Іванава
Іва́нава[3] (афіц. транс.: Ivanava; да 1940 года — Я́наў) — горад у Брэсцкай вобласці Беларусі, адміністрацыйны цэнтр Іванаўскага раёна, на р. Самароўка. За 132 км ад Брэста. Чыгуначная станцыя Янаў-Палескі на лініі Брэст—Пінск. Насельніцтва 16 465 чал. (2017)[4].
Горад
Іванава
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ некаторых выданнях[5] можна сустрэць памылковае атаясамленне пачатку гісторыі палескага Янава з вёскай Порхаў, уладаннем біскупаў луцкіх. На самай справе Порхавым звалася колішняе мястэчка, а цяпер вёска Янаў Падляскі ў Бяльскім павеце Люблінскага ваяводства Польшчы[6]. Найбольш раннія згадкі пра Янаў-Палескі датуюцца XVII стагоддзем[7].
Вялікае Княства Літоўскае
правіцьУ XVII ст. Янаў меў статус мястэчка ў Пінскім павеце Берасцейскага ваяводства. У Трынаццацігадовую вайну 16 мая 1657 паселішча захапілі казакі, якія пасля працяглых катаванняў забілі тут каталіцкага місіянера Андрэя Баболі. У 1678 Ян Кароль Копаць заснаваў у мястэчку езуіцкую місію, якая належала да Пінскага калегіума. У 1694 Янаў перайшоў у валоданне Ганны, дачкі Я. К. Копаця і жонкі князя Канстанціна Яна Шуйскага, пазней мястэчкам валодаў яе сын Апалоніуш Аляксандр Шуйскі (пам. 1763 г.) і ўнук Ян Непамуцэн Шуйскі. Пасля смерці Яна Непамуцэна Янаў перайшоў да яго сястры Ганны, якая ў 1781 годзе выйшла замуж за Яна Тадэвуша Арэшку[7].
У складзе Расійскай імперыі
правіцьУ выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795) Янава апынулася ў складзе Расійскай імперыі, дзе ўвайшло ў Кобрынскі павет Гродзенскай губерні. Цягам XIX ст. мясцовасць знаходзілася ва ўладанні Арэшкаў.
У 1861 расійскія ўлады раскватаравалі ў Янаве казакоў 31-га Данскога палка для задушэння сялянскіх хваляванняў у мястэчку і ваколіцах. У 1884 за 1 км ад Янава прайшла Палеская чыгунка, адкрылася невялікая станцыя (цяпер Янаў-Палескі) з драўляным вакзалам, складскімі памяшканнямі, рамонтнымі майстэрнямі. Станам на 1869 у Янаве існавалі драўляная праваслаўная царква, мураваны рымска-каталіцкі касцёл, капліца ў гонар Св. Андрэя Баболі, станавая кватэра, валасная ўправа, аптэка. Па выніках перапісу (1897) у мястэчку было 724 будынкі, працавалі народнае вучылішча і царкоўнапрыходская школа, сукнавальная фабрыка, гарбарны і цагельны заводы, маслабойня, 4 млыны.
25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР.
У складзе Польскай Рэспублікі
правіцьЗгодна з Рыжскім мірным дагаворам (1921) Янава апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Пінскім павеце Палескага ваяводства. Станам на 1935 тут знаходзіліся гміннае кіраванне, паштова-тэлеграфнае кіраванне, паліцэйскі пастарунак, некалькі прыватных гасцініц, лесапільня «Горбур», паравы млын «Горбур»; дзейнічала польская школа.
Другая сусветная вайна
правіцьУ 1939 Янава ўвайшло ў БССР, бальшавікі змянілі гістарычную назву паселішча на рускі лад на Іванава. На 1940 тут працавалі бальніца (на 50 ложкаў), радзільны дом (на 20 месцаў), паліклініка з 4 кабінетамі, пошта, 20 тэлефонаў, 3 тэлеграфныя апараты; дзейнічалі 7-гадовая беларуская, расійская і яўрэйская школы. 15 студзеня 1940 Іванава атрымала афіцыйны статус гарадскога пасёлка і стала цэнтрам раёна.
