Ігар Уладзіміравіч Голубеў
І́гар Уладзі́міравіч Го́лубеў (10 чэрвеня 1961, Віцебск, СССР — 1 сакавіка 2024[1], Масква) — беларускі скульптар.
Ігар Уладзіміравіч Голубеў | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 10 чэрвеня 1961 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 сакавіка 2024[1] (62 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | манументальная скульптура і станковая скульптура |
Вучоба | |
Член у |
Біяграфія
правіцьУ 1990 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут, вучыўся ў Анатоля Анікейчыка, Анатоля Арцімовіча. Удзельнік мастацкіх выставак з 1992 года. З 1996 года — сябра Беларускага саюза мастакоў.
Жыў і працаваў у Мінску. Пахаваны на Мазурынскіх могілках у Віцебску[A].
Творчасць
правіцьПрацаваў у манументальнай і станковай скульптуры. Стварыў помнікі Язэпу Драздовічу (1993)[2], «Архангел Міхаіл, які перамагае дракона» (1996), Ефрасінні Полацкай (1999; усе ў Мінску), Напалеону Орду ў Іванаве (1997)[3], Уладзіміру Караткевічу ў Оршы, Ефрасінні Полацкай у Полацку, Васілю Цяпінскаму і Сымону Буднаму ў дворыку БДУ ў Мінску[4], выканаў бюст Мікалая II для Старой Русы (Расія)[5]. Выканаў скульптуры «Бабёр, які сядзіць на лаўцы» ў Бабруйску (2005), «Андрэй Полацкі» ў Полацку (2008), «Русалка» ў Лепелі (2009), «Скабар» у Пскове (2014)[6], «Маці Божая» ў Мёрах[7], «Закаханыя» (разам з Сяргеем Сотнікавым) на станцыі Багушэўская ў Багушэўску (2024)[8]. Аўтар станковых кампазіцый «Памяці загінуўшых у гады Вялікай Айчыннай вайны прысвячаецца» (1992), «Пісьмо з фронту» (1992), «Грунвальдаская бітва» (1993) і іншых[9].
Заўвагі
правіць- ↑ сектар 23, нумар 11/15
Крыніцы
правіць- ↑ а б Памёр вядомы беларускі скульптар Ігар Голубеў — 2024. Праверана 20 сакавіка 2024.
- ↑ Скульптар Ігар Голубеў у Германавічах (недаступная спасылка). Museum.by (1 жніўня 2021). Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2024. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Наполеон Орда собрал на юбилей (руск.). Янаўскі Край (13 кастрычніка 2022). — «Вспомнить человека, который писал историю нашей земли, на ивановской земле в среду собрались все те, кто причастен к сохранению памяти нашего знаменитого земляка. Руководители и работники учреждений культуры райисполкома, представители местных органов власти, Игорь Голубев, скульптор, благодаря которому в центре города появился памятник Наполеону Орде...» Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Памёр скульптар Ігар Голубеў . Наша Ніва. Праверана 3 сакавіка 2024.
- ↑ Старая Русса ждёт последнего царя | Портал 53 . portal-vn.ru. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Памятник Скобарю в Пскове в городе "Псков" (руск.) . Гид-Эксперт. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ Біскуп Аляксандр Яшэўскі SDB асвяціў фігуру Маці Божай у Мёрах | Каталіцкі Веснік . catholicnews.by. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ В Богушевске открыли скульптуру «Эхо любви» | Новости | Витебский областной исполнительный комитет. Официальный сайт. (руск.). vitebsk-region.gov.by. Праверана 9 сакавіка 2024.
- ↑ ЭКБ 2012, с. 80.
Літаратура
правіць- Голубеў Ігар Уладзіміравіч // Культура Беларусі: энцыклапедыя / рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012. — Т. 3. — С. 80. — 688 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-985-11-0662-8.
- Беларускі саюз мастакоў: Энцыклапедычны даведнік / аўтар-складальнік Б. А. Крэпак і інш. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 129. — 664 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
правіць- Эдуард Навагонскі. Скульптар Ігар Голубеў . youtube.com.