2019 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2019 год уключае шэраг падзей, якія пакінуць след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- 25 студзеня — 3 сакавіка – выстаўка «Жывапісныя мелодыі», прысвечаная 100-годдзю з дня нараджэння Р. Кудрэвіч і В. Жолтак[1][2].
- 4 лютага – адкрыта мастацкая выстаўка «Сын сваёй Радзімы» ў сядзібе-музеі Тадэвуша Касцюшкі, Мерачоўшчына[3].
- 25 студзеня — 17 сакавіка – выстаўка «Адкрыццё сапраўднага», аб выніках працы рэстаўратараў НММ Рэспублікі Беларусь[4]
- 7 лютага — 3 сакавіка – выстаўка твораў народнага мастака Беларусі Г. Паплаўскага «І даўжэй за стагоддзе цягнецца дзень...», мастацкая галерэя Міхаіла Савіцкага, Мінск
- 19 лютага — 10 сакавіка – выстаўка твораў мастака Міколы Тарасікава, Мемарыяльны музей-майстэрня З. І. Азгура ў Мінску[5].
- 27 сакавіка — 14 красавіка – мемарыяльная выстаўка жывапісу і графікі М. Назарчука ў мастацкай галерэі Міхаіла Савіцкага[6].
- май — у мінскім кафедральным касцёле Найсвяцейшага Імя Марыі ўсталявалі мемарыяльную дошку ў гонар Станiслава Манюшкi. Скульптар Валяр’ян Янушкевіч[7].
- 6 чэрвеня — каля галоўнага офіса Белгазпрамбанка (Мінск, вул. Прытыцкага, 60/2) ўсталявалі скульптуру Восіпа Цадкіна «Носьбіт дароў» (іншыя назвы: «Пасланец», «Навігатар»)[8].
- 31 ліпеня — 11 жніўня – выстаўка жывапісу і керамікі А. Концуба ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск)[9].
- 22 жніўня — у гістарычным цэнтры Слоніма ўсталявалі помнік Льву Сапегу. Вышыня бронзавай статуі разам з гранітным пастаментам вышэй за 4 м. Аўтары помніка скульптары Іван Міско, Уладзімір Піпін і Сяргей Логвін[10].
- 9 лістапада — у пасёлку Глуша ўсталявалі бюст пісьменніка Алеся Адамовіча[11]. Аўтары бюста скульптары Гэнік Лойка і Яўген Білей.
- 13 — 22 лістапада у Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск) адбылася выстаўка «Праўда пра Курапаты» [12][13], а таксама выстаўка жывапісу і графікі «Залессе. Алесь Лось. Яўгенія Ліс»[14] і выстаўка жывапісу Віктара Ціханава[15].
- 28 лістапада — 12 снежня ў Рэспубліканскай мастацкай галерэі Беларускага саюза мастакоў, Палац мастацтва (Мінск) адбылася выстаўка майстра беларускага габелена Уладзіміра Лісавенкі[16].
- 12 снежня — адкрыта выстаўка акварэльных твораў «Зямное і нябеснае»[17] Уладзіміра Рынкевіча[18] ў НММ Рэспублікі Беларусь. Працавала па 12 студзеня 2020.
- 17 снежня — адбыўся XXIII з'езд Беларускага саюза мастакоў, старшынёй саюза абараны Глеб Отчык[19].
- 27 снежня — у Паставах, на вуліце Савецкай, адкрылі помнік Антонію Тызенгаўзу (1733 - 1785). Скульптар А. Фінскі[20].
Узнагароды
правіць- Уладзімір Тоўсцік узнагароджаны Ордэнам Францыска Скарыны
- Уладзімір Ганчарук[21] узнагароджаны медалём Францыска Скарыны
- Анатолію Кузняцову прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Рыгору Сітніцы прысвоена ганаровае званне Заслужанага дзеяча мастацтваў Беларусі
- Міхаіл Басалыга, Уладзімір Крукоўскі, Мікола Купава, Гэнік Лойка, Аляксей Марачкін, Алесь Пушкін, Леў Талбузін, Алесь Шатэрнік узнагароджаны Радай Беларускай Народнай Рэспублікі медалём да 100-годдзя БНР[22]
Памерлі
правіць- 4 студзеня — Мікалай Назарчук (нар. 1927), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1967, ветэран Вялікай Айчыннай вайны[23].