Вялікая Айчынная вайна
правіцьУ гады Вялікай Айчыннай вайны з 27 чэрвеня 1941 да 16 ліпеня 1944 мястэчка знаходзілася пад нямецкай акупацыяй. Некаторы час у горадзе дзейнічаў зборны пункт па адпраўцы мірных жыхароў на працу ў нацысцкую Германію[8]
Савецкі перыяд
правіць11 сакавіка 1971 года Іванава атрымала статус горада[9].
Сучаснасць
правіцьУ 1997 адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе, ураджэнцу в. Варацэвічы. 11 сакавіка 2011 адбылося афіцыйнае зацвярджэнне гарадскіх сцяга і герба[10].
-
Капліца Св. Андрэя Баболі
-
Алтар з рэліквіямі Св. Андрэя Баболі
-
Царква
-
Вуліца мястэчка, справа сінагога
Насельніцтва
правіць- XIX стагоддзе: 1830 — 516 муж., з іх шляхты 10, духоўнага саслоўя 1, мяшчан-іўдзеяў 243, мяшчан-хрысціян і сялян 262[11]; 1866 — 809 чал.; 1885 — 2 437 чал.; 1897 — 3 041 чал.[12]
- XX стагоддзе: 1905 — 2 939 чал.; 1924 — 3 068 чал., з іх 521 беларус, 289 палякаў, 190 рускіх, 1 859 яўрэяў; 1935 — 3,5 тыс. чал.; 1940 — 4 918 чал.; 1946 — 2 279 чал.; 1956 — 3 тыс. чал.[13]; 1971 — 7,1 тыс. чал.; 1991 — 14,6 тыс. чал.[14]; 1994 — 15,6 тыс. чал.[15]; 1995 — 15,8 тыс. чал.[16]
- XXI стагоддзе: 2006 — 16,4 тыс. чал.; 2009 — 16 086 чал. (перапіс)[17]; 2016 — 16 450 чал.[18]; 2017 — 16 465 чал.[4]
Эканоміка
правіцьПрадпрыемствы харчовай, будаўнічых матэрыялаў, дрэваапрацоўчай прамысловасці. Гасцініца «Пад ліпамі».
Культура
правіцьДзейнічаюць 3 бібліятэкі, дом творчасці дзяцей і юнацтва, школа бандарства. Таксама дзейнічаюць 1 касцёл і 1 праваслаўная царква.
Адукацыя
правіцьУ Іванаве працуюць гімназія, 3 сярэднія, музычная, дзіцяча-юнацкая спартыўная школы, 6 дашкольных устаноў. Менавіта ў Іванаве знаходзіцца адзіная ў Брэсцкай вобласці гарадская беларускамоўная школа, яна ж з музычным ухілам[19].
Медыцына
правіцьМедыцынскія паслугі аказвае гарадская паліклініка.
Турыстычная інфармацыя
правіцьПраз места праходзіць турыстычны маршрут «Россып талентаў палескіх». Працуе Іванаўскі музей гісторыі ўтварэння раёна. Спыніцца можна ў гасцініцы «Пад ліпамі».
У Іванаве дзейнічае адзіная ў Беларусі школа бондарства.
Славутасці
правіць- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (1848)
- Помнік ураджэнцу Іванаўскіх ваколіц беларускаму і польскаму мастаку і кампазітару Напалеону Ордзе (1807—1883)
- Царква Пакрова Прасвятой Багародзіцы (1901)
Страчаная спадчына
правіць- Капліца Святога Андрэя Баболі
- Касцёл Узвышэння Святога Крыжа (XVIII ст.)
