Тадэвуш Касцюшка
Андрэ́й Тадэ́вуш Банавенту́ра Касцю́шка (польск.: Andrzej Tadeusz Bonawentura Kościuszko; 4 лютага 1746[1], Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая — 15 кастрычніка 1817, Золатурн, Швейцарыя) — ваенны дзеяч Рэчы Паспалітай, нацыянальны герой у Беларусі, ЗША, Літве і Польшчы. Удзельнік барацьбы Рэчы Паспалітай з Расіяй і Прусіяй, а таксама вайны за незалежнасць ЗША. Лідар нацыянальна-вызваленчага паўстання 1794 года ў Рэчы Паспалітай супраць расійска-прускай акупацыі краіны.
Тадэвуш Касцюшка | |
---|---|
Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка | |
Дата нараджэння | 4 лютага 1746[1] |
Месца нараджэння | Мерачоўшчына, Слонімскі павет, Рэч Паспалітая (цяпер Івацэвіцкі раён, Брэсцкая вобласць, Беларусь) |
Дата смерці | 15 кастрычніка 1817 |
Месца смерці | Золатурн, Швейцарыя |
Месца пахавання | |
Бацька | Людвік Тадэвуш Касцюшка |
Маці | Тэкля з Ратамскіх[d] |
Альма-матар | |
Грамадзянства | |
Прыналежнасць |
Рэч Паспалітая Злучаныя Штаты Амерыкі |
Род войскаў |
|
Гады службы | 1765—1794 |
Званне | Часовы брыгадны генерал ЗША (кастрычнік 1783); Генерал дывізіі (генерал-маёр) арміі Рэчы Паспалітай |
Бітвы/войны |
Вайна за незалежнасць ЗША Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 (Бітва пад Зяленцамі, Бітва пад Дубенкай) Паўстанне 1794 года (Бітва пад Рацлавіцамі, Бітва пад Шчакацінамі, Бітва пад Мацяёвіцамі) |
Узнагароды і званні | |
Аўтограф | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Скончыў кадэцкі корпус у Варшаве, але пасля пачатку грамадзянскай вайны з удзелам Барскай канфедэрацыі, у 1769 годзе, пераехаў у Францыю. Вярнуўся ў Рэч Паспалітую ў 1774 годзе, праз 2 гады пасля першага падзелу. Пасля няўдалай спробы збегчы са сваёй выхаванкай вярнуўся ў Францыю. У 1776 годзе пераехаў у Паўночную Амерыку, дзе ўзяў удзел у вайне за незалежнасць ЗША ў званні палкоўніка Кантынентальнай арміі. Як дасведчаны ваенны інжынер распрацоўваў і камандаваў будаўніцтвам умацаванняў, у тым ліку форта ў Вест-Пойнце, Нью-Ёрк. У 1783 годзе, у прызнанне заслуг, Кантынентальны кангрэс надаў яму званне брыгаднага генерала.
Вярнуўшыся ў 1784 годзе на радзіму, Тадэвуш Касцюшка далучыўся да арміі Рэчы Паспалітай у званні генерал-маёра ў 1789 годзе. Праз два гады пасля вайны Расіі з Рэччу Паспалітай, якая прывяла да другога падзелу, ён арганізаваў паўстанне ў сакавіку 1794 года і ўзначаліў яго. Паранены трапіў у расійскі палон у кастрычніку 1794 года. Паражэнне паўстання Касцюшкі ў лістападзе 1794 года прывяло да трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які ліквідаваў незалежныя Польскае Каралеўства і Вялікае Княства Літоўскае. У 1796 годзе быў памілаваны і эміграваў у ЗША. У 1798 годзе Тадэвуш Касцюшка напісаў тастамент, паводле якога пакідаў свае амерыканскія актывы на вызваленне і адукацыю амерыканскіх рабоў. Урэшце ён вярнуўся ў Еўропу і жыў у Швейцарыі. Выканаць яго апошнюю волю аказалася цяжка, сродкі не былі выкарыстаны на тое, для чаго яны прызначаліся.
Продкі
правіцьТадэвуш Касцюшка — прадстаўнік старажытнага беларускага[3][4][5][6] роду Касцюшкаў герба «Рох III». Яго прапрадзед Канстанцін Фёдаравіч[7] (ад памяншальных формаў гэтага імя — Касцюшка — утварылася прозвішча роду), які служыў пісарам велікакняжацкай канцылярыі, атрымаў Сяхновічы на Берасцейшчыне ад Жыгімонта Старога. Маёнтак быў невялікі — Канстанцін выстаўляў з яго войска ў «тры коні». Жонкай Канстанціна была Ганна з Гальшанскіх, княжацкага роду параднёнага з каралямі польскімі і вялікімі князямі літоўскімі праз шлюб сясцёр Гальшанскіх з Ягайлам і Вітаўтам.
Да сярэдзіны XVII ст. Касцюшкі трымаліся праваслаўя, але ў часы «Патопу», як і многія з берасцейскай шляхты, адышлі ад дзедаўскай веры: адны ў каталіцтва, іншыя — да ўніятаў. Сяхновіцкія Касцюшкі былі католікамі[8]. Людвік, бацька Тадэвуша, які вызначаўся энергіяй, дамогся ў 1731 годзе тытула мечніка Берасцейскага ваяводства, абіраўся ў 1743 годзе ад шляхты ваяводства ў Літоўскі Трыбунал, здолеў нейкім чынам адсудзіць у Сапегаў маёнтак Мерачоўшчыну, што знаходзіўся за дзве вярсты ад Косава. Маці паходзіла з беларускага ўніяцкага роду Ратамскіх[9], звалася Тэкля. На момант нараджэння Тадэвуша Касцюшкі, яго сям’я валодала сціплымі зямельнымі ўладаннямі, на якіх працавала каля 31 сям’і[10][11].
Біяграфія
правіцьРаннія гады
правіцьКасцюшка нарадзіўся ў лютым 1746 года ў маёнтку Мерачоўшчына каля мястэчка Косава (цяпер у Івацэвіцкім раёне). Яго дакладная дата нараджэння невядомая; звычайна прыводзяцца магчымыя даты 4 лютага[1] і 12 лютага[заўв 1]. Прынята, што ён быў ахрышчаны 12 лютага 1746 года. У Мерачоўшчыне прайшлі дзіцячыя гады Тадэвуша Касцюшкі. У яго было дзве сястры — Ганна і Кацярына — і брат Юзаф.
Тадэвуша ахрысцілі і ў рымска-каталіцкім касцёле, і ў праваслаўнай царкве, такім чынам ён меў імёны Андрэй, Тадэвуш і Банавентура[14][15][16][17]. Сучасныя даследчыкі інтэрпрэтуюць яго паходжанне як беларускае[6]. Сам ён называў сябе літвінам[9][18], як зваліся жыхары Вялікага Княства Літоўскага любой этнічнасці. Касцюшкі не гаварылі па-беларуску, род моўна паланізаваўся яшчэ ў XVI стагоддзі[19], а як большасць арыстакратыі Рэчы Паспалітай таго часу ўжывалі польскую мову[20].
Як і ўсе дзеці незаможнай шляхты, да дзевяці гадоў Андрэй Тадэвуш выхоўваўся дома. У дзевяць гадоў Тадэвуша аддалі ў калегіум піяраў у Любяшове за Пінскам. Там ён навучаўся пяць гадоў, да 1760 года. У калегіуме вывучаў лацінскую, польскую, французскую і нямецкую мовы, меў поспехі ў матэматыцы, гісторыі.
У гэты час бацька Тадэвуша Людвік Касцюшка, які вызначаўся вялікай прыхільнасцю да родавага гнязда ў Сяхновічах, прыкладаў вялікія намаганні, каб вярнуць пад сваю руку спадчынны маёнтак, які ў той час належаў яго дзядзьку Фаўстыну Касцюшку. У 1755 годзе той памёр і Сяхновічы, моцна абцяжараныя даўгамі, перайшлі да ягонага сына Яна Непамуцэна. Той гатовы быў пазбавіцца стратнага маёнтка. Бацька Касцюшкі, каб выкупіць Малыя Сяхновічы, рашыўся пазычыць 20 тысяч злотых ва ўдавы капітана Беранта. Гэтыя грошы 10 чэрвеня 1755 года Людвік Касцюшка выклаў за спадчынны маёнтак, а крэдыторка на тры гады атрымала застаўное права на Малыя Сяхновічы і навакольныя вёскі. Касцюшка абяцаў вярнуць доўг да Купалля (24 чэрвеня) 1758 года.[8] Справа вяртання Сяхновічаў, часова выпушчаных з рук, была для берасцейскага мечніка палкоўніка Людвіка Касцюшкі справай жыцця. Ён нават пераехаў у фальварак Здзітава, каб быць як мага бліжэй да спадчынных земляў. Аднак 18 красавіка 1758 года, за некалькі месяцаў да часу вяртання пазыкі, Людвік Касцюшка раптоўна памёр.[8]
Маці Тадэвуша Касцюшкі Тэкля выявілася добрай гаспадыняй і здолела выплаціць увесь мужаў доўг, і праз год, на Купалле 1759 года, іх радзіна канчаткова вярнулася ў родавае гняздо ў Сяхновічах.[8] Пра перыяд жыцця Тадэвуша Касцюшкі паміж 1760 і 1765 гадамі захавалася мала звестак. Дакладна вядома, што пасля смерці бацькі ў 1758 годзе фінансавы стан сям’і значна пагоршыўся. Праз вострую нястачу грошай маці ў 1760 годзе вымушаная была прыпыніць навучанне сыноў, якія па волі бацькі вучыліся ў Любяшове — у калегіуме каталіцкага ордэну піяраў. Юзаф паспеў прайсці ўвесь курс навучання, а Тадэвуш быў забраны са школы датэрмінова, не скончыўшы апошняга класа, званага «Рыторыкай»[8].
З умацаваннем свайго матэрыяльнага становішча ў Сяхновічах, Тэкля Касцюшка губляла цікавасць да Марачоўшчыны, якую ўжо больш не хацела і лічыла за цяжар утрымліваць. Таму скарыстала першую магчымасць, каб з выгодай для сябе пазбавіцца далёкага валодання. Сапегі ж не хацелі ратаваць сваю Марачоўшчыну ад даўгоў, якая апынулася ў вельмі цяжкім стане, і ў 1761 годзе яе адкупіў літоўскі падскарбі Юры Флемінг. І хоць новы гаспадар пацвердзіў удаве Людвіка Касцюшкі-Сяхновіцкага права на арэнду Марачоўшчыны, аднак трыма гадамі пазней ён выплаціў ёй 54 тысячы злотых у якасці платы за фальварак пад Косавам. Пасля гэтага ніхто з Касцюшкаў больш ніколі не вяртаўся ў Марачоўшчыну.[8]
У канцы 1765 года Тадэвуш быў залічаны ў Варшаўскі кадэцкі корпус — рыцарскую школу, утвораную каралём Рэчы Паспалітай Станіславам Аўгустам Панятоўскім, у будынку якога цяпер месціцца Варшаўскі ўніверсітэт. Корпус спецыялізаваўся на вайсковай інжынерыі. Без пратэкцыі з боку ўплывовых у дзяржаве асоб Тадэвуш Касцюшка, як збяднелы шляхціц, не меў бы ніякіх шанцаў трапіць у гэтую элітную навучальную ўстанову. Таму біёграфы нярэдка згадваюць імя князя Адама Казіміра Чартарыйскага — шэфа Кадэцкага корпуса. Вядома, што князі Чартарыйскія былі суседзямі Касцюшкаў-Сяхновіцкіх. Начальнікам корпуса быў князь Адам Чартарыйскі. Кадэты займаліся шыхтавай падрыхтоўкай, фехтаваннем, вершніцтвам, вывучалі тактыку, літаратуру і гісторыю, лацінскую, нямецкую, французскую мовы, арыфметыку, геаметрыю і вышэйшую матэматыку, фізіку, палітычную эканомію, адным з асноўных прадметаў была артылерыя[21]. Паводле сведчанняў сяброў па корпусе, Тадэвуш быў забіякам, не ўхіляўся ад дуэлей і меў «некалькі шрамаў на целе»; пры гэтым вызначалі яго лагоднасць і таварыскасць. Ужо тады Касцюшка здзіўляў навакольных аскетызмам, воляй і мэтанакіраванасцю, якія нагадвалі яго сябрам Карла XII, за што Тадэвуш атрымаў мянушку «Швед». Выдатныя здольнасці і настойлівасць дазволілі Касцюшку стаць адным з найлепшых кадэтаў. 20 снежня 1766 года, пасля заканчэння навучання ў корпусе, ён атрымаў званне харужага, а ў 1768 годзе дасягнуў звання капітана[22].
