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту
  3. Акцёра з роліка «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі за «хвасты», а не за палітыку
  4. «Унука» з роліку «Схавай пашпарт бабулі» адлічылі з унівэрсытэту
  5. Па праграме Каліноўскага паедуць толькі «некалькі дзесяткаў» + ТОП гучных адлічэньняў
  6. Чарговы студэнт адлічаны за грамадскую актыўнасць
  7. Студэнтку, якая ўзначаліла «Моладзь БНФ», адлічваюць з БДУ
  8. Журналістку Глафіру Жук адлічылі з факультэту журналістыкі БДУ . Белорусский партизан (29 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.
  9. Задержали в салоне красоты, всю камеру отправили в карцер. Журналистка Глафира Жук рассказала о 30 сутках на Окрестина (руск.). Наша Ніва (28 чэрвеня 2021). Архівавана з першакрыніцы 28 чэрвеня 2021. Праверана 30 чэрвеня 2021.

Спасылкі правіць