Андрэй Баболя
Андрэй Баболя (30 лістапада.1591, в. Страхоціна, каля г. Санак, цяпер у Падкарпацкім ваяводстве, Польшча — 16 мая.1657) — рэлігійны каталіцкі дзеяч, місіянер.
Андрэй Баболя | |
---|---|
польск.: Andrzej Bobola | |
Свецкае імя | Андрэй Баболя |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1591[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 16 мая 1657[3] (65 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Шануецца | у Каталіцкай царкве |
Услаўлены | у 1938 |
Беатыфікаваны | 30 кастрычніка 1853 года |
Кананізаваны | 17 красавіка 1938 |
У ліку | каталіцкі святы |
Галоўная святыня | мошчы ў Варшаве |
Дзень памяці | 16 мая |
Заступнік | Польшча, Беларусь, Пінск |
Падзвіжніцтва | прапаведнік |
Альма-матар | |
Бацька | Mikołaj Bobola[d] |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў 1591 годзе.
Скончыў Віленскую езуіцкую акадэмію (1616), Віленскую тэалагічную акадэмію (1622). Член ордэна езуітаў (1611), ксёндз (1622). Працаваў у езуіцкіх установах Нясвіжа (1623-24), Вільні (1625-30), Бабруйска (1630-33), Плоцка (1633-38), Варшавы і Ломжы (1638-42), з 1642 у Пінску (у 1646-52 наездамі таксама жыў у Вільні).
Андрэй Баболя праславіўся як знаўца твораў грэчаскіх айцоў царквы і здольны прамоўца, што дазваляла яму перамагаць прадстаўнікоў праваслаўя ў дыспутах і схіляць іх да каталіцызму. Быў празваны «душахватам», «апосталам Піншчыны».
У час вайны Расіі з Рэччу Паспалітай 1654—1667 гадоў схоплены і закатаваны ў Янаве-Палескім (цяпер г. Іванава Брэсцкай вобл.) атрадам казакаў палкоўніка А. 3дановіча.
Цела Андрэя Баболі пазней перавезена ў Пінск і пахавана ў крыпце касцёла езуітаў; у 1702 годзе эксгумавана і знойдзена нятленным. Культ Андрэя Баболі пачаў пашырацца ў Рэчы Паспалітай, потым у Аўстрыі і Германіі. 30.10.1853 беатыфікаваны. У 1808 яго цела перавезена ў Полацк, у 1922—1924 экспанавалася ў Маскве ў музеі медыцыны, 18.5.1924 перавезена ў Рым у езуіцкі сабор Іль-Джэзу.
Перавозка мошчаў з Масквы ў Рым
правіцьПеравозку мошчаў бласлаўлёнага Андрэя Баболі з Масквы ў Рым у кастрычніку 1923 года як дыпламатычны кур’ер здзейсніў езуіцкі святар Луі Галахер.
У кастрычніку 1923 года Луі Галахеру, які працаваў у складзе папскай місіі дапамогі галадаючым у Расіі, было даручана перавезці мошчы бласлаўлёнага Андрэя Баболі з Масквы ў Рым[4]. Для гэтага савецкія ўлады выдалі яму дыпламатычны пашпарт і груз быў абвешчаны дыпламатычнай поштай[4].
3 кастрычніка ў музеі выяўленчага мастацтва ў Маскве Галахер у прысутнасці прадстаўнікоў уладаў агледзеў труну з целам бласлаўлёнага Андрэя[4]. Труна была размешчана ў драўлянай скрыні, якую запламбавалі пячаткамі Пія XI і маскоўскай мытні[4]
Дыпламатычны багаж загрузілі ў асобны вагон і адправілі ў складзе паштовага цягніка ў Адэсу[5]. У Бранску да цягніка для аховы прычапілі вагон з салдатамі, каб папярэдзіць магчымае нападзенне бандытаў[5]. У Кіеве ледзь не адбылася затрымка, бо начальнік вакзала адмаўляўся без загаду прычапіць спецыяльны вагон да цягніка ў Адэсу. Але з дапамогай агента ДПУ ўдалося ўнікнуць затрымкі[6].
6 кастрычніка Галахер прыбыў у Адэсу[6]. Ён планаваў на параходзе «Чычэрын» даставіць груз у Канстанцінопаль і перадаць прадстаўнікам Ватыкана. Аднак высветлілася, што «Чычэрын» затрымаўся ў Канстанцінопалі пра эпідэмію халеры. Галахеру давялося тры тыдні чакаць у Адэсе[6].
Урэшце, 27 кастрычніка «Чычэрын» прыбыў у Адэсу, і наступным днём Галахер адправіўся ў шлях[6]. Па прыбыцці ў Канстанцінопаль ён з дапамогай турэцкага пасла здолеў без затрымак правесці дыпламатычны груз праз мытню[6]. 4 лістапада мошчы бласлаўлёнага Андрэя перададзены прадстаўнікам Ватыкана і адпраўлены ў Італію
17 красавіка 1938 года Андрэй Баболя кананізаваны (дзень памяці 16 мая), пасля чаго мошчы перавезены ў Варшаву. У 1958 годзе Папа Пій XII выдаў энцыкліку з нагоды 300-годдзя спачыну святога. Андрэй Баболя лічыцца галоўным патронам Пінскай рымска-каталіцкай дыяцэзіі, а таксама ўшаноўваецца як адзін з патронаў Віленскай, Ломжынскай, Плоцкай, Вармінскай дыяцэзій.
Крыніцы
правіць- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #119550245 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 26 красавіка 2014.
- ↑ zespół autorów Інтэрнэт-энцыклапедыя PWN
- ↑ Andrzej Bobola h. Leliwa // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
- ↑ а б в г A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 52.
- ↑ а б A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 53.
- ↑ а б в г д A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher 2020, с. 54.
Літаратура
правіць- Gallagher, Louis J. (Louis Joseph), Duffy, Joseph P. A Jesuit Cossack: A Memoir by Louis J. Gallagher, S.J. (англ.). — Missouri: Jesuit Archives & Research Center, 2020. — 52 с.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Андрэй Баболя
- «Святы Андрэй Баболя» Архівавана 21 верасня 2008. (бел.)