Еўрапейскія падарожжы
правіцьУ 1768 годзе ў Рэчы Паспалітай пачалася грамадзянская вайна, калі Барская канфедэрацыя імкнулася звергнуць караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага дзеля абароны незалежнасці краіны. Брат Касцюшкі, Юзаф, ваяваў на баку паўстанцаў. Сутыкнуўшыся з цяжкім выбарам паміж паўстанцамі і сваімі спонсарамі — каралём і сям’ёй Чартарыйскіх, якія ўхвалілі паступовы пераход да панавання Расіі ў Рэчы Паспалітай — Касцюшка вырашыў пакінуць Польшчу. У канцы 1769 года ён і яго калега, вядомы мастак Аляксандр Арлоўскі, былі прадстаўлены каралеўскай стыпендыі, а 5 кастрычніка адправіліся ў Парыж. Яны хацелі працягнуць сваю вайсковую адукацыю, але як іншаземцы яны не мелі магчымасці паступіць у французскія ваенныя акадэміі і замест гэтага былі залічаны ў каралеўскую акадэмію жывапісу і скульптуры[22]. Там Касцюшка вучыўся маляванню і жывапісу, а таксама браў урокі архітэктуры ў вядомага французскага архітэктара Жана-Радольфа Перанэ[23][заўв 2].
Аднак Касцюшка не здаваўся ў сваім жаданні палепшыць вайсковыя веды. На працягу пяці гадоў ён слухаў лекцыі і часта наведваў бібліятэкі вайсковых акадэмій Парыжа. Уздзеянне на яго французскага асветніцтва, разам з рэлігійнай памяркоўнасцю, якая панавала на тэрыторыі Рэчы Паспалітай, моцна паўплывала на яго будучую кар’еру. Асабліва моцнае ўражанне на яго мысленне зрабіла французская эканамічная тэорыя фізіякратыі[24]. Ён таксама працягваў развіваць свае мастацкія навыкі; і, хоць яго кар’ера пайшла ў іншым кірунку, ён усё жыццё працягваў маляваць і пісаць карціны[22][25].
У выніку першага падзелу Рэчы Паспалітай у 1772 годзе, Расійская імперыя, Прусія і Аўстрыя анексіравалі вялікія ўчасткі тэрыторыі краіны і набылі ўплыў на ўнутраную палітыку адноўленай польска-літоўскай дзяржавы. Калі Касцюшка нарэшце вярнуўся дадому ў 1774 годзе, ён выявіў, што яго брат Юзаф растраціў свае грошы, частку грошай Тадэвуша і ўлез у даўгі. У арміі для яго не знайшлося месца, бо ён не мог дазволіць сабе купіць афіцэрскую пасаду[26]. Праз недахоп сродкаў Тадэвуш быў вымушаны заняцца рэпетытарствам і паступіў на службу да магната і губернатара Юзафа Сільвестра Сасноўскага, дзе вучыў маляванню дзвюх яго дачок. Там ён закахаўся ў адну з дачок губернатара, Людвіку[заўв 3], і, разумеючы што бацька Людвікі не блаславіць шлюб, маладыя людзі наважыліся бегчы і вянчацца таемна. Іх уцёкі былі сарваныя слугамі магната[22] і Касцюшка атрымаў ад іх лупцоўку — магчыма, менавіта гэтая падзея прывяла да яго пазнейшай антыпатыі да класавай няроўнасці[10]. 9 і 10 кастрычніка 1775 года Тадэвуш Касцюшка, якому было катэгарычна адмоўлена знаходзіцца ў доме Сасноўскіх, перадаў правы на сваю частку Сяхновічаў швагру Пятру Эстку. Той са свайго боку абавязваўся выплаціць усе даўгі крэдыторам Тадэвуша. Позняй восенню, пазычыўшы ў сваякоў і знаёмых значную суму грошай, Касцюшка зноў вырашыў іміграваць[22]. У канцы 1775 года ён спрабаваў патрапіць у саксонскае войска, але яму было адмоўлена, пасля чаго ён вырашыў вярнуцца ў Парыж[22]. Там ён даведаўся пра ўспышку амерыканскай рэвалюцыйнай вайны, у якой брытанскія калоніі ў Паўночнай Амерыцы паўсталі супраць кароны і пачалі барацьбу за незалежнасць. Першыя амерыканскія поспехі атрымалі шырокую агалоску ў Францыі, пасля чаго французскі народ і ўрад адкрыта падтрымалі пазіцыю рэвалюцыянераў[29].
Вайна за незалежнасць ЗША
правіцьДаведаўшыся пра Амерыканскую рэвалюцыю, Касцюшка, чалавек рэвалюцыйных памкненняў, які сімпатызаваў барацьбе амерыканскіх каланістаў, адплыў у Паўночную Амерыку ў чэрвені 1776 года разам з іншымі замежнымі афіцэрамі, хутчэй за ўсё з дапамогай французскага прыхільніка вайны за незалежнасць П’ера Бамаршэ[22][24]. 30 жніўня 1776 года ён падаў заяву ў кангрэс Злучаных Штатаў і быў прызначаны ў вайсковае міністэрства на наступны дзень[22].
Паўночная армія
правіцьПершай задачай Касцюшкі была пабудова ўмацаванняў у форце Білінгспорт у Філадэльфіі, штат Пенсільванія, для абароны берага ракі Дэлавэр і прадухілення магчымага прасоўвання брытанскіх войскаў уверх па цячэнні ракі ў Філадэльфію[30]. Спачатку ён працаваў у якасці добраахвотніка ў службе Бенджаміна Франкліна, але 18 кастрычніка 1776 года Кангрэс прызначыў яго палкоўнікам інжынерных войскаў у Кантынентальнай арміі[31].
Вясной 1777 года Касцюшка быў прымацаваны да Паўночнай арміі пад камандаваннем генерал-маёра Гарацыа Гейтса, якая падышла да канадскай мяжы ў маі 1777 года. Пасля размяшчэння ў форце Тыкандэрога ён прыняў удзел у абароне адной з самых магутных крэпасцей у Паўночнай Амерыцы[22][32]. Яго даследаванні прымусілі яго настойліва раіць пабудаваць батарэю на Цукровай Галаве (англ.: Sugar Loaf), узгорку, з якога быў бачны ўвесь форт[32]. Яго разумная рэкамендацыя, з якой пагадзіліся іншыя інжынеры, была адхілена камандзірам гарнізона, брыгадным генералам Артурам Сент-Клерам[22][32]. Гэта было тактычнай памылкай: калі брытанская армія пад камандаваннем генерала Джона Бургойна прыбыла ў ліпені 1777 года, Бургойн зрабіў менавіта тое, аб чым папярэджваў Касцюшка, і меў артылерыйскую пабудову на ўзгорку[32].
Паколькі англічане цалкам кантралявалі ўзвышшы, было зразумела, што становішча амерыканцаў было безнадзейным, і амерыканскія войскі здалі крэпасць амаль без барацьбы ў аблозе форта Тыкандэрога[32]. Брытанскія сілы наступлення ішлі па пятах і даганялі сваіх праціўнікаў — змучаных салдат Кантынентальнай арміі, якія беглі на поўдзень. Генерал-маёр Філіп Шайлер, які адчайна спрабаваў павялічыць адлегласць паміж сваімі людзьмі і праследавацелямі, загадаў Касцюшку затрымаць праціўніка[33]. Касцюшка знайшоў інжынернае рашэнне: яго людзі валілі дрэвы і плаціны, разбуралі масты і дамбы[33]. У выніку абцяжараныя велізарным транспартам з забеспячэннем брытанцы пачалі адставаць і далі амерыканцам час, неабходны для бяспечнай пераправы цераз раку Гудзон[33].
Гейтс наказаў Касцюшку абследаваць плошчу паміж супрацьлеглымі арміямі, выбраць найбольш апраўданую пазіцыю і ўмацаваць яе. Знайшоўшы такую пазіцыю каля Саратогі з відам на Гудзон, Касцюшка пабудаваў спектр абароны, амаль непрыступны з любога кірунку. Вынікам яго меркавання і асаблівай увагі да дэталей стаў няўдалы напад брытанскіх войскаў у часе бітвы пры Саратозе[22], і войскі Бургойна капітулявалі там 16 кастрычніка 1777 года[34]. Гэтую здачу брытанскай арміі ў палон прынята лічыць як кропку, якая пераламала сітуацыю на карысць амерыканцаў[35]. Праца Касцюшкі пад Сатарогай атрымала вялікую хвалу ад Гейтса, які пазней расказваў свайму сябру Бенджаміну Рашу: «Вялікай тактыкай гэтай кампаніі былі пагоркі і лясы, якія малады польскі інжынер умела выкарыстаў і дапамог майму лагеру перамагчы»[22].
У 1777 годзе Касцюшка злажыў паланэз і адаптаваў яго для клавесіна. Названы ў яго гонар і са словамі Райнальда Сухадольскага, паланэз пазней стаў папулярным сярод польскіх патрыётаў у часе паўстання ў лістападзе 1830 года[36]. Прыкладна ў той жа час Касцюшку быў выдзелены чарнаскуры памочнік Агрыпа Хал, да якога ён будзе ставіцца як да роўнага сабе і да сябра[37].
У сакавіку 1778 года Касцюшка прыбыў у Вест-Пойнт, Нью-Ёрк, дзе правёў больш за два гады[38], умацоўваючы фартыфікацыі і паляпшаючы абарону цытадэлі[39][40]. Неўзабаве пасля таго, як Касцюшка скончыў умацаванне Вест-Пойнта, у жніўні 1780 года генерал Джордж Вашынгтан задаволіў яго просьбу далучыцца да барацьбы ў складзе Паўднёвай арміі. Умацаванне Вест-Пойнта Касцюшкам будзе вельмі высока ацэнена ў якасці інавацыі для таго часу[41][42].
Паўднёвая армія
правіцьПасля падарожжа на поўдзень праз сельскую мясцовасць Вірджыніі ў кастрычніку 1780 года Касцюшка прыбыў у Паўночную Караліну, каб напісаць свайму былому камандзіру генералу Гейтсу[39]. Аднак пасля разгромнага паражэння Гейтса ў Камдэне 16 жніўня 1780 года Кантынентальны кангрэс, згодна з парадай Вашынгтана, абраў генерал-маёра Натанаіла Грына на замену Гейтсу ў якасці камандзіра Паўднёвага дэпартамента[43]. Калі Грын афіцыйна прыняў камандаванне 3 снежня 1780 года, ён захаваў Касцюшку на пасадзе галоўнага інжынера. Да таго часу ён атрымаў высокую ацэнку сваёй дзейнасці і ад Гейтса і ад Грына[39].
