Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў

Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў (16 чэрвеня 1896, Санкт-Пецярбург — 19 мая 1954) — беларускі жывапісец і педагог. Маляваў пейзажы, жанравыя і тэматычныя творы.

Уладзімір Якаўлевіч Хрусталёў
Дата нараджэння 16 чэрвеня 1896(1896-06-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 19 мая 1954(1954-05-19) (57 гадоў)
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Вучоба
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

У 1917—1919 гг. вучыўся ў Пецярбургскай АМ у студыі Б. Кустодзіева. У 1919—1922 гг. працаваў выкладчыкам у Веліжы (Смаленская вобласць). У 1926—1941 гадах у Віцебску, выкладчык у мастацкім тэхнікуме (вучылішчы). З 1954 года выкладаў у Мінскім мастацкім вучылішчы.

Творчасць

правіць

Удзельнік Усебеларускага аб'яднання мастакоў (УАМ). Удзельнічаў у выставах з 1927 года. Сярод важных «Усесаюзная мастацкая выстава» (Масква, 1950)[1].

Аўтар пейзажаў, партрэтаў, жанравых кампазіцый. Асноўныя тэмы — будаўніцтва новага жыцця, подзвіг савецкага народа ў Вялікай Айчыннай вайне.

Выбраныя творы

правіць
  • «Від Віцебска», 1927
  • «Будаўніцтва», 1929
  • «Вясна», 1936
  • «Канцэрт лесасплаўшчыкаў на Дзвіне», 1940
  • «Вяртанне партызан з аперацыі», 1945
  • «У пошуках маці», 1947
  • «Канстанцін Заслонаў», 1950
  • «Зіма», 1952

Зноскі

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. Т. 5. Скамарохі — Яшчур / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1987. — 703 с. — 9500 экз.

Спасылкі

правіць