Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы Расійскай імперыі

У гэтай старонкі няма правераных версій, хутчэй за ўсё, яе якасць не ацэньвалася на адпаведнасць стандартам.

Міністэрства духоўных спраў і народнай асветы — міністэрства, якое існавала ў Расіі ў 18171824 гадах. Утворана шляхам аб'яднання міністэрста народнай асветы, Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў Свяцейшага Сінода, Галоўнага ўпраўлення духоўных спраў замежных веравызнанняў.

Склад міністэрства:

  • Дэпартамент духоўных спраў
    • 1 аддзяленне — справы грэка-расійскага веравызнання;
    • 2 аддзяленне — справы рымска-каталіцкага, грэка-ўніяцкага і армянскага веравызнанняў;
    • 3 аддзяленне — справы ўсіх пратэстанцкіх веравызнанняў;
    • 4 аддзяленне — справы яўрэйскага, мусульманскага і іншых веравызнанняў (акрамя ламаісцкага, пакінутага ў ведамстве Міністэрства замежных спраў).
  • Дэпартамент народнай асветы
    • 1 аддзяленне — справы Галоўнага ўпраўлення вучылішчаў, Навуковага камітэта міністэрства, цэнзуры, выдання навучальнай літаратуры і наогул кнігавыдаўніцтва ў Расіі (у ім вёўся ўлік усіх выдадзеных кніг);
    • 2 аддзяленне — справы вучэбных акруг і ўніверсітэтаў, арганізацыя і кантроль за навучальным працэсам у навучальных установах;
    • 3 аддзяленне — справы Акадэміі навук, Акадэміі майстэрстваў, ліцэяў, Імператарскай публічнай бібліятэкі, навуковых таварыстваў, музеяў, друкарань і інш.;
    • 4 аддзяленне — гаспадарчыя і адміністрацыйныя справы міністэрства.

Міністрам духоўных спраў і народнай асветы ўвесь час існавання міністэрства быў А. М. Галіцын.