На працягу гэтай кампаніі Касцюшка быў удзельнікам каманды, якая спецыялізавалася на пабудове бато, кантролі месцаў размяшчэння лагераў, разведцы для пераправы, замацаванні пазіцый і развіцці разведвальных кантактаў. Некаторыя яго ўклады згулялі важную ролю ў прадухіленні разбурэння Паўднёвай арміі. Яго праца была асабліва заўважана ў часе знакамітай «гонкі да ракі Дан» (англ.: «Race to the Dan»), калі брытанскі генерал Чарлз Карнуоліс праследаваў Грына на працягу 320 кіламетраў па глушы краіны ў студзені і лютым 1781 года. Шмат у чым дзякуючы камбінацыі тактыкі Грына, бато Касцюшкі і дакладнай разведкі рэк перад асноўнай пераправай, кантынентальная армія бяспечна перасекла ўсе рэкі, у тым ліку Ядкін і Дан[39]. Карнуоліс, які не меў лодак і не знайшоў спосабу перасекчы шырокі Дан, нарэшце адмовіўся ад пагоні і вярнуўся ў Паўночную Караліну. Амерыканцы перагрупаваліся на поўдні Галіфакса, штат Вірджынія, дзе раней па просьбе Грына Касцюшка стварыў умацаванае дэпо[44].
У часе гонкі да ракі Дан Касцюшка дапамог выбраць месца каля будынка суда ў Гілфардзе, куды Грын у выніку вярнуўся змагацца з Карнуолісам. Нягледзячы на тактычнае паражэнне, амерыканцы цалкам разграмілі войскі Карнуоліса і набылі стратэгічную перавагу на поўдні, якая трымалася да канцы вайны[45]. Такім чынам, калі Грын пачаў адваёўваць Паўднёвую Караліну вясной 1781 года, ён запрасіў Касцюшку далучыцца да асноўнага корпуса Паўднёвай арміі. Аб’яднаныя сілы Кантынентальнай арміі і паўднёвай міліцыі паступова выцеснілі брытанцаў да прыбярэжных партоў у другой палове 1781 года і 16 жніўня Касцюшка прыняў удзел у другой бітве пад Камдэнам[46]. У горадзе Найнці-Сікс Касцюшка знаходзіўся ў аблозе форта Стар з 22 мая да 18 чэрвеня. У часе няўдалай аблогі ён атрымаў сваё адзінае раненне за сем гадоў службы: ён быў удараны штыком у ягадзіцу ў часе штурму форта на падыходзе да траншэі, якую ён сам канструяваў[47].
Пазней Касцюшка дапамагаў умацоўваць амерыканскія базы ў Паўночнай Караліне[48], а таксама прымаў удзел у некалькіх невялікіх аперацыях у апошні год ваенных дзеянняў, разганяючы брытанскія войскі паблізу Чарлстана, Паўднёвая Караліна. Ён стаў займацца гэтымі аперацыямі пасля смерці свайго сябра, палкоўніка Джона Лаўрэнса, узяўшы адказнасць за разведвальныя сеткі Лаўрэнса ў гэтым раёне. Касцюшка камандаваў двума кавалерыйскімі эскадронамі і пяхотным падраздзяленнем, а апошняя вядомая бітва гэтай вайны, у якой ён удзельнічаў, адбылася пры Джэймс-Айлендзе, Паўднёвая Караліна, 14 лістапада 1782 года. У гэтай бітве, якая была апісана як апошняя ўзброеная акцыя кантынентальнай арміі ў вайне[49], Касцюшку ледзь не забілі, а яго невялікі атрад быў разгромлены[50]. Праз месяц Тадэвуш Касцюшка быў сярод кантынентальных войск у вызваленым ад брытанскай акупацыі Чарлстане. Ён правёў рэшту вайны там, рыхтуючы феерверкі да 23 красавіка 1783 года для святкавання падпісання Парыжскага дагавора[51].
Рыхтуючыся да ад’езду
правіцьПасля сямі неаплачаных гадоў службы ў канцы мая 1783 года Тадэвуш Касцюшка вырашыў атрымаць зарплату, якая належала яму[52]. У тым жа годзе Кангрэс прапанаваў яму кантраляваць феерверкі ў Прынстане, Нью-Джэрсі, у часе святкавання 4 ліпеня[53]. 13 кастрычніка 1783 года амерыканскі ўрад надаў Тадэвушу Касцюшку званне брыгаднага генерала, але ён усё яшчэ не мог атрымаць сваю заработную плату; многія афіцэры і салдаты былі ў такой жа сітуацыі[54]. У чаканні аплаты, не ў сілах нават заплаціць за падарожжа назад у Еўропу, Касцюшка, як і шэраг іншых, жыў на грошы занятыя ў польска-яўрэйскага банкіра Хайма Саламона. Урэшце ён атрымаў сертыфікат на 12280 долараў, якія мог атрымаць 1 студзеня 1784 года, а таксама 500 акраў (202,34 гектара) зямлі, але толькі ў тым выпадку, калі б ён вырашыў пасяліцца ў ЗША[55]. На зіму 1783—1784 гадоў былы камандзір Касцюшкі генерал Грын запрасіў яго пажыць у сваім асабняку[56]. Ён быў у ліку трох афіцэраў-іншаземцаў, каго прынялі ў ганаровае Таварыства Цынцынаці, якое складалася з самых вядомых удзельнікаў вайны за незалежнасць. 3 рук Джорджа Вашынгтана Тадэвуш Касцюшка атрымаў ордэн Цынцынаці[39].
Рэч Паспалітая
правіць15 ліпеня 1784 года Касцюшка адправіўся назад у Польшчу, куды прыбыў 26 жніўня. У сувязі з канфліктам паміж яго апекунамі, сям’ёй Чартырыйскіх, і каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім Касцюшка ў чарговы раз не змог атрымаць месца ў арміі Рэчы Паспалітай. Ён пасяліўся ў вёсцы Сяхновічы (цяпер беларуская вёска) і спрабаваў весці гаспадарку[39]. Яго брат Юзаф згубіў большую частку сямейных зямель праз няўдалыя інвестыцыі, але з дапамогай сваёй сястры Ганны Касцюшка сумеў забяспечыць сабе частку маёнтка[57]. Ён вырашыў абмежаваць паншчыну (абавязковую службу на карысць землеўладальніка) для сялян да двух дзён у тыдзень, а таксама цалкам вызваліць ад яе жанчын. Неўзабаве яго маёмасць перастала быць прыбытковай, і ён пачаў улазіць у даўгі[39]. Тадэвуш Касцюшка завязаў сяброўства з ліберальнымі актывістамі; Гуга Калантай прапанаваў яму месца лектара ў Ягелонскім універсітэце ў Кракаве, але Касцюшка адмовіўся[58].
Сітуацыя змянілася з пачаткам дзейнасці Чатырохгадовага сойма (1788—1792), рэформы якога прадугледжвалі павелічэнне войска Рэчы Паспалітай да 100 тысяч чалавек для абароны граніц федэрацыі. Касцюшка ўбачыў шанец вярнуцца на вайсковую службу і правёў некаторы час у Варшаве сярод тых, хто ўдзельнічаў у палітычных дэбатах па-за межамі сойму. Ён напісаў прапанову аб стварэнні апалчэння па амерыканскай мадэлі[39][59]. Калі палітычны ціск прывёў да пабудовы войска, а палітычныя саюзнікі Касцюшкі набылі ўплыў на караля, ён зноў падаў заяўку на ўступленне ў армію і 12 кастрычніка 1789 года атрымаў пасаду генерал-маёра[39]. Апроч таго, ён пачаў атрымліваць высокую зарплаты ў 12000 злотых у год, якая паставіла кропку на яго фінансавых цяжкасцях. Ён хацеў патрапіць у армію Вялікага Княства Літоўскага, але замест гэтага яго прызначылі ў каралеўскае войска[60]. 1 лютага 1790 года ён прыбыў ва Улацлавак і ў сярэдзіне сакавіка атрымаў падначаленае войска. Летам ён камандаваў некалькімі пяхотнымі і кавалерыйскімі часткамі ў раёне паміж рэкамі Бугам і Віслай. У жніўні 1790 года ён быў адпраўлены на Валынь, дзе быў дыслакаваны паблізу Стараканстантынава і Мендзыбожэ[39]. Князь Юзаф Панятоўскі, які быў пляменнікам караля, прызнаў вялікі вопыт Касцюшкі і зрабіў яго сваім намеснікам, а таксама пакідаў яго камандзірам, калі адсутнічаў сам[61].
Між тым Тадэвуш Касцюшка стаў больш цесна звязвацца з палітычнымі рэфарматарамі, аказваючы падтрымку Гуга Калантаю, Юльяну Урсыну Нямцэвічу і іншым[62]. Касцюшка сцвярджаў, што сяляне і яўрэі павінны атрымаць паўнацэннае грамадзянства, бо гэта будзе матываваць іх падтрымліваць Рэч Паспалітую ў выпадку вайны[63]. Палітычныя рэфарматары, аб’яднаныя ў Патрыятычную партыю, атрымалі буйную перамогу з прыняццем канстытуцыі 3 мая 1791 года. Касцюшка лічыў гэту канстытуцыю крокам у правільным кірунку, але быў расчараваны захаваннем манархіі і адсутнасцю садзейнічання паляпшэнню становішча найбольш абяздоленых: сялян і яўрэяў[64]. Суседзі федэрацыі ўбачылі ў рэформах канстытуцыі пагрозу іх уплыву на ўнутраныя справы Рэчы Паспалітай. Праз год пасля прыняцця канстытуцыі, 14 мая 1792 года, магнаты ўтварылі Таргавіцкую канфедэрацыю, якая запрасіла расійскую імператрыцу Кацярыну II дапамагчы ў звяржэнні канстытуцыі. Праз чатыры дні, 18 мая 1792 года, 100 тысяч салдат арміі Расійскай імперыі перайшлі мяжу краіны, накіраваўшыся да Варшавы і распачаўшы вайну Расіі з Рэччу Паспалітай 1792 года[65].
Абарона канстытуцыі
правіцьРасійскія войскі мелі трайную перавагу ў колькасці: іх было каля 98000 салдат супраць 37000 воінаў Рэчы Паспалітай[66]; апроч таго на іх баку была перавага ў баявым вопыце[67]. Перад уварваннем расійскай арміі Касцюшка быў прызначаны намеснікам камандзіра пяхотнай дывізіі князя Юзафа Панятоўскага, дыслакаванай у Заходняй Украіне. Калі князь стаў галоўнакамандуючым польскай (каралеўскай) арміі 3 мая 1792 года, Касцюшка стаў камандзірам дывізіі пад Кіевам[68].
Расіяне атакавалі на шырокім фронце трыма арміямі. Касцюшка ўнёс прапанову, каб уся армія Рэчы Паспалітай сканцэнтравалася і атакавала толькі адну з расійскіх армій з мэтай забеспячэння колькасных суадносін і павышэння маральнага духу ў асноўным нявопытных салдатаў Рэчы Паспалітай хуткай перамогай; аднак Панятоўскі адкінуў гэты план[67]. 22 мая 1792 года расійскія войскі перайшлі мяжу ва Украіне, дзе знаходзіліся войскі Касцюшкі і Панятоўскага. Каралеўская армія была занадта слабая, каб супрацьстаяць прасоўванню чатырох варожых калон у Заходняй Украіне, і здзяйсняла баявы адыход цераз заходні бок ракі Паўднёвы Буг пад камандаваннем Касцюшкі[68][69]. 18 чэрвеня Панятоўскі выйграў бітву пад Зяленцамі; дывізія Касцюшкі пры гэтым выконвала функцыю асобнага ар’ергарда, не прымаючы ўдзелу ў бітве, і злучылася з асноўнай арміяй толькі з надыходам цемры; тым не менш, яго руплівая абарона тылу і флангаў галоўнай арміі прынесла яму толькі што ўведзены Ордэн воінскай доблесці (лац.: Virtuti Militari), які па сённяшні дзень ёсць найвышэйшай узнагародай у польскай арміі (Старазінскі, аднак, сцвярджае, што Касцюшка атрымаў гэты ордэн за яго пазнейшую перамогу пад Дубенкай 18 ліпеня)[68][70]. Польскае адступленне працягвалася, і 7 ліпеня войскі Касцюшкі змагаліся супраць ворагаў у горадзе Уладзімір-Валынскі. Па дасягненні поўначы ракі Буг армія федэрацыі была падзеленая на тры дывізіі, каб стрымаць абарончую лінію. Гэта было зроблена насуперак меркаванню Тадэвуша Касцюшкі аб трыманні адной моцнай і засяроджанай арміі і аслабіла колькасную перавагу войск Рэчы Паспалітай[68].
