Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР

(Пасля перасылкі з ДПУ)

Камітэ́т дзяржа́ўнай бя́спекі СССР (КДБ СССР) — дзяржаўны орган, які выконваў задачы абароны канстытуцыйнага парадку СССР.

Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР
руск.: Комитет Государственной Безопасности
Emblema KGB.svg
Краіна
Створана 12 сакавіка 1954
Распушчана (ператворана) 3 снежня 1991
Юрысдыкцыя СССР, ЦК КПСС і Прэзідэнт СССР
Штаб-кватэра
Сярэдняя колькасць
  • 480 000 чал. (1991)
Папярэднік Міністэрства дзяржаўнай бяспекі СССР[d]
Пераемнік Inter-republican Security Service of the USSR[d], Central Intelligence Service of the USSR[d], State Border Protection Committee of USSR[d], KGB of RSFSR[d], Камітэт дзяржаўнай бяспекі Беларускай ССР, Служба бяспекі Украіны, Камітэт дзяржаўнай бяспекі Рэспублікі Беларусь і Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан
Кіраўніцтва
Кіраўнік Іван Аляксандравіч Сяроў, Уладзімір Яфімавіч Сямічастны, Юрый Уладзіміравіч Андропаў, Віталь Васільевіч Федарчук, Аляксандр Мікалаевіч Шалепін, Віктар Міхайлавіч Чэбрыкаў, Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў, Вадзім Віктаравіч Бакацін і Q4376665?
Commons-logo.svg Камітэт дзяржаўнай бяспекі СССР на Вікісховішчы

ГісторыяПравіць

Назва арганізацыі з цягам часу неаднаразова мянялася. 20 снежня 1917 бальшавіцкі ўрад Расіі ўтварыў Усерасійская надзвычайная камісія (УНК - па-рас. ВЧК). Першы старшыня: Фелікс Дзяржынскі. Агульнапрынятая назва супрацоўнікаў — чэкісты.

6 лютага 1922 Усерасійскі цэнтральны выканаўчы камітэт (УЦВК) прыняў пастанову аб скасаванні УНК і ўтварэнні Дзяржаўнай палітычнай управы (ДПУ) ў Народны камісарыят унутраных спраў (НКУС) РСФСР. 2 лістапада 1923 прэзідыум ЦВК СССР стварыў Аб'яднаную ДПУ пры ўрадзе СССР. 10 ліпеня 1934 ў адпаведнасці з пастановай ЦВК СССР АДПУ зноў увайшла ў НКУС.

3 лютага 1941 з НКУС вылучылі Народны камісарыят дзяржаўнай бяспекі (НКДБ). У ліпені 1941 года НКДБ СССР і НКУС СССР зноў былі аб'яднаныя ў адзіны наркамат — НКУС СССР. У красавіку 1943 быў зноў утвораны Наркамат дзяржаўнай бяспекі СССР. 15 сакавіка 1946 НКДБ ператварылі міністэрства (МДБ). 7 сакавіка 1953 МДБ улучылі ў Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) СССР.

13 сакавіка 1954 створаны Камітэт дзяржаўнай бяспекі (КДБ) пры Савеце Міністраў СССР (з 1978 — КДБ СССР).

6 мая 1991 старшыня Вярхоўнага Савета РСФСР Барыс Ельцын і старшыня КДБ СССР Уладзімір Аляксандравіч Кручкоў падпісалі пратакол аб стварэнні ў адпаведнасці з рашэннем З'езду народных дэпутатаў РСФСР Камітэту дзяржаўнай бяспекі РСФСР (КДБ РСФСР), які мае статут саюзна-рэспубліканскага дзяржаўнага камітэта.

26 лістапада 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ аб пераўтварэнні КДБ РСФСР у Агенцтва Федэральнай бяспекі РСФСР (АФБ РСФСР). 28 лістапада 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Указ «Аб усталяванні Часовага становішча аб Міжрэспубліканскай службе бяспекі (МСБ)».

3 снежня 1991 прэзідэнт СССР Міхаіл Гарбачоў падпісаў Закон «Аб рэарганізацыі органаў дзяржаўнай бяспекі». На падставе Закону КДБ СССР быў скасаваны, і на пераходны перыяд на яго аснове створаныя Міжрэспубліканская служба бяспекі (МСБ) і Цэнтральная служба разведкі СССР.

19 снежня 1991 прэзідэнт РСФСР Барыс Ельцын падпісаў Указ «Аб стварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР» (МБВД). Пры гэтым была фактычна скасаваная МСБ. 14 студзеня 1992 Канстытуцыйны Суд РФ прызнаў неадпаведным Канстытуцыі РСФСР і адмяніў Указ Прэзідэнта РСФСР «Аб утварэнні Міністэрства бяспекі і ўнутраных спраў РСФСР».

КіраўніцтваПравіць

Старшыні КДБ СССРПравіць

ЛітаратураПравіць

  • История России. XX век: в 2-х т. / отв.ред. А.Б. Зубов. — Москва : АСТ, 2009. — Т. I. 1894—1939 гг. — 1024 с.