Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна — музей у г. Ваўкавыску

Ваўкавыскі ваенна-гістарычны музей імя Пятра Іванавіча Баграціёна
Ваўкавыск. Дом Баграціёна (02).jpg
Дом Баграціёна
Заснаваны 1935
Месцазнаходжанне г. Ваўкавыск
Памеры фонду гл. у тэксце
Выставачная плошча 987
Кальчуга, перададзена Ваўкавыскім ваенна-гістарычным музеем, на выстаўцы ў Лідскім гісторыка-культурным музеі

ГісторыяПравіць

Заснаваны ў 1935 годзе на грамадскіх пачатках як краязнаўчы музей. З 01.01.1940 г. дзяржаўны. Заснавальнік — краязнавец і археолаг Г. І. Пех. У Вялікую Айчынную вайну музей разрабаваны гітлераўскімі акупантамі, большасць экспанатаў знішчана. Паводле рашэння Ваўкавыскага райвыканкама ад 16.04.1946 г. і Гродзенскага аблвыканкама ад 09.08.1946 г. адноўлены як Ваўкавыскі раённы краязнаўчы музей. Для наведвальнікаў адкрыты 01.09.1948 г.

У 1949 г. пачалася перадача Ваўкавыскаму музею экспанатаў ліквідаванага Ленінградскага артылерыйскага гістарычнага музея. У 1950 г. перад будынкам музея ўстаноўлены бронзавы бюст П. І. Баграціёна (скульптар З.Азгур). 23.02.1953 г. краязнаўчы музей пераўтвораны ў ваенна-гістарычны, яму нададзена імя П. І. Баграціёна.

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года 15 жніўня знік на шляху дадому дырэктар музея Канстанцін Шышмакоў, які быў членам выбарчай камісіі і адмовіўся падпісваць выніковы пратакол з укінутымі, паводле яго словаў, 500 бюлетэнямі за дзеючага прэзідэнта Аляксандра Лукашэнку. 18 жніўня яго цела выявілі валанцёры «Ангела» ў лесе Мастоўскага раёна[1][2].

БудынакПравіць

Рашэннем Ваўкавыскага райвыканкама ад 15.02.1949 г. музею перададзены будынак былога сядзібнага дома, пабудаванага ў 1805 г., дзе па легендзе ў вайну 1812 г. знаходзілася штаб-кватэра камандуючага рускай 2-й Заходняй арміяй генерала П. І. Баграціёна.

КіраўнікіПравіць

Музеем кіравалі Г. І. Пех, У. Дз. Гушчын, Г. В. Іўчын, Р. Р. Бурдакоў, А. В. Парфіновіч, М. І. Дарожкін, А. П. Чарныш, А. Л. Ярашэвіч, С. Я. Жараў, А. І. Суета, К. А. Шышмакоў.

Фонды і экспазіцыіПравіць

Асноўны фонд музея (2008) налічвае 35 563 адзінкі захоўвання, навукова-дапаможны — 10 033 адзінкі Агульная плошча экспазіцый 987 м².

Музей мае 8 экспазіцыйных і выставачную залу. 6 залаў аддадзены пад экспазіцыю «Айчынная вайна 1812 г.».

Музей праводзіць экскурсіі, лекцыі, выстаўкі, дні памяці, заняткі, асветную работу ў навучальных установах горада і раёна, персанальныя выстаўкі мастакоў, прымае экспазіцыі з іншых музеяў, удзельнічае ў выстаўках іншых музеяў, у т. л. за межамі Беларусі.

Зноскі