Войскі Касцюшкі былі прызначаныя для абароны паўднёвага флангу фронту побач з аўстрыйскай мяжой. У бітве пад Дубенкай (18 ліпеня 1792 года) Тадэвуш Касцюшка адбіў атаку праціўніка, які колькасна пераўзыходзіў яго, умела выкарыстоўваючы перашкоды мясцовасці і палявыя ўмацаванні, і стаў разглядацца як адзін з самых бліскучых палкаводцаў Рэчы Паспалітай той эпохі[68]. Маючы толькі 5300 салдатаў ён перамог 25000 расіян на чале з генералам Міхаілам Кахоўскім[71]. Нягледзячы на тактычную перамогу, Касцюшку прыйшлося адступіць ад Дубенкі, бо расійскія войскі перасеклі аўстрыйскую мяжу і пачалі разбівацца на флангі[71].
Пасля бітвы кароль польскі і вялікі князь літоўскі Станіслаў Аўгуст Панятоўскі павысіў Тадэвуша Касцюшку да звання генерал-лейтэнанта і ўзнагародзіў яго ордэнам Белага Арла[72]. Навіны пра перамогу Касцюшкі распаўсюджваліся ў Еўропе, і 26 жніўня ён атрымаў ганаровае грамадзянства Францыі ад заканадаўчага сходу рэвалюцыйнай Францыі. У той час, як Касцюшка лічыў зыход вайны ўсё яшчэ нявырашаным, кароль прасіў аб спыненні баёў[68][73]. 24 ліпеня 1792 года, да таго, як Касцюшка атрымаў сваё званне генерал-лейтэнанта, кароль шакіраваў армію, абвясціўшы аб далучэнні да Таргавіцкай канфедэрацыі і загадзе польска-літоўскаму войску спыніць баявыя дзеянні супраць Расіі. Касцюшка вырашыў пайсці супраць караля, як гэта зрабіла Барская канфедэрацыя за два дзесяцігоддзі да гэтага, у 1771 годзе, але князь Юзаф Панятоўскі адгаварыў яго ад гэтага кроку. 30 жніўня Касцюшка пакінуў сваю пасаду ў арміі і на кароткі час вярнуўся ў Варшаву, дзе атрымаў павышэнне і зарплату, але адмовіўся ад запрашэння караля застацца ў войску. Прыкладна ў той жа час ён таксама захварэў на жаўтуху[68].
Эміграцыя
правіцьКапітуляцыя караля стала цяжкім ударам для Тадэвуша Касцюшкі, які не прайграў ніводнай бітвы ва ўсёй кампаніі. Да сярэдзіны верасня ён пайшоў у адстаўку, каб пакінуць краіну, і ў пачатку кастрычніка ён выехаў з Варшавы. Спачатку ён адправіўся на ўсход, да сямейнай сядзібы Чартарыйскіх у Сяняве, дзе сабралася шмат незадаволеных. У сярэдзіне лістапада ён правёў два тыдні ў Львове (ням.: Lemberg), дзе быў з ушанаваннямі сустрэты насельніцтвам; пасля вайны яго асоба прыцягвала натоўпы, якія прагнулі ўбачыць вядомага палкаводца. Ізабела Чартарыйская прапанавала яму ажаніцца са сваёй дачкой Соф’яй[68][74]. Расіяне планавалі арыштаваць яго, калі ён вернецца на падкантрольную ім тэрыторыю; аўстрыйцы, якія акупавалі тэрыторыю Львова, прапанавалі яму месца ў аўстрыйскай арміі, ад якога ён адмовіўся[75]. Пасля гэтага яны планавалі дэпартаваць яго, але ён пакінуў Львоў раней. У канцы месяца ён спыніўся ў Замасці ў маёнтку Замойскіх, сустрэўся з Станіславам Сташыцам, пасля чаго адправіўся ў Пулавы[68][75].
Ён не доўга прабыў там: 12—13 снежня ён быў у Кракаве; 17 снежня — ва Уроцлаве; і неўзабаве пасля гэтага пасяліўся ў Лейпцыгу, дзе шмат вядомых салдат і палітыкаў Рэчы Паспалітай стварылі своеасаблівую эміграцыйную дыяспару[68]. Пазней ён з некаторымі іншымі эмігрантамі пачаў будаваць планы паўстання супраць расійскага кіраўніцтва ў Рэчы Паспалітай[76]. Палітыкі, якія групаваліся вакол Ігнацыя Патоцкага і Гугі Калантая, шукалі кантакты з такімі ж апазіцыйнымі групамі на тэрыторыі Польшчы, і да вясны 1793 года да іх далучыліся іншыя палітыкі і рэвалюцыянеры, у тым ліку Ігнацы Дзялынскі. Паколькі Калантай і іншыя пачалі планаваць паўстанне перш чым Касцюшка далучыўся да іх, яго падтрымка стала для іх галоўным адабрэннем, бо ён быў адным з самых папулярных людзей у Рэчы Паспалітай[77].
Пасля двух тыдняў у Лейпцыгу, у першы тыдзень студзеня 1793 года Касцюшка адправіўся ў Парыж, дзе спрабаваў атрымаць падтрымку Францыі для запланаванага паўстання ў Рэчы Паспалітай. Ён заставаўся там да лета, але, нягледзячы на рост рэвалюцыйнага ўплыву ў Францыі, ён атрымаў толькі спачуванні праблеме федэрацыі і ніякіх канкрэтных абавязацельстваў[76]. Касцюшка прыйшоў да высновы, што французская ўлада не была зацікаўлена ў Рэчы Паспалітай, бо не магла выкарыстоўваць яе для сваёй уласнай справы, і быў расчараваны ў дробязнасці Французскай рэвалюцыі, якая выяўлялася ў шматлікіх канфліктах паміж рознымі фракцыямі і тэроры, узровень якога рос на тэрыторыі краіны[78].
23 студзеня 1793 года Прусія і Расія здзейснілі Другі падзел Рэчы Паспалітай. Гарадзенскі сойм, які быў пад прымусам скліканы ў чэрвені, ратыфікаваў падзел і быў вымушаны адмяніць канстытуцыю 3 мая 1791 года[79][80]. Пасля Другога падзелу Рэч Паспалітая стала невялікай краінай, плошча якой складала прыблізна 200 тысяч квадратных кіламетраў[81], а насельніцтва — 4 мільёны чалавек[79]. Гэта стала шокам для Таргавіцкай канфедэрацыі, члены якой бачылі сябе абаронцамі шматвяковых магнацкіх прывілеяў, але не чакалі, што іх заклік да дапамогі расійскай імператрыцы прывядзе да далейшага скарачэння і аслаблення краіны[80][82].
Хоць Тадэвуш Касцюшка і асцерагаўся таго, што ў паўстання мала шанцаў супраць трох краін якія рабавалі яго радзіму, у жніўні 1793 года ён вярнуўся ў Лейпцыг, дзе быў сустрэты патрабаваннем складаць план рэвалюцыі як мага хутчэй[83]. У верасні ён таемна перасек польскую мяжу, каб правесці асабістыя назіранні і сустрэцца з высокапастаўленымі афіцэрамі і салдатамі польскай арміі, якія сімпатызавалі ідэям рэвалюцыі, у тым ліку з генералам Юзафам Вадзіцкім. Падрыхтоўка ішла павольна, і ён выехаў у Італію з намерам вярнуцца ў лютым 1794 года. Аднак сітуацыя ў Рэчы Паспалітай хутка мянялася. Расійскія і прускія ўлады вымусілі яе распусціць большую частку свайго войска, а звольненыя салдаты павінны былі ўступіць у расійскую армію. У сакавіку царскія агенты выявілі рэвалюцыянераў у Варшаве і пачалі арыштоўваць прыкметных польскіх палітыкаў і военачальнікаў. Касцюшка быў вымушаны выконваць свой план раней, чым планаваў, і 15 сакавіка 1794 года адправіўся ў Кракаў[76].
На чале паўстання
правіцьДаведаўшыся пра тое, што расійскі гарнізон пакінуў Кракаў, Касцюшка прабраўся ў горад у ноч на 23 сакавіка 1794 года, а на наступную раніцу на Галоўнай плошчы ён абвясціў Акт паўстання грамадзян[76]. Касцюшка даў прысягу на вернасць паўстанню і абвясціў, што будзе змагацца за непарушнасць меж дзяржавы, усталяванне ўлады народа і ўсеагульную свабоду. У Акце паўстання грамадзян Тадэвуш Касцюшка адзначыў, што галоўнай мэтай Кацярыны II і Фрыдрыха Вільгельма было жаданне «распаўсюдзіць панаванне тыраніі» і задушэнне свабоды суседніх народаў. Касцюшка атрымаў званне «Naczelnik» (галоўнакамандуючы) польска-літоўскіх сіл, якія змагаліся супраць расійскай акупацыі[84]. Апроч таго, згодна з Актам паўстання Касцюшка прызначыў Найвышэйшую нацыянальную раду. У радзе Касцюшка імкнуўся прымірыць памяркоўных рэфарматараў з рэвалюцыйна настроенымі дзеячамі («якабінцамі»). Па ўтварэнні Найвышэйшай Літоўскай Рады ўзніклі пэўныя непаразуменні паміж Касцюшкам і кіраўніком паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім Якубам Ясінскім. Ён працягваў мабілізаваць насельніцтва, маючы намер прызваць дастатковую колькасць добраахвотнікаў для змагання супраць большай і больш прафесійнай расійскай арміі. Ён таксама выказаў надзею, што Аўстрыя і Прусія не будуць умешвацца, бо ў акупаваных гэтымі краінамі частках Рэчы Паспалітай таксама прысутнічала паўстанцкая дзейнасць.
Касцюшка сабраў войска каля 6000 чалавек, у тым ліку 4000 салдат рэгулярнай арміі і 2000 рэкрутаў, і рушыў на Варшаву[76]. Расіяне здолелі арганізаваць войска супрацьстаяння хутчэй, чым ён чакаў, але ён атрымаў перамогу ў бітве пад Рацлавіцамі 4 красавіка 1793 года, дзе ён сумеў яшчэ набраць у свой атрад добраахвотнікаў сярод сялян (касінераў). Тым не менш, гэтае паражэнне расіян не з’яўлялася стратэгічна значным, і яны хутка прымусілі паўстанцаў адступіць у бок Кракава. Каля Паланца ён атрымаў падмацаванне і сустрэўся з іншымі лідарамі паўстання (Калантаем, Патоцкім); там ён выдаў вядомую палітычную дэкларацыю аб паўстанні — Паланецкі ўніверсал. Дэкларацыя сцвярджала, што прыгонныя сяляне атрымлівалі грамадзянскія правы, а таксама памяншаліся іх павіннасці (паншчына)[85]. У той жа час расіяне абвясцілі ўзнагароду за захоп Касцюшкі «жывым або мёртвым»[86].
