Адкрыць галоўнае меню

Анатоль Аляксандравіч Аніке́йчык (11 ліпеня 1932, Барысаў Мінскай вобл. — 3 лютага 1989, Мінск) — беларускі скульптар[1].

Анатоль Аляксандравіч Анікейчык
Дата нараджэння: 11 ліпеня 1932(1932-07-11)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 3 лютага 1989(1989-02-03) (56 гадоў)
Месца смерці:
Месца пахавання:
Грамадзянства:
Род дзейнасці: скульптар
Месца працы:
Жанр:
Вучоба:
Уплыў на: Яўген Колчаў
Карней Аляксееў
Узнагароды: Народны мастак БССР (1972)
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы
Марка Беларусі

БіяграфіяПравіць

Вучыўся на кафедры скульптуры Беларускага дзяржаўнага тэатральна-мастацкага інстытута ў 1953—1959 у А. А. Бембеля, А. К. Глебава[1]. Выкладаў на кафедры скульптуры ў Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце (1959—1989). Сярод вучняў А. Анікейчыка, вядомыя беларускія скульптары некалькіх пакаленняў: Леанід Давідзенка, Генадзь Буралкін, Галіна Гаравая, Уладзімір Слабодчыкаў, Аляксандр Фінскі, Аляксандр Мятліцкі, Сяргей Бандарэнка, Святлана Гарбунова, Уладзімір Жбанаў, Аляксандр Каструкоў, Уладзімір Панцялееў, Сяргей Гумілеўскі, Валер'ян Янушкевіч і інш. Дацэнт (1977). Прафесар (1981). Сябра Саюза мастакоў БССР (з 1962).

ТворчасцьПравіць

Удзельнік выставак з 1958 г. Шырока вядомы пераважна як скульптар-манументаліст, прымаў удзел у стварэнні вядомых манументальных ансамбляў: помніка Янку Купалу ў Мінску, мемарыяльных комплексаў «Прарыў» на Ушаччыне і «Праклён фашызму» ў Докшыцкім раёне, помніка Мікалаю Гастэла і яго экіпажу ў Радашковічах, помніка А. М. Матросаву у Вялікіх Луках (1978, у сааўт.), помніка-бюста Янку Купалу ў Араў-парку ў ЗША і інш. Працаваў таксама са станковай скульптурай, значную ролю ў творчасці А. Анікейчыка адыгрываў жанр партрэта, дыяпазон якога вельмі шырокі: ад лірычных, камерных скульптур сучаснікаў і суайчыннікаў (партрэты Б. Вішкарова, Г. Паплаўскага, дачкі Вольгі) да выяў вядомых культурных і дзяржаўных дзеячаў (Фідэль Кастра, Чэ Гевара, П. Машэраў, Г. Ахматава, П. Чайкоўскі, А. Пушкін). Часам, імкненне скульптара паказаць чалавека як дзейсную асобу, праяўлялася ў набыцці партрэтамі гістарычных постацяў жанравага характару («Свет Міхайлаўскага», «За гонар музы»). Рамантычнасць светапогляду аўтара адлюстроўвалася у сімвалісцкай статуарнай пластыцы: «Папараць-кветка», «Вясна», «Бессмяротнасць», «Перамога, якая нясе мір». Творы А. Анікейчыка вылучаюцца ўсхваляванай патэтыкай, ўзнёсласцю вобразаў, выяўленнем духоўнай сілы і прыгажосці чалавека.

А. Анікейчык — адна з выдатных постацей беларускай скульптуры паваеннага часу, поруч з майстрамі айчыннай пластыкі — Аляксеем Глебавым, Андрэем Бембелем, Заірам Азгурам, Сяргеем Селіханавым.

Званні і ўзнагародыПравіць

Народны мастак БССР (1972)[1]. Лаўрэат прэміі Ленінскага камсамола БССР (1967), Дзяржаўнай прэміі БССР (1974).

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Аникейчик Анатолий Александрович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 19. — 737 с..

ЛітаратураПравіць

  • Петэрсон А. Э. Анікейчык Анатоль Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 368. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0036-6 (т.1).
  • Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі. Віцебская вобласць / АН БССР; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1985. — 496 с. — 8 000 экз.

СпасылкіПравіць