Езуіты

мужчынскі духоўны ордэн Рымска-каталіцкай царквы
(Пасля перасылкі з Ордэн езуітаў)

Езуіты (ад лац. Jesus — Езус, Ісус) — манахі каталіцкага манаскага «Таварыства Езуса» (Societas Jesu), заснаванага ў 1534 годзе іспанскім дваранінам Ігнатам Лаёлам і зацверджанага ў 1540 годзе папай Паўлам III. Пачатковай мэтай стварэння Ордэна езуітаў была барацьба з Рэфармацыяй і ерасямі, распаўсюджванне веры Хрыстовай праз выхаванне моладзі. Арганізацыя яго грунтавалася на прынцыпах адзінаначалля (кіраўнік Ордэна называўся генералам), строгага цэнтралізму, безумоўнага падпарадкавання і жалезнай дысцыпліны. Слоўная пропаведзь спалучалася з дабрачыннай дзейнасцю: наладжваннем прытулкаў для сіротаў, бясплатных сталовак і г.д.

Езуіты
Герб
Дата заснавання / стварэння 1540[1]
Мянушка Gesuiti, Jesuítas і Jesuitas
Кароткая назва S.J.
Спонсар Noël Brûlart de Sillery[d][2]
Архівы захоўваюцца ў Archiepiscopal Archive of Mechelen[d][3][4][…]
Названа ад Ісус Хрыстос
Заснавальнік Ігнацій Лаёла, Францішак Ксаверый, Peter Faber[d] і Holy Companions[d]
Пасада кіраўніка арганізацыі Генерал Таварыства Ісуса
Галоўны выканаўчы дырэктар Arturo Sosa Abascal[d][5] і Adolfo Nicolás[d]
Дэвіз (тэкст) Ad maiorem Dei gloriam
Выканаўчая ўлада Генеральныя кангрэгацыі Таварыства Ісуса
Заканадаўчы орган Генеральныя кангрэгацыі Таварыства Ісуса
Колькасць членаў 26 799 мужчына
Матчына кампанія Лацінская Царква
Даччыная арганізацыя (кампанія, установа) Jesuit Refugee Service[d] і Jesuit Volunteer Corps[d]
Валодае Замак Хаўер, Zeitschrift für katholische Theologie[d], La Civiltà Cattolica[d], Orientierung[d], America[d], Christus[d], Nouvelle Revue théologique[d], Colegio Mayor Loyola[d], Colegio Mayor Universitario Loyola (Madrid)[d], Razón y Fe[d], Універсітэт імя Лаёлы, Casa da Torre[d], Boix House[d], St. Ignatius College[d], Camp Ekon[d], Catholic Standard[d], Radio Marañón[d], Pontifical Biblical Institute[d] і Engenho de Sergipe do Conde[d]
Размяшчэнне штаб-кватэры
Асноўная тэма твора lifestance organisation[d][6][7][…]
Афіцыйны сайт jesuits.global
Выява пячаткі
Святы-заступнік Our Lady of the Road[d]
Шаблон аўтара на Вікісховішчы Society of Jesus
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Езуіт — місіянер, 1779.
Regimini militantis Ecclesiae

Гісторыя

правіць

У аснову дзейнасці ордэна была пакладзена тэорыя прабабілізму (праўдападабенства), распрацаваная ў XVII стагоддзі ідэолагамі ордэна Г. Бузенбаўмам і Лігуэрам. Сутнасць гэтай тэорыі заключалась ў тым, што любому грахоўнаму, амаральнаму ўчынку (ашуканству, згвалтаванню, здрадзе і г. д.) можна было, атрымаўшы дазвол ад Бога праз свайго духоўнага кіраўніка па ордэну, надаць дабрадзейны сэнс. Адсюль і дэвіз — «Мэта апраўдвае сродкі», і тыя дзеянні, учынкі, якія выклікалі абурэнне грамадскасці і прывялі да патрабаванняў забароны дзейнасці ордэна езуітаў у еўрапейскіх краінах.