Да чэрвеня прусы пачалі актыўна дапамагаць расіянам, і 6 чэрвеня 1793 года Касцюшка змагаўся ў абарончай бітве пад Шчакацінамі супраць расійска-прускіх сіл[85]. З канца чэрвеня, на працягу некалькіх тыдняў, ён абараняў Варшаву, якая знаходзілася пад кантролем паўстанцаў. 28 чэрвеня шмат рэвалюцыянераў пад Варшавай патрапілі ў палон, а ў Варшаве на патрабаванне натоўпу біскуп Ігнацы Масальскі і 6 іншых контррэвалюцыянераў былі павешаны. Касцюшка выступіў з публічным дакорам, заявіўшы, што «тое, што адбылося ўчора ў Варшаве напоўніла яго сэрца горыччу і смуткам», і выказаў спадзяванні на тое, што вяршэнства закону рушыць услед[87]. Да раніцы 6 верасня прускія войскі адышлі для падаўлення паўстання, якое ўспыхнула на тэрыторыях, акупаваных Прусіяй, і аблога Варшавы скончылася. 29—30 верасня 1794 года ён разам са сваім сакратаром Юльянам Нямцэвічам прыязджаў у Гродна для вайсковай нарады, у час якой уручыў удзельнікам паўстання ў Вялікім Княстве Літоўскім пярсцёнкі з надпісам «Айчына свайму абаронцу». 10 кастрычніка, у часе бітвы пад Мацяёвіцамі супраць расійскіх войск, Касцюшка быў паранены і ўзяты ў палон. Неўзабаве пасля гэтага паўстанне скончылася бітвай пад Прагай, дзе, у адпаведнасці з сучаснымі расійскімі звесткамі, войскі Расійскай імперыі забілі 20000 жыхароў Варшавы[88]. На загад Кацярыны II пад пільнай аховай і чужым прозвішчам («шляхціц Шыманскі») праз Кіеў, Чарнігаў, Гомель, Магілёў, Шклоў, Віцебск і Ноўгарад 10 снежня 1794 года Касцюшку вывезлі ў Пецярбург і зняволілі ў Петрапаўлаўскай крэпасці[89][90]. У выніку Трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай, які адбыўся ў 1795 годзе, скончылася існаванне Польскай (на 123 года) і Літоўскай дзяржаў[91].
Наступнае жыццё
правіцьСмерць імператрыцы Кацярыны II 17 лістапада 1796 года прывяла да змены палітыкі Расіі ў дачыненні да Польшчы[89]. 28 лістапада імператар Павел I, які ненавідзеў сваю папярэдніцу Кацярыну, дараваў Тадэвушу Касцюшку і вызваліў яго пасля таго, як той даў клятву вернасці. Павел абяцаў вызваліць усіх палітычных зняволеных, якія ўтрымліваліся ў расійскіх турмах, і гвалтоўна перасяліў іх у Сібір. Імператар даў Касцюшку 12 тысяч рублёў, якія ён, апынуўшыся ў Лондане, выслаў назад у Пецярбург[92]. Павел І загадаў перакрыць мяжу і схапіць Касцюшку, калі ён толькі з’явіцца ў Расіі. Аднак быў схоплены і высланы ў Нерчынск нейкі лідскі шляхціц, вельмі падобны да Касцюшкі. Сам былы кіраўнік паўстання больш у імперыю не вярнуўся.
Разам з Нямцэвічам Касцюшка з’ехаў у ЗША праз Стакгольм і Лондан, выехаўшы з Брысталя 17 чэрвеня 1797 года і прыбыўшы ў Філадэльфію 18 жніўня[92]. Нягледзячы на павагу і прызнанне насельніцтва, Касцюшка быў з падазрэннем сустрэты амерыканскім урадам, які кантралявалі федэралісты, бо яны не давяралі Касцюшку праз яго папярэдняе сяброўства з дэмакратычна-рэспубліканскай партыяй[92].
У сакавіку 1798 года Касцюшка атрымаў шмат лістоў з Еўропы. Навіна ў адным з іх настолькі шакіравала яго, што ён, у параненым стане, без дапамогі падняўся з кушэткі і дакульгаў да сярэдзіны пакоя, крыкнуўшы генералу Энтані Уолтану Уайту: «Я павінен вярнуцца ў Еўропу!» У гэтым лісце ішла гаворка пра тое, што польскі генерал Ян Генрык Дамброўскі і польскія салдаты ваявалі ў Францыі пад кіраўніцтвам Напалеона, і што сёстры Касцюшкі паслалі двух яго пляменнікаў ваяваць за Напалеона ў гонар Касцюшкі[93]. Прыкладна ў той жа час Касцюшка атрымаў вестку пра тое, што Талейран шукаў маральнай і грамадскай падтрымкі Тадэвуша Касцюшкі ў французскай барацьбе супраць аднаго з ворагаў Рэчы Паспалітай, якія акупавалі яе тэрыторыю, — Прусіі[92]. Заклік сям’і і краіны вымусіў Касцюшку вярнуцца ў Еўропу[93]. Ён неадкладна пракансультаваўся з Томасам Джэферсанам, які забяспечыў яму пашпарт на іншае імя і дапамог таемна выехаць у Францыю. Касцюшка не сказаў ні слова ні свайму былому таварышу па зброі Юльяну Нямцэвічу, ні свайму ўласнаму слузе, толькі пакінуўшы для іх трохі грошай[94][95].
Яго рашэнню аб ад’ездзе спрыялі і іншыя фактары. У адпаведнасці з умовамі Акта пра чужынцаў і баламутаў ён падлягаў дэпартацыі або турэмнаму зняволенню[96]. Апроч таго, Джэферсан быў занепакоены тым, што ЗША і Францыя знаходзіліся ў адным кроку ад вайны пасля справы XYZ, і разглядаў яго як неафіцыйнага пасланца. Пазней Касцюшка пісаў: «Джэферсан лічыў, што я быў бы найлепшым пасрэднікам у справе пагаднення з Францыяй, таму я прыняў гэту місію нават без аніякага афіцыйнага дазволу»[97].
Размеркаванне амерыканскай маёмасці
правіцьПерад ад’ездам у Францыю Касцюшка сабраў сваю маёмасць і напісаў завяшчанне, заручыўшыся падтрымкай Томаса Джэферсана ў якасці выканаўцы[92][94]. К 1797 году Касцюшка і Джэферсан сталі добрымі сябрамі, пасля чаго перапісваліся на працягу дваццаці гадоў. Джэферсан пісаў, што «ён найчысцейшы сын свабоды, якіх я калі-небудзь ведаў»[98]. У завяшчанні Касцюшка наказаў прадаць усю сваю нерухомасць для таго, каб за гэтыя грошы была куплена свабода для чарнаскурых рабоў, у тым ліку асабістых рабоў Джэферсана, а таксама гэтыя грошы павінны былі пайсці на выхаванне рабоў для самастойнага жыцця і працы[95][99]. Праз некалькі гадоў пасля смерці Касцюшкі Джэферсан ва ўзросце 77 гадоў заявіў, што ён няздольны дзейнічаць у якасці выканаўцы ў сувязі з узростам[100] і шматлікімі юрыдычнымі складанасцямі завяшчання, якія не маглі быць вырашаны ў судах да 1856 года[101]. Джэферсан рэкамендаваў свайму сябру Джону Хартуэлу Коку, які таксама выступаў супраць рабства, стаць выканаўцам, але Кок таксама адмовіўся ад працы з гэтым завяшчаннем[100]. Справа амерыканскай маёмасці Касцюшкі тры разы разглядалася ў Вярхоўным судзе ЗША[заўв 4]. Усяго ён зрабіў чатыры завяшчанні, тры з якіх былі складзеныя ўжо пасля амерыканскага завяшчання[103]. Грошы, якія Касцюшка пакінуў для надання свабоды і адукацыі афраамерыканцаў ў ЗША, ніколі так і не былі выкарыстаны для гэтай мэты[104]. Хоць амерыканскае завяшчанне Касцюшкі не было выканана, яго спадчына пайшла на заснаванне навучальнай установы для афраамерыканцаў у Злучаных Штатах — у Ньюарку, штат Нью-Джэрсі, у 1826 годзе, якая была названа ў гонар Тадэвуша Касцюшкі[93][105].
Вяртанне ў Еўропу
правіць28 чэрвеня 1798 года Тадэвуш Касцюшка прыбыў у Баёну, Францыя[92]. На той час планы Талейрана змяніліся і ўжо не ўключалі ў сябе Касцюшку[92]. Касцюшка заставаўся палітычна актыўным у польскіх эмігранцкіх колах у Францыі і 7 жніўня 1799 года стаў членам «Таварыства польскіх рэспубліканцаў» (польск.: Towarzystwo Republikanów Polskich), дзе рашуча выказваўся за ўсталяванне рэспубліканскага ладу ў адноўленай Рэчы Паспалітай[92]. Аднак Касцюшка адмовіўся ад прапанаванага камандавання польскіх легіёнаў, якія фарміраваліся ў войсках Францыі[92]. 17 кастрычніка і 6 лістапада 1799 года ён сустракаўся з Напалеонам Банапартам; аднак яму не ўдалося дасягнуць пагаднення з французскім лідарам, які лічыў Касцюшку «дурнем», які «пераацэньвае свой уплыў» у Польшчы[заўв 5][106]. Касцюшка, у сваю чаргу, не любіў Напалеона за яго дыктатарскія памкненні і называў яго «трунарам [Французскай] рэспублікі»[92]. У 1801 годзе Касцюшка пасяліўся ў Брэвіле, недалёка ад Парыжа, і дыстанцыяваўся ад палітыкі[92].
Касцюшка не верыў, што Напалеон у нейкай форме адновіць Рэч Паспалітую[107]. Калі напалеонаўскія войскі падышлі да граніц Польшчы, Касцюшка напісаў яму ліст з патрабаваннямі гарантый усталявання шляхецкай дэмакратыі і істотных нацыянальных граніц, які Напалеон праігнараваў[106]. Касцюшка прыйшоў да высновы, што Напалеон стварыў Герцагства Варшаўскае ў 1807 годзе праз асабістыя інтарэсы, а не таму што падтрымліваў незалежнасць Польшчы[108]. Такім чынам, Касцюшка вырашыў не ехаць у герцагства Варшаўскае і не далучацца да яго арміі, якая ваявала на баку Напалеона[106].
Замест гэтага, пасля падзення Напалеона, Тадэвуш Касцюшка сустрэўся з расійскім імператарам Аляксандрам I у Парыжы, а затым у Браўнау, Швейцарыя[106]. Аляксандр I спадзяваўся пераканаць Касцюшку вярнуцца ў Польшчу, дзе імператар планаваў стварыць марыянетачнае Польскае каралеўства (Кангрэсавае каралеўства). У абмен на свае паслугі Касцюшка патрабаваў правядзення сацыяльных рэформ і аднаўлення тэрыторыі, якая, на яго думку, павінна была дасягаць на ўсходзе рэк Дняпра і Дзвіны[106]. Аднак, неўзабаве пасля гэтага, у Вене Касцюшка даведаўся, што новаўтворанае каралеўства, якое стварыў Аляксандр I, было яшчэ меншае, чым герцагства Варшаўскае. Касцюшка назваў гэта ўтварэнне «жартам»[109]. Пасля таго, як ён не атрымаў адказ на свае лісты да расійскага імператара, ён пакінуў Вену і пераехаў у Золатурн, Швейцарыя.
2 красавіка 1817 года Касцюшка вызваліў сялян, якія жылі на яго пакінутых землях у Польшчы[106], але імператар Аляксандр не дазволіў сялянам атрымаць свабоду[110]. Пакутуючы праз дрэннае здароўе і старыя раны, 15 кастрычніка 1817 года Касцюшка памёр беспрытомным а дзясятай гадзіне вечара ў Золатурне ў доме свайго сябра Франца Ксаверыя Цэлтнера ва ўзросце 71 года, калі пасля падзення з каня ў яго развілася ліхаманка і праз некалькі дзён адбыўся інсульт[111].
Пахаванне
правіцьАпоўдні 19 кастрычніка 1817 года ў былой езуіцкай царкве Золатурна адбылося першае пахаванне Тадэвуша Касцюшкі[106][112]. У выніку таго, што навіны аб яго смерці хутка распаўсюджваліся, першыя памінальныя службы былі праведзеныя на тэрыторыі былога ВКЛ, затым у Польшчы[113]. Яго забальзамаванае цела было захавана ў склепе царквы Золатурна. У 1818 годзе цела Касцюшкі было перавезена ў Кракаў і дастаўлена ў царкву Святога Фларыяна 11 красавіка 1818 года. 22 чэрвеня 1818 года[113] або 23 чэрвеня 1819 года[106] (даныя адрозніваюцца) пад Звон Жыгімонта і стральбу з гармат цела было змешчана ў склеп у Саборы Святых Станіслава і Вацлава, пантэоне польскіх каралёў і нацыянальных герояў[106][113][114].
Унутраныя органы Касцюшкі, якія былі вынятыя ў часе бальзамавання, былі асобна пахаваныя на могілках у Цухвіле, побач з Золатурнам, і застаюцца там па сённяшні дзень. У 1820 годзе побач з польскай мемарыяльнай капліцай быў усталяваны вялікі памятны камень. Яго сэрца не было пахавана з іншымі органамі і, замест таго, было захавана ў скрыні ў польскім музеі ў Раперсвіле, Швейцарыя[106][113]. Сэрца Тадэвуша Касцюшкі, разам з астатняй часткай уладанняў музея, у 1927 годзе было рэпартрыявана ў Варшаву і зараз знаходзіцца ў капліцы ў Каралеўскім палацы[106][113].
Памяць
правіцьУ фальклоры
правіцьПамяць пра Тадэвуша Касцюшку доўгі час захоўвалася ў легендах, паданнях і песнях беларусаў: «Касцюшка зваяваў бы свет цэлы, каб паны яго слухаць хацелі, але паны, як паны: гулялі, банкетавалі, Касцюшкі не слухалі, затым і Польшча прапала». «Кажуць, што ў Касцюшкі то быў такі плашч, што кулі яго не прабівалі: аднаго разу маскалі на яго знячэўку напалі, так ён не паспеў таго плашча злажыць, так яго чыста пасеклі і забралі». У беларускай народнай песні, якую спявалі праз стагоддзе па паўстанні, Касцюшка лічыцца абаронцам:
Наш Касцюшка слаўны быў, |
Яшчэ ў пачатку 1960-х гадоў на Лепельшчыне запісалі, а пазней апублікавалі песню пра Тадэвуша Касцюшку, які, паводле народнай версіі, загінуў у бітве:
Вазьмі, маці, пяску жменю, |
Да постаці Касцюшкі звяртаўся Кастусь Каліноўскі. У адным з нумароў «Мужыцкай праўды» ў 1862 годзе ён пісаў пра Тадэвуша Касцюшку як пра народнага заступніка, заклікаў да яднання і змагання паводле прыкладу паўстанцаў 1794 года[9].
Ушанаванне памяці
правіцьПольскі гісторык Станіслаў Хербст напісаў у польскім біяграфічным слоўніку 1967 года, што Касцюшка можа быць самым папулярным палякам у Польшчы і ў свеце[106]. Помнікі Касцюшку ўсталёваны па ўсім свеце, пачынаючы з кургана Касцюшкі ў Кракаве, які быў узведзены з у 1820—1823 гадах мужчынамі, жанчынамі і дзецьмі, якія прыносілі зямлю з палёў бітваў, у якіх ён прымаў удзел[106][115]. Мост Тадэвуша Касцюшкі, двайны паводле структуры, пабудаваны ў 1959 годзе цераз раку Махок у Олбані, штат Нью-Ёрк[116], і мост Касцюшкі, пабудаваны ў 1939 годзе ў Нью-Ёрку, былі названы ў яго гонар[117].
Рэзідэнцыя Касцюшкі 1796 года ў Філадэльфіі цяпер ёсць Нацыянальным мемарыялам Тадэвуша Касцюшкі[118]. Апроч таго, музей Касцюшкі размешчаны ў яго апошнім месцы жыхарства ў Золатурне, Швейцарыя[119]. У 1925 годзе было створана польска-амерыканскае культурнае агенцтва, Фонд Касцюшкі, са штаб-кватэрай у Нью-Ёрку[120]. У 2002 годзе Брэсцкі аблвыканкам прыняў рашэнне аб аднаўленні разбуранай у гады Другой сусветнай вайны сядзібы Касцюшкі ў Мерачоўшчыне. Цяпер у родным доме Касцюшкі дзейнічае музей.
Некалькі падраздзяленняў польскіх паветраных сіл мела назву «Эскадра Касцюшкі». У часе Другой сусветнай вайны карабель ваенна-марскіх сіл Польшчы быў названы ў гонар Касцюшкі, як і Першая пяхотная дывізія Тадэвуша Касцюшкі[121].
Адным з першых прыкладаў гістарычнага рамана, «Тадэвуш Варшавы», быў напісаны ў гонар Касцюшкі шатландскім аўтарам Джэйн Портэр; раман быў вельмі папулярным, асабліва ў Злучаных Штатах, і ў XIX стагоддзі было выдадзена больш за 80 выданняў[122][123]. Опера «Касцюшка на Сене» (польск.: Kościuszko nad Sekwaną), напісаная ў пачатку 1820-х гадоў, уключае ў сябе музыку Францішка Салезія Дуткевіча і лібрэту Канстанціна Маераноўскага. Пазнейшыя працы ўключаюць у сябе драмы Апола Каржанеўскага, Жустына Хашоўскага і Уладзіслава Людвіка Анчыца; тры раманы Юзафа Ігнацыя Крашэўскага, адзін — Валерыя Пшыбароўскага, адзін — Уладзіслава Рэйманта і працы Марыі Канапніцкі. Асоба Касцюшкі сустракаецца ў літаратуры і за межамі Польшчы, у тым ліку ў санетах Сэмюэла Тэйлара Колрыджа і Джэймса Генры Лі Ханта, у вершах Джона Кітса і Уолтэра Сэваджа Лэндара і ў працах Карла фон Хольтэя[121].
У 1933 годзе Паштовая служба ЗША выпусціла памятную марку з выявай статуі Касцюшку, якая стаіць на плошчы Лафает у Вашынгтоне, недалёка ад Белага дома. Марка была выпушчана да 150-годдзя атрымання Касцюшкам амерыканскага грамадзянства. У Польшчы таксама было выпушчана некалькі марак у гонар Касцюшкі, а ў 2010 годзе Манетны двор Польшчы выпусціў залатую манету, прысвечаную Касцюшку. У Беларусі паштовая марка, прысвечаная Касцюшку, была выпушчаная ў 1994 годзе[124].
Помнікі Тадэвушу Касцюшку ўстаноўленыя ў Польшчы ў Кракаве (Леанард Марконі), які быў разбураны нямецкімі войскамі ў час акупацыі ў гады Другой сусветнай вайны і пазней быў адноўлены за кошт Германіі ў 1960 годзе[125], і ў Лодзі (Мечыслаў Любельскі)[106]; у ЗША ў Бостане[125], Вест-Пойнце[125], Філадэльфіі (Марыян Канечны)[125], Дэтройце (копія кракаўскай статуі Леанарда Марконі)[126], Вашынгтоне[106], Чыкага[106], Мілуокі[106] і Кліўлендзе[106]; у Беларусі ў Мінску быў усталяваны ў 2005 годзе на тэрыторыі пасольства ЗША, у вёсцы Малыя Сяхновічы (Жабінкаўскі раён Брэсцкай вобласці), у 2018 годзе адкрыты помнік ва ўрочышчы Мерачоўшчына ля Косава[127]; у 2017 годзе помнік адкрыты ў швейцарскім Золатурне[106]. Касцюшка быў адлюстраваны на карцінах Рычарда Косвэя, Францыска Смуглевіча, Міхала Стачовіча, Юліюша Косака і Яна Матэйкі. Манументальная «Рацлавіцкая панарама» была напісана Янам Стыкам і Войцехам Косакам да стагоддзя бітвы пад Рацлавіцамі[106].
Шмат геаграфічных аб’ектаў па ўсім свеце названыя ў гонар Касцюшкі: гара Касцюшка, самая высокая гара ў Аўстраліі, востраў Касцюшка на Алясцы, акруга Касцюшка ў штаце Індыяна, горад Касцюшка ў цэнтральнай частцы Місісіпі, а таксама шматлікія плошчы, вуліцы, паркі і завулкі розных краін свету, у тым ліку ў Баранавічах, Белаазёрску, Брэсце, Бярозе, Гродне, Жабінцы, Івацэвічах, Косаве, Лідзе, Лунінцы, Малых Сяхновічах (Жабінкаўскі раён), Малях (Астравецкі раён), Навасёлках (Бярозаўскі раён), Нясвіжы, Пінску, Пружанах, Салігорску, Смалявічах, Смаргоні, Целяханах на тэрыторыі Беларусі[106].
Асоба Тадэвуша Касцюшкі ёсць прадметам шматлікіх пісьмовых работ. Першая яго біяграфія была апублікаваная ў 1820 годзе Юльянам Нямцэвічам, які служыў у Касцюшкі ў якасці ад’ютанта, а таксама быў таварышам Касцюшкі па зняволенні ў Расіі пасля паўстання[128]. Англамоўныя біяграфіі ўключаюць у сябе работу Монікі Мэры Гарднер «Касцюшка: біяграфія» (англ.: «Kościuszko: A Biography»), якая была ўпершыню апублікавана ў 1920 годзе, і «Сялянскі прынц: Тадэвуш Касцюшка ў эпоху рэвалюцыі» (англ.: «The Peasant Prince: Thaddeus Kosciuszko and the Age of Revolution») Алекса Старазінскага, якая была выпушчана ў 2009 годзе.
Камісія ЮНЭСКА абвясціла 2017 год годам памяці Тадэвуша Касцюшкі.
У пачатку 1990-х гадоў Вярхоўны Савет Беларусі разглядаў магчымасць заснавання ордэна імя Тадэвуша Касцюшкі[129].
Заўвагі
правіць- ↑ Алекс Старазінскі ў сваёй біяграфіі Касцюшкі 2009 года, заўважыў, што «як правіла, выкарыстоўваецца дванаццатае», а таксама Шындлер (1991:103) абмяркоўваў тэорыі наконт даты нараджэння Касцюшкі[12][13].
- ↑ Нарысы Касцюшкі захаваліся па сённяшні дзень і ахоўваюцца ў якасці нацыянальна-гістарычных каштоўнасцей у польскіх музеях.
- ↑ Пасля таго, як ён вярнуўся ў Польшчу з Амерыкі і імкнуўся патрапіць у армію Рэчы Паспалітай, прынцэсса Любамірска — яна была вымушана бацькам пайсці замуж за багатага шляхціча — настойліва заклікала караля прапанаваць Касцюшку месца ў арміі. Калі ён адправіўся ў Варшаву летам 1789 года, каб самастойна вырашыць гэта пытанне, ён выпадкова наткнуўся на яе на балі. Яго сябар Юльян Урсын Нямцэвіч пазней расказваў «Сустрэча была настолькі эмацыйная (для абодвух), што яны былі не ў стане размаўляць адно з адным; яны разышліся па розных кутах салона і плакалі.»[27] У 1791 годзе ён імкнуўся ажаніцца з Тэклай Зуроўскай, але зноў сутыкнуўся з бацькоўскай нязгодай[28].
