Лая Маруль
Лая Мару́ль (ісп.: Laia Marull; нар. 4 студзеня 1973, Барселона) — іспанская актрыса. Двойчы лаўрэат іспанскай нацыянальнай кінапрэміі «Гоя».
Лая Маруль | |
---|---|
катал.: Laia Marull | |
Род дзейнасці | тэатральная актрыса, кінаактрыса |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1973[1] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Узнагароды і прэміі | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНавучалася драматычнаму мастацтву і спевам, а таксама класічнаму і сучаснаму танцу. Упершыню выйшла на тэатральныя падмосткі ў 1993 годзе і да 1995 года заваявала прызнанне тэатральных крытыкаў. Шырокай публіцы актрыса стала вядомая пасля сваёй ролі ў іспанскім тэлесерыяле Estació d’enllaç (1994—1998).
Кар’ера ў іспанскім кінематографе пачалася для Лаі Маруль у 1996 годзе. Толькі за чатыры гады яна знялася ў дзевяці фільмах і атрымала шматлікія кінематаграфічныя ўзнагароды. Галоўная сярод іх — прэмія «Гоя» 2004 года за лепшае выкананне жаночай ролі ў фільме «Вазьмі мае вочы». У 2010 годзе актрыса ўдастоілася прэміі «Гоя» за лепшую жаночую ролю другога плана ў фільме «Чорны хлеб» Агусці Вільяронгі.
Лаўрэат прэміі «Сярэбраная ракавіна лепшай актрысе» (ісп.: Concha de Plata a la mejor actriz) Міжнароднага кінафестывалю ў Сан-Себасцьяне 2003 года за лепшае выкананне жаночай ролі ў фільме «Вазьмі мае вочы».
Зноскі
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #130223743 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 29 красавіка 2014.