1935 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
1935 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- Выстаўка пейзажнага жывапісу Уладзіслава Галубка (Мінск, Дом пісьменніка), – экспанавалася больш за 40 твораў, з іх было 10 палотнаў большых памераў.
- Кастрычнік — выстаўка мастакоў Сцяпана Андруховіча і Монаса Манасзона (Мінск, Дом мастака)
З’явіліся
правіцьНарадзіліся
правіць- 20 красавіка — Уладзімір Лятун (пам. 2001), беларускі скульптар
- 10 кастрычніка — Барыс Забораў (пам. 2021), знакаміты мастак, сябра Беларускага саюза мастакоў з 1964 па 1979 гг.
- 30 кастрычніка — Валянцін Ягораў (пам. 2012), беларускі беларускі мастак-графік
- 20 лістапада — Мікалай Апіёк, беларускі мастак
Памерлі
правіць- Іван Фурман (нар. 1890) — беларускі мастацтвазнаўца і краязнаўца, даследчык творчасці творчасці мастакоў С. Б. Юдовіна і З. І. Гарбаўца
- Бенедыкт Тышкевіч (нар. 1852) — фатограф, калекцыянер. Адзін з піянераў мастацкай фатаграфіі Беларусі, Польшчы і Літвы[1].
Галерэя твораў
правіць-
Якаў Кругер. Партрэт перадавіка мінскага завода «Ударнік»
-
Раман Семашкевіч «Партрэт Н. М. Васільевай»
-
Станіслаў Жукоўскі «Рэчка ў яловым лесе»
Зноскі
- ↑ Вольга Няўзорава.. У Валожыне працуе выстава, прысвечаная Бенедыкту Тышкевічу і фатаграфіі (7 студзеня 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 студзеня 2016. Праверана 6 студзеня 2016.