Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч

Раі́са Уладзі́міраўна Кудрэ́віч (1 красавіка 1919, Мінск — 18 мая 2000), Мінск) — беларускі жывапісец і графік. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968). Народны мастак Беларусі (1999). Дачка Уладзіміра Мікалаевіча Кудрэвіча.

Раіса Уладзіміраўна Кудрэвіч
Фатаграфія
Раіса Кудрэвіч «Аутапартрэт» 1953
Дата нараджэння 1 красавіка 1919(1919-04-01)
Месца нараджэння
Дата смерці 18 мая 2000(2000-05-18) (81 год)
Бацька Уладзімір Мікалаевіч Кудрэвіч
Муж Адольф Самойлавіч Гугель
Род дзейнасці мастачка
Жанр тэматычная карціна, пейзаж, партрэт, нацюрморт
Вучоба
Мастацкі кірунак рэалізм
Узнагароды Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1968),
Народны мастак Беларусі (1999)

БіяграфіяПравіць

Скончыла Віцебскае мастацкае вучылішча (1941). Удзельніца мастацкіх выстаў з 1941 г. Сябра Саюза мастакоў БССР з 1946 года.

Працавала ў станковым жывапісе ў жанрах карціны, партрэта, пейзажу, нацюрморта. Асноўныя творы: палотны «Майскі дожджык», «Рудабельская рэспубліка», «Палеская маладзіца»; шэраг нацюрмортаў; у суаўтарстве з А. С. Гугелем — «Кастусь Каліноўскі», «Вечная слава» і інш. Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі Рэспублікі Беларусь, фондах Беларускага саюза мастакоў, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва ў Мінску, Магілёўскім абласным музеі імя П. Масленікава і шэрагу рэгіянальных музеяў.

ПамяцьПравіць

У 2019 годзе, да 100 — годдзя з дня нараджэння мастака, РУП «Белпошта» выпусціла памятны мастацкі канверт з арыгінальнай маркай

Зноскі

ЛітаратураПравіць