Адным з асноўных спосабаў дасягнення сваіх мэтаў Ордэн лічыў выхаванне моладзі ў духу пабожнасці і веры праз сетку калегіумаў і акадэмій. Езуіцкія школы былі аднымі з найлепшых у Еўропе. Там, як правіла, вучыліся дзеці багатых і знакамітых людзей, якіх вабіла высокая якасць выкладання, новая і мэтазгодная арганізацыя школьнае справы. Езуіты першымі падзялілі ўсю масу навучэнцаў на класы (паводле ступені падрыхтоўкі) і распрацавалі праграмы паслядоўнага вывучэння прадметаў. Яны стварылі цудоўныя школьныя будынкі, увялі добрае абсталяванне навучальнымі дапаможнікамі, умела чаргавалі заняткі з адпачынкам, пазбягаючы ператамлення навучэнцаў, вялікую ўвагу звярталі на фізічнае развіццё. Асновай выкладання ў езуіцкіх калегіумах і акадэміях былі гуманітарныя навукі, перадусім класічныя мовы, філасофія і «вянец навук» — тэалогія. Праграмы навучання, складзеныя ў 1584 годзе, у часы генерала К. Аквавівы, былі тады аднымі з найлепшых і не пераглядаліся аж да сярэдзіны XVIII стагоддзя.

Высокі ўзровень навучання і перадавая методыка выкладання прынеслі вялікую папулярнасць езуітам. Шматлікія ахвяраванні бацькоў і дабрадзеяў зрабілі Ордэн адным з найбуйнейшых уладальнікаў у Еўропе. Ва ўмовах росту рацыяналізму і секулярызацыі мыслення яго маёмасць стала прывабным «кавалкам» для шмат якіх заходнееўрапейскіх манархаў. У 1759 годзе дзейнасць ордэна была забаронена ў Партугаліі, у 1764 годзе — у Францыі, у 1767 годзе — у Іспаніі, і на Сіцыліі[8]. Было вядома, што Папа Клімент XIII збіраецца 3 лютага 1769 года аб’явіць рашэнне аб роспуску ордэна езуітаў, але ў ноч перад гэтым ён раптоўна памёр. Папа Клімент XIV, нягледзячы на актыўныя захады з боку езуітаў пераканаць новага Папу ў адсутнасці сур’ёзных падстаў для такога рашэння усё ж падпісаў 21 ліпеня 1773 года булу аб забароне дзейнасці «Таварыства Ісуса». У Беларусі ён праіснаваў да 1820 года (рэзідэнцыя генерала была ў Полацку), да забароны яго расійскім урадам.

Паля вяртання ў Рым Папы Пія VII з-пад французскага арышту, ён адразу выдаў булу аб аднаўленні дзейнасці ордэна езуітаў.

У цяперашнім часе Ордэн езуітаў дзейнічае ў Злучаных Штатах Амерыкі, Іспаніі, Партугаліі і некаторых іншых краінах.

На Беларусі

правіць
 
Езуіцкі касцёл у Гродне

На тэрыторыі Беларусі езуіты з’явіліся ў Вільні ў 1569 годзе; у 1570 годзе быў закладзены Віленскі езуіцкі калегіум, пераўтвораны ў 1579 годзе ў акадэмію (універсітэт). У 1581 годзе быў адчынены калегіум у Полацку, у 1584 годзе — у Нясвіжы. Да сярэдзіны XVII стагоддзя езуіты стварылі на тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага шырокую сетку навучальных устаноў і амаль поўнасцю засяродзілі ў сваіх руках сярэднюю і вышэйшую адукацыю. З езуіцкіх школаў выйшаў шэраг знакамітых вучоных, грамадскіх дзеячаў і пісьменнікаў. Дзякуючы ім у Беларусі да 1820 года існавала развітая сістэма еўрапейскай адукацыі (каля 10 вышэйшых гуманітарных школаў, з іх дзве акадэміі і 7 гімназіяў), якая была адхіленая пасля далучэння Беларусі да Расіі.

У гады першага падзелу Рэчы Паспалітай (1772 год) члены «Таварыства Ісуса» ў гэты час валодалі 550 тыс. гектараў зямлі і 47 610 сялянамі[9].

У Расіі

правіць

Пранікненне езуітаў у Маскоўскую дзяржаву пачалося пры Іване Грозным[10]. У 1719 годзе указам імператара Пятра I дзейнасць езуітаў на тэрыторыі імперыі была забаронена. Прадпісвалася «всех иезуитов с их служителями выслать немедленно изо всех городов и земель Российских»[11]. Пасля 1779 года Расія была адзінай дзяржавай, на тэрыторыі якой була Папы Клімента XIV не мела моцы. Разам з тым, адносіны Кацярыны II да езуітаў былі даволі няпростымі. У «Наказе генера-губернаторам Псковской и Могилевской губерний об организации управления в присоединенных от Польши землях» яна падкрэслівала: «Вы за сими наипаче недреманно смотреть имеете, яко за коварнейшими из всех прочих латинских орденов…». У 1775 годзе, яна напіша пра езуітаў наступнае: «Надо сознаться, что эти мошенники — отличные люди. Нигде еще не смогли устроить что-нибудь подобное их школам…»[12]. А падчас наведвання ў 1780 годзе Полацка яна запіша ў свой дзённік: "Я была у них нынче утром, слушала «Тебе Бога хвалим» и посетила их дома. Там полное веселие. Вчера, въезжая сюда, я была поражена великолепием их представительности. Все остальные католические ордена свиньи в сравнении с ними. Одно только, что эти люди не пляшут. К нам они пожаловали изо всех стран. Ей-ей покладные люди[13]. Пасля 1780 года, калі езуіты атрымалі афіцыйны дазвол на права навіцыяту (прыёму ў ордэн новых членаў) і абранне генерала ордэна, яго роля паступова ўзрастае, а цэнтрам збору езуітаў свету становіцца Полацк.

На мяжы стагоддзяў езуіты робяць спробу пашырыць свой уплыў на ўсю Расійскую імперыю. Былі створаны навучальныя ўстановы у Астрахані, Адэсе, Рызе, таварыствы ў Казані, Маскве, Варонежы, Тамбове, Саратаве, Харкаве і іншых гарадах. Ордэн рабіў спробы перанесці цэнтр сваёй дзейнасці ў Санкт-Пецярбург: у красавіку 1801 года — адкрываецца езуіцкае вучылішча, а ў 1803 годзе — калегіум (інстытут)[14], рэктарам якога прызначаецца былы прафесар Полацкага калегіума, генерал ордэна з 1802 года Г. Грубер. Пажар 1805 года, у вогнішчы якога загінула не толькі рэзідэнцыя езуітаў, але і сам Г. Грубер, знізіў магчымасць пашырэння ўплыву ордэна ў сталіцы.

Пасля вяртання Папы Пія VII у Рым і аднаўлення ордэна езуітаў, ён страчвае ролю сродка па ўмацаванні манархічнага ладу ў Расійскай імперыі. У 1815 годзе езуіты былі абвінавачаны ў росце даўгоў, і ім было забаронена ў далейшым наведваць Маскву і Санкт-Пецярбург і загадага, «…снабдя на дорогу теплой одеждою, расадить по саням, и под надзором полиции отправить в Полоцк»[15]. Адначасова былі зачынены пецярбургскія ўстановы езуітаў. У 1817 годзе кіраўнікі ўсіх езуіцкіх навучальных устаноў, якія падпарадкоўваліся акадэміі, як і рэктар самой акадэміі, былі абвінавачаны (і не без падстаў) Міністэрствам духоўных спраў і народнай адукацыі ў тым, што выкладчыкі падчас вучэбнага працэсу імкнуцца пераканаць юнакоў праваслаўнай і іншых веравызнанняў прыняць каталіцтва. Як вынік — чарговы ўказ Аляксандра I, у адпаведнасці з якім бацькі юнакоў іншых веравызнанняў, акрамя каталіцкага, былі вымушаны ў чэрвені—ліпені гэтага ж году забраць сваіх дзяцей. У 11 езуіцкіх навучальных установах імперыі такіх дзяцей аказалася 160 чал., у т. л. Полацкай акадэміі — 3, у Полацкім вучылішчы — 7, у Магілёўскім — 10, у Адэскім — 31, у Астраханскім — 13, у Віцебскім — 6, у Раманаўскім — 12[16].

