Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак

Валяр’яна Канстанцінаўна Жолтак (нар. 13 снежня 1919, Жлобін, Гомельская вобласць — пам. 2000) — беларускі мастак-жывапісец [1].

Валяр'яна Канстанцінаўна Жолтак
Фатаграфія
«Лета». Фрагмент карціны на паштовай марцы Беларусі
Дата нараджэння 13 снежня 1919(1919-12-13)
Месца нараджэння
Дата смерці 2000(2000)
Грамадзянства Сцяг СССРСцяг Беларусі
Род дзейнасці мастачка
Жанр нацюрморт, тэматычная карціна
Вучоба
Мастацкі кірунак Рэалізм
Заступнікі Віталь Цвірка
Уплыў У. Я. Хрусталёў, Іван Ахрэмчык
Узнагароды Ордэн «Знак Пашаны» (1955), Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь, медаль ВДНГ СССР (1967)

БіяграфіяПравіць

Нарадзілася ў сям’і чыгуначнага служачага.

19351939 — Віцебскае мастацкае вучылішча. Настаўнікі — Уладзімір Хрусталёў, Іван Ахрэмчык. Дыпломны твор — карціна «У штабе Рэвваенсавета Заходняга фронту. 1919 год» — не захаваўся.

1939—1941, 19441951 — мастак-дэкаратар Дзяржаўнага тэатра оперы і балета БССР.

1946 — пачала прымаць удзел у рэспубліканскіх, усесаюзных, замежных выстаўках выяўленчага мастацтва.

1949 — уступленне ў Саюз мастакоў БССР.

1955 — узнагарода ордэнам «Знак пашаны».

1967 — узнагарода медалём ВДНГ СССР.

1999 — Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.

ТворчасцьПравіць

Працы ў бытавым жанры («Зіма прыйшла» (1954), «У школу» (1963), нацюрморце («А за акном зіма» (1975), пейзажы («Разліў на Бярэзіне» (1958) і інш.

Зноскі