- 9 сакавіка — Андрэй Заспіцкі (нар. 1924), майстар станковай і манументальнай скульптуры[24][25]
- 10 ліпеня — Віктар Грамыка (нар. 1924), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1959, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны[26]
- 10 верасня — Фёдар Кісялёў (нар. 1946), беларускі мастак – графік
- 11 кастрычніка — Валерый Сідоркін[27] (нар. 19.04.1955), беларускі мастак – жывапісец, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1985
Спасылкі
правіць- Сайт Нацыянальнага мастацкага музея Рэспублікі Беларусь Архівавана 1 студзеня 2016.
- Сайт Беларускага саюза мастакоў(недаступная спасылка)
Зноскі
- ↑ [1](недаступная спасылка) // Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь
- ↑ [2] // «Звязда», 26 студзеня 2019
- ↑ [3] // Наша Ніва, 4 лютага 2019
- ↑ У Мастацкім музеі праходзіць выстава «Адкрыццё сапраўднага» // Наша Ніва, 15 лютага 2019
- ↑ Прэс-рэліз выстаўкі(недаступная спасылка)
- ↑ «Родны край» - рэтраспектыўная выстаўка Мікалая Назарчука(недаступная спасылка)
- ↑ У менскім катэдральным касьцёле ўсталявалі мэмарыяльную дошку ў гонар Станіслава Манюшкі // сайт «Радыё Свабода», 31 мая 2019
- ↑ У Мінску з'явілася новая скульптура ураджэнца Беларусі Восіпа Цадкіна // Наша Ніва, 29 мая 2019
- ↑ Выстава Анатоля Концуба Архівавана 8 жніўня 2019.
- ↑ У Слоніме паставілі помнік Льву Сапегу // «Наша Ніва», 22 жніўня 2019
- ↑ Бюст Алеся Адамовіча у пас. Глуша
- ↑ Афіша выстаўкі «Праўда пра Курапаты»
- ↑ У Палацы мастацтва адкрылася выстава «Праўда пра Курапаты» ФОТЫ // nashaniva.by 15 лістапада 2019
- ↑ Афіша выстаўкі «Залессе. Алесь Лось. Яўгенія Ліс»
- ↑ Афіша выстаўкі мастака Віктара Ціханава
- ↑ Выстава беларускага мастака Уладзіміра Лісавенкі
- ↑ Афіша выстаўкі Ул. Рынкевіча Архівавана 28 лютага 2020.
- ↑ Ул. Рынкевіч на сайце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў Архівавана 24 лютага 2020. (руск.)
- ↑ Старшынёй Беларускага саюза мастакоў абраны 36-гадовы Глеб Отчык // nashaniva.by 18 снежня 2019
- ↑ Помнік Антонію Тызенгаўзу // nashaniva.by 27 снежня 2019
- ↑ Ганчарук Уладзімір Іванавич. Прафесар кафедры малюнка, дацэнт БДАМ Архівавана 1 верасня 2019.
- ↑ Алексіевіч, Пазьняк, Вольскі, Эрыксан, Белавус. Хто яшчэ ўзнагароджаны мэдалём у гонар БНР-100 (бел. (тар.)) // svaboda.org 23 сакавіка 2019
- ↑ Спачуванні Беларускага саюза мастакоў(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2019.
- ↑ Памёр скульптар, які стварыў помнікі Купалу, Скарыну, Міцкевічу .
- ↑ Спачуванні Беларускага саюза мастакоў Архівавана 19 сакавіка 2019.
- ↑ Спачуванні Беларускага саюза мастакоў Архівавана 10 ліпеня 2019.
- ↑ Мазырскі мастак Валерый Сідоркін Архівавана 19 кастрычніка 2019.