Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан
Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан (КНБ РК) — непасрэдна падначалены народу Казахстана ў асобе яго выбраных прадстаўнікоў і падсправаздачны Прэзідэнту (вярхоўнаму галоўнакамандуючаму) Рэспублікі Казахстан спецыяльны дзяржаўны орган, які з'яўляецца складовай часткай сістэмы забеспячэння бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Казахстан.
Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан | |
---|---|
каз.: Қазақстан Республикасы Ұлттық Қауіпсіздік Комитеті | |
Краіна | |
Створана | 1992 |
Штаб-кватэра | |
Кіраўніцтва | |
Кіраўнік | Карым Масімаў[d] і Yermek Sagimbayev[d][1] |
Сайт | knb.gov.kz |
Асноўныя задачы
правіць- Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы;
- Здабыванне разведвальнай інфармацыі ў інтарэсах Рэспублікі Казахстан;
- Выяўленне, папярэджанне і спыненне разведвальнай і іншай накіраванай на нанясеньне шкоды бяспекі Рэспублікі Казахстан дзейнасці спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб;
- Выяўленне, папярэджанне і спыненне тэрарызму і іншай дзейнасці, накіраванай на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, парушэнне цэласнасці і падрыў бяспекі Рэспублікі Казахстан;
- Выяўленне, спыненне, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, аднесеных заканадаўствам да ведання органаў нацыянальнай бяспекі;
- Забеспячэнне Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, дзяржаўных органаў, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў краіны ўрадавай сувяззю ў мірны і ваенны час;
- Арганізацыя шыфравальнай работы ў дзяржаўных органах, арганізацыях і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Казахстан;
- Забеспячэнне аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Казахстан.