Казань
Казань (руск.: Казань, татар.: Казан, Qazan) — горад у Расіі, сталіца Татарстана. Заснаваны ў 1005 годзе. Размешчаны на сутоку рэк Волгі і Казанкі. Плошча — 425,3 км², насельніцтва — 1 257 391 жыхароў (2020), прыкладна 1,6 мільёна жыхароў у гарадской агламерацыі. Казань — пяты па велічыні горад Расіі і самы густанаселены горад на рацэ Волзе, а таксама ў Прыволжскай федэральнай акрузе.
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||
Гісторыя
правіцьУ 1438 годзе Казань стала сталіцай Казанскага ханства. У 1552 годзе Казань была захоплена Іванам Грозным і ўвайшла ў склад Рускага царства. Горад быў захоплены і ў значнай ступені разбураны падчас Пугачоўскага паўстання 1773—1775 гадоў, але пазней адноўлены падчас праўлення Кацярыны II. У наступныя стагоддзі Казань ператварылася ў буйны прамысловы, культурны і рэлігійны цэнтр Расіі. Пасля ўтварэння Савецкага Саюза Казань стала сталіцай Татарскай АССР. Пасля распаду Савецкага Саюза Казань засталася сталіцай Рэспублікі Татарстан.
У 1924 годзе ў горадзе дзейнічала Беларускае студэнцкае зямляцтва.
Насельніцтва
правіць
|
Тэатры
правіцьМузеі
правіцьТранспарт
правіцьСлавутасці
правіцьГарады-пабрацімы
правіцьВядомыя асобы
правіць- Васіль Паўлавіч Аксёнаў (1932—2009) — пісьменнік, сцэнарыст, кінадраматург
- Таццяна Іванаўна Аляксеева (1928—2007) — савецкі і расійскі антраполаг.
- Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967) — беларускі ваенны дзеяч.
- Сахібжамал Гізатуліна-Волжская — татарская актрыса.
- Дзмітрый Давыдавіч Грыншпан (нар. 1948) — беларускі спецыяліст у галіне хіміі высокамалекулярных злучэнняў і фізічнай хіміі.
- Аляксандр Абрамавіч Грэйман (1899—1970) — вучоны ў галіне хірургіі, доктар медыцынскіх навук, прафесар[7].
- МакSим (Марына Сяргееўна Абросімава; нар. 1983) — расійская спявачка, аўтар і музыкальны прадзюсар
- Ігар Васільевіч Карпаў (нар. 1946) — беларускі архітэктар.
- Аляксандр Васільевіч Кірсанаў (1898—1994) — Герой Савецкага Саюза.
- Барыс Канстанцінавіч Клімаў (1889—1953) — вучоны ў галіне арганічнай хіміі, доктар хімічных навук, член-карэспандэнт Акадэміі навук БССР[8]
- Марына Іванаўна Лягенчанка (нар. 1925) — вучоны ў галіне педыятрыі, доктар медыцынскіх навук, Заслужаны ўрач БССР[9]
- Валерый Багавеевіч Садыкаў (нар. 1940) — беларускі архітэктар.
- Віктар Андрэевіч Скумін (нар. 1948) — вучоны, літаратар, доктар медыцынскіх навук, прафесар
- Габдула Тукай — татарскі паэт, перакладчык
- Таццяна Міхайлаўна Шамава (нар. 1963) — беларускі ўрач-неўролаг.
Зноскі
правіць- ↑ 26. Численность постоянного населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2018 года — Federal State Statistics Service. Праверана 23 студзеня 2019.
- ↑ http://tatstat.gks.ru/wps/wcm/connect/rosstat_ts/tatstat/resources/64ec280049620f14a900ff3fbd401489/МОчисл2019.pdf
- ↑ https://web.archive.org/web/20200822004543/https://rosstat.gov.ru/storage/mediabank/CcG8qBhP/mun_obr2020.rar
- ↑ https://www.braunschweig.de/leben/stadtportraet/partnerstaedte/kasan.php
- ↑ https://www.comune.verona.it/nqcontent.cfm?a_id=5485
- ↑ https://www.cheladmin.ru/ru/gorod-chelyabinsk/goroda-pobratimy/kazan-respublika-tatarstan
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 341.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 419.