- ↑ Член Вярхоўнага суда Джозеф Сторы вынес вердыкт у справе Армстранг супраць Ліра, 25 U.S. 12 Wheat. 169 169 (1827), заснаваны на адмове ў выкананні завяшчання. Тая ж маёмасць была прадметам справы Эста супраць Ліра, 32 U.S. 130 (7 Pet. 130, 8 L.Ed. 632) (1832), у якім вярхоўны суддзя Джон Маршал зрабіў кароткую прапанову трымаць арыштаванага ў Вірджыніі. Нарэшце, ў вердыкце справы Эніс супраць Сміта, 55 U.S. 14 How. 400 400 (1852) нічога не згадваецца пра аўтара; галоўным суддзёй быў Роджэр Тэні, і адзінымі згаданымі юрысдыкцыямі былі Мэрыленд, Акруга Калумбія, і Гродна (Беларусь).[102]
- ↑ Ліст Напалеона міністру паліцыі Жазефу Фушэ, 1807 год.
Крыніцы
правіць- ↑ а б в Herbst 1969, s. 430.
- ↑ а б В. М—н Костюшко, Тадеуш-Анджей-Бонавентура // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XVI. — С. 420–421.
- ↑ Беларусь. Касцюшкі 1995, с. 379.
- ↑ ЭГБ. Касцюшкі 1997, с. 146.
- ↑ ЭнцВКЛ. Касцюшкі 2005, с. 72.
- ↑ а б Іван Саверчанка, Зьміцер Санько. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі . knihi.com. Праверана 4 лютага 2024.
- ↑ Korzon 1894.
- ↑ а б в г д е Радаводы Касцюшкаў Архівавана 16 ліпеня 2011. (Бензярук 2006)
- ↑ а б в Юхо, Емяльянчык 1994.
- ↑ а б Cizauskas 1986, p. 1–10.
- ↑ Storozynski 2011, p. 2.
- ↑ Szyndler 1994, s. 103.
- ↑ Storozynski 2009, p. 13.
- ↑ Szyndler 1991, s. 27.
- ↑ Krol, публічны адрас.
- ↑ Gardner 1942, p. 317.
- ↑ Kajencki 1998, p. 54.
- ↑ tut.by.
- ↑ 100 великих аристократов, эсэ.
- ↑ Storozynski 2011, p. 27.
- ↑ Storozynski 2011, p. 28.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л Herbst 1969, s. 431.
- ↑ Gardner 1942, p. 17.
- ↑ а б Storozynski 2011, p. 17–18.
- ↑ NPS, эсэ.
- ↑ Storozynski 2011, p. 32.
- ↑ Makowski 2013, s. 14.
- ↑ Bain 1911, p. 914.
- ↑ Storozynski 2011, p. 36–38.
- ↑ Colimore, навінны артыкул.
- ↑ Storozynski 2011, p. 41–42.
- ↑ а б в г д Storozynski 2011, p. 47–52.
- ↑ а б в Storozynski 2011, p. 53–54.
- ↑ Afflerbach & Strachan 2012, p. 177–179
- ↑ Storozynski 2011, p. 65.
- ↑ Anderton 2002.
- ↑ Storozynski 2011, p. 111–112.
- ↑ Hunt.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Herbst 1969, s. 432.
- ↑ Storozynski 2011, p. 85.
- ↑ Storozynski 2011, p. 131–132.
- ↑ Palmer 1976, p. 171–174.
- ↑ Storozynski 2011, p. 141–142.
- ↑ Storozynski 2011, p. 144–146.
- ↑ Storozynski 2011, p. 147.
- ↑ Storozynski 2011, p. 148.
- ↑ Storozynski 2011, p. 149–153.
- ↑ Storozynski 2011, p. 154.
- ↑ Kajencki 1998, p. 174.
- ↑ Storozynski 2011, p. 158–160.
- ↑ Storozynski 2011, p. 161–162.
- ↑ Storozynski 2011, p. 163.
- ↑ Storozynski 2011, p. 164.
- ↑ Storozynski 2009, p. 114.
- ↑ Storozynski 2011, p. 166–167.
- ↑ Storozynski 2011, p. 168.
- ↑ Storozynski 2011, p. 177.
- ↑ Storozynski 2011, p. 181.
- ↑ Storozynski 2011, p. 187.
- ↑ ЭГБ 1997, с. 145.
- ↑ Storozynski 2011, p. 203.
- ↑ Storozynski 2011, p. 194.
- ↑ Storozynski 2011, p. 195.
- ↑ Storozynski 2011, p. 213–214.
- ↑ Storozynski 2011, p. 218–223.
- ↑ Bardach 1987, p. 317.
- ↑ а б Storozynski 2011, p. 223.
- ↑ а б в г д е ё ж з і Herbst 1969, s. 433.
- ↑ Storozynski 2011, p. 224.
- ↑ Storozynski 2011, p. 230.
- ↑ а б Storozynski 2011, p. 228–229.
- ↑ Otrębski 1994, s. 39.
- ↑ Storozynski 2011, p. 231.
- ↑ Storozynski 2011, p. 237.
- ↑ а б Storozynski 2011, p. 239–240.
- ↑ а б в г д Herbst 1969, s. 434.
- ↑ Storozynski 2011, p. 238.
- ↑ Storozynski 2011, p. 244–245.
- ↑ а б Lukowski 2001, p. 101–103.
- ↑ а б Sužiedėlis 2011, p. 292–293.
- ↑ Davies 2005, p. 394.
- ↑ Stone 2001, p. 282–285.
- ↑ Storozynski 2011, p. 245.
- ↑ Storozynski 2009, p. 252.
- ↑ а б Herbst 1969, s. 435.
- ↑ Storozynski 2011, p. 283.
- ↑ Storozynski 2009, p. 195–196.
- ↑ Storozynski 2011, p. 291.
- ↑ а б Herbst 1969, s. 435–436.
- ↑ Uwięzienie Tadeusza Kościuszki przez Rosjan // Muzeum Wojska Polskiego.
- ↑ Landau & Tomaszewski 1985, p. 27
- ↑ а б в г д е ё ж з і к Herbst 1969, s. 437.
- ↑ а б в Gardner 1942, p. 183.
- ↑ а б Gardner 1942, p. 124.
- ↑ а б Sulkin 1944, p. 48.
- ↑ Nash & Hodges 2012, p. 161–162
- ↑ Alexander, 1968, артыкул.
- ↑ Thomas Jefferson Foundation: T. Kosciuszko, эсэ.
- ↑ ЭнцВКЛ 2005, с. 72.
- ↑ а б Storozynski 2009, p. 280.
- ↑ Nash & Hodges 2012, p. 218
- ↑ Ennis v. Smith, 55 U.S. 400, 14 How. 400, 14 L.Ed. 427 (1852).
- ↑ Yiannopoulos, 1958, p. 256.
- ↑ Storozynski 2009, p. 282.
- ↑ Nash & Hodges 2012, p. 241
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р с т у ф Herbst 1969, s. 438.
- ↑ Davies 2005, p. 216–217.
- ↑ Davies 2005, p. 208.
- ↑ Koneczny, эсэ.
- ↑ Cizauskas 1986, часопіс.
- ↑ Storozynski 2011, p. 380–381.
- ↑ Szyndler 1991, s. 366.
- ↑ а б в г д Kopiec Kościuszki, эсэ.
- ↑ Кароткая біяграфія вялікага чалавека (Тадэвуш Касцюшка, 1746—1817) (Бензярук 2006)
- ↑ Nash & Hodges 2012, p. 212
- ↑ Jordan
- ↑ NYDOT
- ↑ Memorial (.gov).
- ↑ Herbst 1969, s. 438–439.
- ↑ Kosciuszko Foundation
- ↑ а б Herbst 1969, s. 439.
- ↑ Anessi, эсэ.
- ↑ Looser 2010, p. 166.
- ↑ Smithsonian
- ↑ а б в г Gallery (Buffalo.edu).
- ↑ Detroit
- ↑ www.svaboda.org
- ↑ Nowak, эсэ, 2007.
- ↑ Любоў Лунёва. У Беларусі больш няма Ордэна Кастуся Каліноўскага (бел. (тар.)) . svaboda.org (16 чэрвеня 2004). Архівавана з першакрыніцы 24-1-2021. Праверана 24-1-2021.
Літаратура
правіць- Afflerbach, Holger; Strachan, Hew (2012). How Fighting Ends: A History of Surrender. United Kingdom: Oxford University Press, 473 pages. ISBN 978-0-19-969362-7.
- Bardach, Juliusz; Leśnodorski, Bogusław; Pietrzak, Michał (1987). History of the Polish State and Law. Warsaw: Państwowe Wydawnictwo Naukowe.
- Bain, Robert Nisbet (1911). Chisholm, Hugh (рэд.). Encyclopædia Britannica(англ.). Vol. 15 (11th ed.). Cambridge University Press. pp. 914–915. . In
- Davies, Norman (2005). God's Playground: A History of Poland in Two Volumes. New York: Columbia University Press, Vol. 1, 616 pages; Vol. 2, 591 pages. ISBN 978-0-19-925340-1.
- Gardner, Monica Mary (1942). Kościuszko: A Biography. G. Allen & Unwin., ltd, 136 pages., Book (Google), Book (Gutenberg)
- Herbst, Stanisław (1969). Tadeusz Kościuszko(польск.). Vol. 14. Warszawa: Instytut Historii (Polska Akademia Nauk).
{{cite encyclopedia}}
:|work=
ігнараваны (даведка) - Kite, Elizabeth S. (1918). Beaumarchais and the War of American Independence. Boston: Gorham Press, 614 pages. E’book
- Kajencki, Francis C. (1998). Thaddeus Kościuszko: Military Engineer of the American Revolution. Hedgesville: Southwest Polonia Press, 334 pages. ISBN 978-0-9627190-4-2.
- Korzon, Tadeusz (1894). Kościuszko: biografia z dokumentów wysnuta(польск.). Nakł. Muzeum Narodowego w Rapperswylu.
- Landau, Zbigniew; Tomaszewski, Jerzy (1985). The Polish Economy: In the Twentieth Century. Poland: Croom Helm, 346 pages. ISBN 978-0-7099-1607-9.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: url-status (спасылка) - Looser, Devoney (2010). Women Writers and Old Age in Great Britain, 1750–1850. Baltimore: Johns Hopkins University Press, 252 pages. ISBN 978-1-4214-0022-8.
- Lukowski, Jerzy; Zawadzki, W. H. (2001). A Concise History of Poland. Cambridge, United Kingdom: Cambridge University Press, 317 pages. ISBN 978-0-521-55917-1.
- Makowski, Marcin Łukasz (2013). Prawdziwa twarz Tadeusza Kościuszki, Gwiazda Polarna, no. 10(польск.). Spoleczenstwo i media.
- Nash, Gary; Hodges, Graham Russell Gao (2012). Friends of Liberty: A Tale of Three Patriots, Two Revolutions, and the Betrayal That Divided a Nation – Thomas Jefferson, Tadeusz Kościuszko, and Agrippa Hull. New York: Basic Books, 328 pages. ISBN 978-0-465-03148-1.
- Каўн (2006). Вялікае княства літоўскае: гісторыя вывучэння. Мінск, 544 старонкі. ISBN 985-6530-29-6.
- Otrębski, Tomasz (1994). "Kościuszko", 1893–1896(польск.). Wydawn "Partner". ISBN 978-83-900984-0-1.
- Paulauskienė, Aušra (2007). Lost And Found: The Discovery of Lithuania in American Fiction. Amsterdam; New York: Rodopi B.V., 173 pages. ISBN 978-90-420-2266-9.
- Palmer, Dave R. (1976). "Fortress West Point: 19th Century Concept in an 18th Century War". Military Engineer (68).