-
Касцёл Узвышэння Св. Крыжа
-
Помнік Леніну
Вядомыя асобы
правіць- Аляксандр Еўтуховіч (нар. 2001) — беларускі футбаліст, нападнік.
Гл. таксама
правіцьЗноскі
правіць- ↑ GeoNames — 2005. Праверана 9 ліпеня 2017.
- ↑ Численность населения на 1 января 2024 г. и среднегодовая численность населения за 2023 год по Республике Беларусь в разрезе областей, районов, городов, поселков городского типа — Белстат, 2024.
- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Брэсцкая вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2010.— 318 с. ISBN 978-985-458-198-9. (DJVU)
- ↑ а б Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2017 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2016 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (29 сакавіка 2017). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ Иваново // к // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
- ↑ Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 781. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ а б Пазднякоў В. Янаў // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — С. 782. — 792 с. — ISBN 985-11-0378-0 (т. 2), ISBN 985-11-0315-2.
- ↑ Справочник о немецко-фашистских лагерях, гетто, других местах принудительного содержания гражданского населения на временно оккупированной территории Беларуси в период Великой Отечественной войны 1941—1945 годов / Государственный комитет по архивам и делопроизводству Республики Беларусь; [Авторы-составители: В. И. Адамушко, О. В. Бирюкова, М. И. Богдан и др.; Научный редактор В. И. Адамушко]. — Минск: Натако, 1998. — 80 с.: табл. — С. 7. — ISBN 985-6075-10-6. Са спасылкай на: Нацыянальны архіў Рэспублікі Беларусь. — Ф. 861. — Воп. 1. — Спр. 11. — Арк. 48, 49, 84.
- ↑ Указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР ад 11 сакавіка 1971 г. Аб пераўтварэнні гарадскога пасёлка Іванава Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ў горад раённага падпарадкавання // Збор законаў, указаў Прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларускай ССР, пастаноў і распараджэнняў Савета Міністраў Беларускай ССР. — 1971, № 8 (1310).
- ↑ «Об учреждении официальных геральдических символов административно-территориальных и территориальных единиц Брестской области». Указ Президента Республики Беларусь от 11.03.2011 г. № 101 (руск.)
- ↑ Соркіна I. Мястэчкі Беларусі ў канцы XVIII — першай палове XIX ст. — Вільня: ЕГУ, 2010. С. 413.
- ↑ История на Ивановский районный исполнительный комитет
- ↑ Іванава // Нашы гарады: грамадска-палітычнае даведачнае выданне / У. А. Малішэўскі, П. М. Пабока. — Мн.: Народная асвета, 1991.
- ↑ Иваново // Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. В. П. Шишков. — М.: НИ «Большая Российская энциклопедия», 1998. — 640 с.: ил. — ISBN 5-85270-262-5.
- ↑ Іванава // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 3: Гімназіі — Кадэнцыя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1996. — 527 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0041-2. С. 464.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Перепись населения — 2009. Брестская область (руск.) Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь
- ↑ Колькасць насельніцтва на 1 студзеня 2016 г. і сярэднегадавая колькасць насельніцтва за 2015 год па Рэспубліцы Беларусь у разрэзе абласцей, раёнаў, гарадоў і пасёлкаў гарадскога тыпу (руск.). Нацыянальны статыстычны камітэт Рэспублікі Беларусь (30 сакавіка 2016). Праверана 3 красавіка 2017.
- ↑ У гарадах Берасьцейшчыны засталася адна беларускамоўная школа, у Янаве, 10 травень 2017, Радыё Свабода
Літаратура
правіць- Іванава, Янава // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 342. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Иваново // Туристская энциклопедия Беларуси / редкол. Г. П. Пашков [и др.]; под общ. ред. И. И. Пирожника. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 648 с. — ISBN 978-985-11-0384-9.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іванава
- Геаграфічныя звесткі па тэме Іванава на OpenStreetMap
- Іванава вачыма турыста