Бенджамін Раш

Бенджамін Раш (англ.: Benjamin Rush, 4 студзеня 1746 [24 снежня 1745 па старым стылі] — 19 красавіка 1813) — адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў. Раш быў грамадскім дзеячам у Філадэльфіі, дзе ён быў лекарам, палітыкам, грамадскім дзеячам, педагогам і гуманістам, а таксама заснавальнікам коледжа Дыкінсана ў Карлайле, штат Пенсільванія.

Бенджамін Раш
англ.: Benjamin Rush
Benjamin Rush Painting by Peale.jpg
Дата нараджэння 4 студзеня 1746(1746-01-04)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 19 красавіка 1813(1813-04-19)[4][1] (67 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Julia Stockton Rush[d]
Дзеці Рычард Раш
Род дзейнасці хімік, пісьменнік, псіхіятр, урач, выкладчык універсітэта, палітык
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік John Redman[d], Джозеф Блэк і William Cullen[d]
Вядомы як падпісант Дэкларацыі незалежнасці, адзін з бацькоў-заснавальнікаў Злучаных Штатаў
Член у
Узнагароды
Подпіс Benjamin Rush signature.png
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Раш падпісаў Дэкларацыю незалежнасці і прыняў ўдзел у Кантынентальным кангрэсе. Ён служыў у якасці хірурга ў Кантынентальнай арміі. Раш таксама быў прафесарам хіміі, медыцынскай тэорыі і клінічнай практыкі ў універсітэце Пенсільваніі.

Раш быў лідарам амерыканскай Асветы, і актыўным прыхільнікам амерыканскай рэвалюцыі. Ён быў лідарам ратыфікацыі Канстытуцыі ў Пенсільваніі ў 1788 годзе. Раш быў прыхільнікам многіх рэформаў, асабліва ў галінах медыцыны і адукацыі. Ён выступаў супраць рабства, за бясплатныя дзяржаўныя школы, за паляпшэнне адукацыі для жанчын і больш асветы для пенітэнцыярнай сістэмы. Як вядучы лекар краіны, Раш аказаў вялікі ўплыў на фарміраванне медыцынскай прафесіі ў ЗША. Як прыхільнік Асветы, Раш імкнуўся да арганізацыі ўсіх медыцынскіх ведаў вакол тлумачальных тэорый, а не на спадзяванне на эмпірычныя метады. Раш сцвярджаў, што хвароба была вынікам дысбалансу ў фізічнай сістэме арганізма і было выклікана непаладкамі ў галаўным мозгу. Яго падыход падрыхтаваў глебу для наступных медыцынскіх даследаванняў, хоць сам Раш не прымаў уздзелу ні ў адным з іх. Раш спрыяў здароўю насельніцтва шляхам прапаганды чыстаты навакольнага асяроддзя і падкрэсліваючы важнасць асабістай і ваеннай гігіены. Яго даследаванне псіхічных захворванняў зрабілі яго адным з заснавальнікаў амерыканскай псіхіятрыі.

Зноскі

  1. а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 студзеня 2022.
  2. Library of Congress AuthoritiesLibrary of Congress. Праверана 10 студзеня 2022.
  3. Libraries Australia Authorities Праверана 10 студзеня 2022.
  4. Deutsche Nationalbibliothek, Staatsbibliothek zu Berlin, Bayerische Staatsbibliothek et al. Record #11879163X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 кастрычніка 2015.
  5. а б Матэматычная генеалогія — 1997.