- Savas, Theodore P.; Dameron, J. David (2010). New American Revolution Handbook: Facts and Artwork for Readers of All Ages, 1775–1783. New York: Casemate Publishers, 168 pages. ISBN 978-1-932714-93-7.
- 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. — Вільня: Наша Будучыня, 2002.— 238 с. ISBN 9986-9229-6-1.
- Stone, Daniel (2001). The Polish–Lithuanian State: 1386–1795. Seattle, Washington: University of Washington Press, 374 pages. ISBN 978-0-295-98093-5.
- Storozynski, Alex (2009). The Peasant Prince: Thaddeus Kosciuszko and the Age of Revolution. New York: St. Martin's Press, 352 pages. ISBN 978-1-4299-6607-8., Book
- —— (2011). Kosciuszko Książę chłopów. W.A.B. ISBN 978-83-7414-930-3.
- Sulkin, Sidney; Sulkin, Edith (1944). The Democratic Heritage of Poland, "For Your Freedom and Ours": An Anthology. Poland: Allen & Unwin.
- Sužiedėlis, Saulius (7 February 2011). Historical Dictionary of Lithuania. Lanham, Maryland: Scarecrow Press, 428 pages. ISBN 978-0-8108-4914-3.
- Szyndler, Bartłomiej (1994). Powstanie kościuszkowskie 1794(польск.). Ancher. ISBN 978-83-85576-10-5.
- Szyndler, Bartłomiej (1991). Tadeusz Kościuszko, 1746–1817(польск.). Wydawnictwo Bellona. ISBN 978-83-11-07728-7.
Іншыя крыніцы
правіць- 100 ВЕЛИКИХ АРИСТОКРАТОВ – Костюшко Тадеуш Андрей Бонавентура – всемирная история (руск.). History.vn.ua. Праверана 17 лістапада 2012.
- Alexander, Edward P.. Jefferson and Kosciuszko: Friends of Liberty and of Man(недаступная спасылка). Penn State University (1968). Архівавана з першакрыніцы 16 снежня 2013. Праверана 12 лістапада 2014.
- Anderton, Margaret (2002). "The Spirit of the Polonaise". Polish Music Journal. 5 (2). Архівавана з арыгінала 18 кастрычніка 2012. Праверана 17 лістапада 2012.
- Anessi, Thomas. England's Future/Poland's Past: History and National Identity In Thaddeus of Warsaw (MA thesis). University of South Carolina. Праверана 26 September 2013.
- Bumblauskas, Alfredas. Lithuania's Millennium – Millennium Lithuaniae, Or what Lithuania can tell the world on this occasion . Праверана 20 January 2010.
- Cizauskas, Albert C. (1986). Zdanys, Jonas (рэд.). "The Unusual Story of Thaddeus Kosciusko". Lithuanian Quarterly Journal of Arts and Sciences. 32 (1–Spring). ISSN 0024-5089.
- Chodakiewicz, Marek Jan. Tadeusz Kościuszko: A man of unwavering principle . The Institute of World Politics. Праверана 3 July 2009.
- Colimore, Edward (10 December 2007). "Fighting to save remains of a fort". Philadelphia Inquirer, page article. Архівавана з арыгінала 4 сакавіка 2016. Праверана 12 лістапада 2014.
- Comprehensive Plan – Liberty in My Name . National Park Service, 58 pages (4 кастрычніка 2007). Праверана 3 July 2009.
- Новости. TUTэйшыя ў свеце. Касцюшка – Общество – TUT.BY | НОВОСТИ – 24.03.2009, 13:46(недаступная спасылка). News.tut.by (24 сакавіка 2009). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2012. Праверана November 17, 2012.
- Tadeusz Kościuszko . Washington, D.C.: Government Printing Office (1922). Праверана 14 кастрычніка 2013.
- Koneczny, Feliks. Święci w dziejach Narodu Polskiego (польск.). Nonpossumus.pl (18 снежня 2024). Архівавана з першакрыніцы 25 June 2012. Праверана 17 November 2012.
- Thaddeus Kosciusko Bridge(недаступная спасылка). Capital Highways (2006). Архівавана з першакрыніцы 2 April 2003. Праверана 3 October 2013.
- Kosciuszko Bridge Project . New York State Department of Transportation. Праверана October 3, 2013.
- Krol, George. Remarks by U.S. Ambassador George Krol at the Ceremony to Unveil the Tadeusz Kościuszko Monument(недаступная спасылка). Хартыя'97 (8 ліпеня 2005). Архівавана з першакрыніцы 5 кастрычніка 2013. Праверана 1 кастрычніка 2013.
- Why We Should All Regret Jefferson's Broken Promise to Kościuszko . History News Network (2008). Праверана 21 April 2013.
- Nowak, Martin S.. Julian Ursyn Niemcewicz(недаступная спасылка). Polish-American Journal, essay (2007). Архівавана з першакрыніцы 4 кастрычніка 2013. Праверана 3 October 2013.
- Oficjalna Strona Kopca Kościuszki w Krakowie (польск.). Kopieckosciuszki.pl. Праверана 17 November 2012.
- Statue of General Thaddeus Kosciuszko – Third Street at Michigan Avenue in downtown Detroit . University of Michigan. Праверана 21 April 2013.
- Tadeusz Kościuszko Gallery – Monuments(недаступная спасылка). Info-poland.buffalo.edu (2000). Архівавана з першакрыніцы 4 March 2014. Праверана 12 September 2013.
- Thaddeus Kosciuszko . Thomas Jefferson Foundation. Праверана October 7, 2013.
- Thaddeus Kosciuszko National Memorial – Thaddeus Kosciuszko National Memorial . Nps.gov. Праверана 12 September 2013.
- The Kosciuszko Foundation: Mission and History(недаступная спасылка). The Kosciuszko Foundation, New York. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2014. Праверана 29 September 2013.
- Kosciuszko Issue(недаступная спасылка). Smithsonian National Postal Museum (2007). Архівавана з першакрыніцы 27 верасня 2013. Праверана 25 September 2013.
- Yiannopoulos, Athanassios N.. Wills of Movables in American Conflicts Law: A Critique of the Domiciliary Rule . California Law Review (31 мая 1958). Праверана 3 October 2013.
Дадатковая літаратура
правіць- Беларусь і Тадэвуш Касцюшка: спадчына, час, здабыткі : матэрыялы Міжнароднага семінара, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Мінск, 28-29 лістапада 2000 г. Сустрэча другая / [рэдакцыйная калегія : Я. А. Юхо (адказны рэдактар) і інш.]. — Мінск : [НАРБ], 2002. — 207 с.
- Бензярук, А. Загадка Тадэвуша Касцюшкі/ Анатоль Бензярук // Беларуская Мінуўшчына. 1998. № 1. С. 33-36. (Пяроспар).
- Бензярук, А. Касцюшкі-Сяхновіцкія. Гісторыя старадаўняга роду. — Брэст: «Акадэмія», 2006. — 132 с.
- Бензярук, А. Пад зоркаю Касцюшкі/ Анатоль Бензярук // Памяць нашае зямлі : гісторыка-культурныя мясціны Жабінкаўскага раёна / Анатоль Бензярук. Брэст, 2002. С. 13-15.
- Ермоленко, В. А. Имя Костюшко на карте Австралии/ В. А. Ермоленко, Р. А. Жмойдяк // Вестник БГУ. Серия 2, Химия. Биология. География. 1994. № 2. С. 77.
- Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — С. 164—165. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
- Емяльянчык У. Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 144—146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Емяльянчык У. Касцюшкі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 4: Кадэты — Ляшчэня / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1997. — С. 146. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2.
- Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 379. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Касцюшкі // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 379. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Емяльянчык У. Касцюшка Тадэвуш // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 71—72. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Емяльянчык У. Касцюшкі // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 72—73. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- Касцюшка Андрэй Тадэвуш Банавентура// Асветнікі зямлі Беларускай, X — пачатак XX ст. : энцыклапедычны даведнік. Мінск, 2001. С. 218—223.
- Касцюшка, сын Беларусі// Спадчына. 1994. № 1. С. 15-23.
- Касцюшка : Парыж — Нью-Йорк // Спадчына. 1994. № 2. С. 13-19.
- Конеў, Я. Амерыканская адысея Тадэвуша Касцюшкі : аповесць / Ягор Конеў // Полымя. 2004. № 10. С. 14-64 ; № 11. С. 76-115.
- Конеў, Я. Літоўская адысея Тадэвуша Касцюшкі // Полымя. — 2009. — № 5-6.
- Левандоўскі, Я. Касцюшка ў Швейцарыі. Культ героя ў XIX і XX стст./ Ян Левандоўскі; пераклад з польскай мовы Ганны Цішук // Беларускі гістарычны часопіс. 1994. № 1. С. 57-64.
- Несцярчук, Л. Герой ЗША і Польшчы вяртаецца ў Мерачоўшчыну/ Леанід Несцярчук // Голас Радзімы. 2004. 15 ліп. (№ 26/29). С. 21.
- Несцярчук, Л. Бацькаўшчына Тадэвуша Касцюшкі/ Леанід Несцярчук // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 27-30.
- Рачэўскі, Ст. Р. Тадэвуш Касцюшка : вяртанне на Беларусь/ Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Сацыяльная філасофія. Гісторыя. Эканоміка. Філалогія. Мовазнаўства. 2001. № 3. С. 59-62.
- Рачэўскі, Ст. Р. Андрэй Тадэвуш Банавентура Касцюшка: асоба ў антрапанімічным асвятленні / Ст. Р. Рачэўскі // Веснік Брэсцкага ўніверсітэта. Экафіласофія. Права. Літаратуразнаўства. Мовазнаўства. Педагогіка. 2000. № 5. С. 70-73.
- Сімакоў, А. «Індзейская вайна» Тадэвуша Касцюшкі/ Алесь Сімакоў // Беларускі гістарычны агляд. 1998, Т. 5, сшытак 1. С. 112—115.
- Тадэвуш Касцюшка і яго час: матэрыялы Міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай 210-годдзю паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі, 20-21 мая 2004 г. / УА «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А. С. Пушкіна»; навуковы рэдактар Н. П. Галімава. — Брэст : [б. в.], 2004. — 114 с.
- Талочка, М. Пан Тадэвуш / Міхал Талочка // Літаратура і мастацтва. 2002. 29 лістап. (№ 47). С. 1, 4-5.
- Чаропка, В. «Сябар прыгнечаных, вораг прыгнятальнікаў».Тадэвуш Касцюшка ; Мерачоўшчына-Сяхновічы / Вітаўт Чаропка // Беларускі гістарычны часопіс. 2004. № 12. С. 9-21, 31-35.
- Юхо, Я. «Нарадзіўся я ліцьвінам…»: Тадэвуш Касцюшка / Я. Юхо, У. Емяльянчык. — Мінск : Навука і тэхніка, 1994. — 64 с. — (Нашы славутыя землякі).
- Юхо, Я. А. За вольнасць нашу і вашу: Тадэвуш Касцюшка / Я. А. Юхо. — Мінск : Навука і тэхніка, 1990. — 52 с. : іл., [8] л. іл.
- Юхо, Я. Наш нацыянальны герой / Язэп Юхо // Сыны і пасынкі Беларусі / укладальнік С. В. Барыс. Мінск, 1996. С. 95-134.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Тадэвуш Касцюшка
- Гісторыя пад знакам Пагоні. Тадэвуш Касцюшка
- Гісторыя пад знакам Пагоні. Паўстанне Касцюшкі
- Гісторыя пад знакам Пагоні. Трэці падзел Рэчы Паспалітай
- Дзванкоўскі Уладзімір. Брат і пляменнік Касцюшкі // Наша Слова. № 44 (1559), 4 лістапада 2021. // на pawet.net
Гэты артыкул уваходзіць у лік выдатных артыкулаў беларускамоўнага раздзела Вікіпедыі. |