Герб Слоніма — геральдычны сімвал Слоніма, нададзены гораду каралём польскім і вялікім князем літоўскім Жыгімонтам Вазам 4 студзеня 1591: «у блакітным полі залаты леў з гербам „Ліс“ у лапах»[1].

Герб Слоніма
Дэталі
Зацверджаны 30 красавіка 1998
Шчыт
барочны
Заснаванне 30 красавіка 1998

У сучаснай Беларусі афіцыйны статус атрымаў 30 красавіка 1998[2]. У гербавым матрыкуле краіны значыцца пад № 13.

Афіцыйнае апісанне:

У сінім полі барочнага шчыта залаты леў трымае ў лапе срэбны герб «Ліс».

Гісторыя

правіць

У XVI ст. Слонім быў павятовым цэнтрам Новагародскага ваяводства. У 1531 годзе польскі кароль і вялікі князь літоўскі Жыгімонт I падарыў гораду магдэбургскае права. Права на самакіраванне было пацверджана ў 1591 годзе Жыгімонтам III Вазай, і ў гэтым жа годзе горад атрымаў свой герб і пячатку.

Герб Слоніма па сваім сюжэце пераклікаецца з гербам Ліды, які горад атрымаў годам раней ад таго ж манарха. У слонімскім гербе залаты леў трымае ў лапе герб «Ліс». Тлумачыцца гэта, па ўсёй верагоднасці, тым, што з 1586 года Ліда належала канцлеру Вялікага княства Літоўскага Льву Сапегу. У княжацкага роду быў вышэйзгаданы герб. З 1795 г.[3]

   
Выява герба з вялікакняжацкага прывілея 1792 года (злева) і ячатка магістрата Слоніма, 1791—1793 гг. (справа). На пячатцы заўважна, што леў трымае гербавую стралу.

У 1776 годзе Слонім страціў магдэбурскае права, якое было адноўлена 25 лютага 1792 года спецыяльным прывілеем караля Рэчы Паспалітай Станіслава Панятоўскага. У ім не было ні слова аб вяртанні гораду старога герба. На новым жа знаходзілася толькі выява льва без стралы з двума крыжамі. У той жа час пячатка магістрата Слоніма ўяўляла сабою льва, які трымаў у правай пярэдняй лапе стралу з двума крыжамі. Вядома ў адным экзэмпляры — на пісьме 1793 г., якое засведчыла, што жыхар горада Мацей Пухоўскі быў пахаваны ў дамініканскім касцёле.[4]

 
Герб 1845 г. у складзе Расійскай імперыі.

Напрыканцы XVIII — пачатку XIX стагоддзяў, пасля ўключэння Слоніма ў склад Расійскай імперыі, горад атрымаў новую пячатку — леў, які глядзіць налева і трымае ў левай пярэдняй лапе ўзнятую стралу з двума крыжамі. Над львом знаходзілася карона[4].

Пазней, як павятовы горад Гродзенскай губерні, 6 красавіка 1845 года Слонім атрымаў ад расійскага імператара Мікалая I другі за сваю гісторыю герб, які замяніў гістарычны:[3]

Шчыт падзелены на дзве паловы: у верхняй змешчаны герб Гродна, а ў ніжняй, у блакітным полі, два крыжападобна пастаўленыя на эфесах мяча, паміж якімі размешчаны «1275 год», у памяць узяцця ў тым годзе ў Літвы горада Слоніма князямі Галіцкімі.

Галерэя

правіць

Гарадскія пячаткі[4]

правіць

Сучасны герб

правіць

Крыніцы

правіць
  1. Цітоў А. Геральдыка беларускіх местаў (XVI — пачатак XX ст.). — Мн.: Полымя, 1998. — 287 с. — ISBN 985-07-0131-5.
  2. Решение Слонимского горисполкома от 30 апреля 1998 г. № 194.
  3. а б GeraldikaBY. Герб города Слоним | Геральдика (руск.). Геральдика (7 жніўня 2013). Праверана 8 чэрвеня 2024.
  4. а б в ВАСІЛЁВЕЦ: ПЯЧАТКІ СЛОНІМА. ВАСІЛЁВЕЦ. Праверана 8 чэрвеня 2024.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць