2001 год у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва
2001 год быў адзначаны шэрагам падзей, якія пакінулі прыкметны след у гісторыі беларускага выяўленчага мастацтва.
Падзеі
правіць- «Still life» — персанальная выстаўка графікі Андрэя Скіцёва, галерэя «Золата», Мінск[2]
- «Беларусь — трэцяму тысячагоддзю», рэспубліканская мастацкая выстаўка — рэтраспекцыя, Палац мастацтва, Мінск
- «Вечны горад», арт-праект Міхаіла Баразны. БелЭКСПА, Мінск
- «Preview», арт-праект Міхаіла Баразны. Галерэя Інстытута імя Гётэ ў Мінску
- «Неба і зямля Фердынанда». Музей сучаснага выяўленчага мастацтва, Мінск
- «Палацы для птушак», арт-праект Артура Клінава, Цэнтр сучаснага мастацтва «Уяздоўскі палац», Варшава, Польшча
- «Саракі», выстаўка мастацкай выцінанкі Святланы Адамовіч, Магілёў, Горкі
- 25 сакавіка: «Пэрфоманс Вясны», Чырвоны касцёл, Мінск[3]
- 25 сакавіка: «Панарама 2001», Палац мастацтва, Мінск, Да 8 з’езду Саюза мастакоў Беларусі[3]
- Кастрычнік—лістапад: выстаўка «Украінская ікона трох стагоддзяў», Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь. Былі прадстаўлены пяцьдзесят шэдэўраў украінскага іканапісу ХV—ХVIII стагоддзяў са збораў Нацыянальнага Кіева-Пячэрскага гісторыка-культурнага запаведніка і Дзяржаўнага музея архітэктуры і побыту Украіны[4]
- 13 снежня: адкрыццё выстаўкі «Не дазволена цэнзурай», Мінск, галерэя «Золата», вул. Сурганава, 16[3]
- Да 100-годавага юбілею І. І. Гусакоўскага РУП «Белпошта» і выдавецкім цэнтрам «Марка» была выдана мастацкая маркіраваная капэрта, прысвечаная гэтай падзее. Мастак — Мікола Рыжы
З’явіліся
правіць- Талачынскі гісторыка-краязнаўчы музей
- Дом-музей Элізы Ажэшкі, Гродна
- Помнік Пятру Мсціслаўцу, Мсціслаў
- Помнік Кірыле Тураўскаму, Мінск, двор будынка БДУ, да 80-годдзя БДУ. Скульптар Ігар Голубеў
Памерлі
правіць- 24 сакавіка — Антон Бархаткоў (нар. 1917), беларускі жывапісец, заслужаны дзеяч мастацтваў Беларусі (1991)
- Уладзімір Лятун (нар. 1935), беларускі скульптар
- Мікалай Кандрацьеў (нар. 1925) — беларускі скульптар
- Сяргей Раманаў (нар. 1914), беларускі мастак-графік, заслужаны дзеяч мастацтваў БССР
Галерэя жывапісу
правіць-
Барыс Аракчэеў. «Сінь Віцебскіх азёр». Кардон, алей. 34,5 х 48 см
Галерэя жывапісу Аляксея Кузьміча
правіць-
Аляксей Кузьміч. Партрэт Барыса Луцэнкі
-
Аляксей Кузьміч. Партрэт Марыі Захарэвіч