4 студзеня
4 студзеня — чацвёрты дзень года па Грыгарыянскім календары
← студзень → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | 7 |
8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 | 14 |
15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 | 21 |
22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 | 28 |
29 | 30 | 31 | ||||
2024 |
Падзеі
правіць- 1591: Слонім атрымаў герб
- 1772: У Эрмітаж прыбылі першыя 158 карцін, купленыя па загаду Кацярыны II у Парыжы
- 1856: Гомель атрымаў герб з выявай рысі
- 1885: Доктар Уільям Грант правёў першую паспяховую аперацыю па выдаленні апендыкса
- 1896: Юта стала 45-м штатам, прынятым у склад ЗША.
- 1925: У Мінску прайшоў І-ы Усебеларускі з’езд настаўнікаў.
- 1940: Адкрылася Брэсцкая абласная бібліятэка імя М. Горкага.
- 1948: М'янма атрымала незалежнасць ад Вялікабрытаніі
- 1969: Уступіла ў сілу Міжнародная канвенцыя аб ліквідацыі ўсіх форм расавай дыскрымінацыі.
- 1996: Створаны Мемарыяльны музей-майстэрня Заіра Ісакавіча Азгура
- 2002: Падпарадкаванне г. Светлагорска зменена з абласнога на раённае.
- 2010: Адбылося ўрачыстае адкрыццё самага высокага будынка ў свеце — Бурдж Дубай.
Нарадзіліся
правіць- 1643: Ісак Ньютан, англійскі навуковец (пам. 1727)
- 1710: Джавані Батыста Пергалезі, італьянскі кампазітар
- 1729: Яўхім Храптовіч, грамадскі, палітычны, дзяржаўны дзеяч ВКЛ, публіцыст, паэт і перакладчык
- 1866: Рамон Касас, каталонскі мастак
- 1896: Андрэ Масон, французскі жывапісец
- 1910: Навум Трахтэнберг, беларускі архітэктар, педагог
- 1912: Марта Хёпфнер, нямецкі фатограф
- 1920: Асаму Хаяісі, японскі біяхімік
- 1922: Март Порт, эстонскі архітэктар
- 1929: Арык Браўэр, аўстрыйскі мастак
- 1940: Гао Сінцянь, кітайскі празаік, навеліст, драматург і крытык; лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры
- 1940: Браян Дэйвід Джозефсан, англійскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1973)
- 1952: Юрый Захаранка, беларускі палітычны дзеяч, былы міністр унутраных спраў Беларусі
- 1972: Джон Руіс, амерыканскі баксёр
- 1973: Лая Маруль, іспанская актрыса
- 1976: Аўгуст Дыль, нямецкі акцёр
- 1986: Андрэй Краўчанка, беларускі лёгкаатлет
- 1996: Эма Макі, франка-брытанская актрыса
Памерлі
правіць- 1248: Саншу II, 4-ы кароль Партугаліі
- 1428: Фрыдрых I (курфюрст Саксоніі)
- 1584: Тобіяс Штымер, швейцарскі мастак
- 1845: Луі-Леапольд Буальі, французскі жывапісец
- 1891: Чарлз Сэмюэл Кін, брытанскі мастак
- 1897: Эмерык Чапскі, беларускі калекцыянер і нумізмат
- 1913: Бенджамін Лі Сміт, палярны даследчык
- 1960: Альбер Камю, французскі пісьменнік і філосаф, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па літаратуры (нар.7.11.1913)
- 1995: Уладас Дрэма, літоўскі мастак і мастацтвазнаўца, супрацоўнік Беларускага музея ў Вільні (нар. 10.12.1910)
- 1957 Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч, беларускі жывапісец-пейзажыст. Бацька мастака Раісы Кудрэвіч.
- 2023: Розі Мітэрмаер, нямецкая гарналыжніца
- 2024: Глініс Джонс, брытанская актрыса