Ацэнкі

правіць

Дзейнасць ордэна прыцягнула скрайнія ацэнкі. Станоўчыя сцвярджаюць, што наватарскія, энергічныя дзеянні Ордэна сталі сапраўдным выратаваннем для каталіцкай царквы ў час надзвычай небяспечнага для яе крызісу 1-й палове XVI ст. і ў час пазнейшай царкоўнай рэформы; наватарскія падыходы езуітаў да адукацыі і да дактрынальных пытанняў заклалі падмурак для далейшай дзейнасці ўсяе Каталіцкае царквы[17]. Адмоўныя асноўваюцца на нетыповай для каталіцкіх ордэнаў таямнічасці «Таварыста Ісуса», яго магутнасці і сталым, маштабным умяшанні ў свецкія справы; паведамляецца, што слова «езуіт» стала назоўным і сімвалізуе ва ўсіх еўрапейскіх мовах крывадушнасць, падступнасць, хітрасць[18]. Езуітам таксама прыпісваюць следаванне прынцыпу «мэта апраўдвае сродкі»[19].

Гл. таксама

правіць

Зноскі

  1. https://www.odis.be/lnk/OR_997
  2. Brûlart de Sillery, Noël, Brulart de Sillery, Noël, Sillery, Noël Brulart de // Répertoire du patrimoine culturel du Québec - Fiche de l'élément Праверана 23 снежня 2018.
  3. http://www.archiefbank.be/dlnk/AE_9838
  4. http://www.archiefbank.be/dlnk/AE_9839
  5. https://gc36.org/fr/cg36-nouveau-pere-general/
  6. https://www.odis.be/lnk/OR_49146
  7. https://www.odis.be/lnk/OR_49279
  8. Великович, Л. Н. Черная гвардия Ватикана / Л. Н. Великович. — 2-е изд., доп. — М.: Мысль, 1985. — 271 с., 8 л. ил. — С. 44.
  9. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Белоруссии / Т. Б. Блинова. — Минск: Беларусь, 1990. — 108,[2] с. — С. 97. — ISBN 5-338-00476-3.
  10. Великович, Л. Н. Черная гвардия Ватикана… — С. 41; Шышыгіна-Патоцкая, К. Я. Чорная дама Нясвіжскага замка. — Мінск: Полымя, 1992. — 36 с.: іл. — С. 28. — ISBN 5-345-00684-9.
  11. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 733. — Воп. 62. — Спр. 517. — А. 2.
  12. Белоруссия в эпоху феодализма: сб. документов и материалов: в 3 т. / АН БССР, Ин-т истории, Архивное управление МВД БССР. Т. 3: Воссоединение Белоруссии с Россией и ее экономическое развитие в конце XVIII — первой половине XIX века (1772—1860). — Минск: Изд-во Академии наук БССР, 1961. — 625 с. — С. 27; Жлутко, А. Езуіты на Беларусі: пошукі праўды // З гісторыяй на «Вы». Вып. II. — Мінск: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 131.
  13. Арлоў, У. А. Таямніцы полацкай гісторыі / У. А. Арлоў; Рэд. Э. Н. Гнеўка; Маст. Г. І. Мацур. — Мінск: Беларусь, 1994. — 462,[2] с.: іл. — С. 294.
  14. Расійскі дзяржаўны гістарычны архіў. Ф. 733. — Воп. 62. — Спр. 198. — Л. 76.
  15. Зорин, Н. Минувшее и настоящее г. Полоцка: Краткий исторический очерк / Н. Зорин. — Полоцк: тип. Х. В. Клячко, 1910. — 36 с. — С. 20; РДГА. Ф. 733. — Воп. 62. — Спр. 517. — Л. 4, 7.
  16. РДГА. Ф. 733. — Воп. 62. — Спр. 198. — Л. 167, 172—174 адв.
  17. Леонард Хольц Офм. История христанского монашества. — СПб : Изд-во Святого Креста, 1993. — 424 с. — Leonard Holtz. Geschichte des Christlichen Ordenslebens. Benziger Verlag AG Zuerich, 1986 [2-е выд., дап., 1991]. ISBN 83-228-0214-V С.209—211.
  18. Каталіцкі часопіс «Энфармасьён каталік інтэрнасьяналь» паводле паведамлення ў Л. Н. Великович. Чёрная гвардия Ватикана. — 2-е выд., дап. — М. : Мысль, 1985. — 271 с.; 8 л. ил.
  19. Іван Саверчанка, Зміцер Санько. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі. Мінск, 1999

Літаратура

правіць
  • Шайкоў, В. Полацкая езуіцкая акадэмія (1812—1820 гг.) / В. Шайкоў // Беларускі гістарычны часопіс. — 1995. — № 4. — С. 73—82.

Спасылкі

правіць