Іль-Джэзу
Царква Джэзу́ (італ.: Chiesa del Sacro Nome di Gesù, К’е́за дэль Са́кра Но́ме дзі Джэзу́, гэта значыць «царква ў святое імя Ісуса») — саборная царква Таварыства Ісуса (ордэна езуітаў), у якой пахаваны яго заснавальнік — Ігнацій Лаёла. Знаходзіцца на невялікай аднайменнай плошчы ў цэнтры Рыма. Пабудаваная ў 1568—1584 гадах у духу маньерызму, які даволі блізка прадвяшчаў эстэтыку барока (архітэктары Джакама да Віньёла і Джакама дэла Порта, першапачатковы праект падрыхтаваў Мікеланджэла).
сабор | |
Царква ў святое імя Ісуса | |
---|---|
Chiesa del Sacro Nome di Gesù | |
| |
41°53′45″ пн. ш. 12°28′47″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Італія |
Горад | Рым |
Канфесія | каталіцызм |
Епархія | Рымская дыяцэзія[d] |
Ордэнская прыналежнасць | ордэн езуітаў |
Архітэктурны стыль | маньерызм |
Будаўнік | Джакама да Віньёла, Джакама дэла Порта |
Архітэктар | Мікеланджэла |
Дата заснавання | 1568 |
Будаўніцтва | 1568—1584 гады |
Сайт | chiesadelgesu.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Царква была прынята за канон для езуіцкіх храмаў па ўсёй Еўропе (асабліва ў Рэчы Паспалітай, на цяперашняй Украіне, у Літве і Беларусі), а таксама ў Лацінскай Амерыцы.
Адной з асноўных мастацкіх асаблівасцей царквы з’яўляецца ўнікальная фрэска на плафоне царквы. Напісаныя асаблівым чынам фігуры ствараюць ілюзію, што яны параць пад столлю і нават адкідаюць на яго цень, тады як на самой справе яны напісаны ў адной плоскасці.
Тытулярная царква
правіцьЦарква ў святое імя Ісуса з’яўляецца тытулярнай дыяконіяй, кардыналам-дыяканам з тытулярны дыяконіі у святое імя Ісуса і кардыналам-свяшчэннікам з тытулам царквы з 28 чэрвеня 1988 года, з’яўляецца іспанскі кардынал Эдуарда Марцінес Самала.
-
Капэла Св. Ігната
-
Неф
-
Плафон
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Іль-Джэзу
- Афіцыйны сайт царквы Іль-Джэзу