Эрнэста Гевара

(Пасля перасылкі з Чэ Гевара)

Эрнэста Гевара (Чэ) (ісп.: Erneso Guevara; 14 чэрвеня 1928, Расарыа, Аргенціна — 9 кастрычніка 1967, Ла-Ігера, Балівія) — вядомы лацінаамерыканскі рэвалюцыянер, паплечнік Фідэля Кастра, камандантэ.

Эрнэста Чэ Гевара
Ernesto Che Guevara
Эрнэста Чэ Гевара, фота Альберта Корды. Адна з самых вядомых фотакартак XX стагоддзя
Эрнэста Чэ Гевара, фота Альберта Корды. Адна з самых вядомых фотакартак XX стагоддзя
Сцяг1-ы Міністр прамысловасці Кубы
23 лютага 1961 — 1 красавіка 1965
Кіраўнік урада Фідэль Кастра
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Артура Гусман
Сцяг1-ы Прэзідэнт Нацыянальнага Банка Кубы
26 лістапада 1959 — 23 лютага 1961
Папярэднік пасада зацверджаная
Пераемнік Артура Гусман
Нараджэнне 14 чэрвеня 1928(1928-06-14)[1][2][…]
Смерць 9 кастрычніка 1967(1967-10-09)[1][4][…] (39 гадоў)
Месца пахавання УПП аэрапорта Валье-Грандэ,
перапахаваны ў Маўзалеі Чэ Гевары ў 1997
Імя пры нараджэнні ісп.: Ernesto Guevara
Бацька Эрнэста Гевара Лінч
Маці Селія де ла Серна
Жонка 1) Ільда Гадэа (19551959)
2) Алейда Марч1959)
Дзеці сыны: Каміла, Эрнэста, Амар
дачкі: Ільда, Алейда, Селія
Партыя Камуністычная партыя Кубы
Член у
Адукацыя Універсітэт Буэнас-Айрэса
Прафесія Хірург і дэрматолаг
Аўтограф Выява аўтографа
Прыналежнасць Куба
Званне маёр[5]
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

14 чэрвеня 1928: у горадзе Расарыа (Аргенціна) нарадзіўся Эрнеста Гевара, першынец Эрнеста Гевары Лінча і Селіі дэ ла Сэрны.

З 1946 па 1953: студэнт медыцынскага факультэта Нацыянальнага ўніверсітэта ў Буэнас-Айрэсе.

1950: матрос на нафтаналіўным караблі. Здзяйсняе падарожжа на Трынідад і ў Брытанскую Гвіяну.

1952, люты-жнівень: падарожнічае разам з Альберта Гранадасам па краінах Лацінскай Амерыкі. Наведвае Чылі, Перу, Калумбію і Венесуэлу, адкуль вяртаецца самалётам праз Маямі (ЗША) у Буэнас-Айрэс.

1953: заканчвае вучобу ва ўніверсітэце і атрымлівае дыплом урача.

19531954: здзяйсняе другое падарожжа па краінах Лацінскай Амерыкі. Наведвае Балівію, Перу, Эквадор, Калумбію, Панаму, Коста-Рыку, Сальвадор. У Гватэмале сустракае сваю першую жонку, рэвалюцыянерку з Перу Ільду Гадэа, і пад яе ўплывам канчаткова робіцца левым радыкалам. У 1954 ЗША пачынае бамбардзіроўкі сталіцы Гватэмалы. Эрнеста Гевара прымае актыўны ўдзел у абароне ўрада прэзідэнта Х. Арбенса, пасля паражэння якога пасяляецца ў Мексіцы разам з жонкай.

19541956: у Мексіцы працуе ўрачом у Інстытуце кардыялогіі. У гэты час ён атрымлівае сваю славутаю мянушку Чэ. У сям’і з’яўляецца дзіця, дачка Ільдзіта.

1955: сустракаецца з Фідэлем Кастрам, уступае ў яго рэвалюцыйны атрад «М-26-7», удзельнічае ў падрыхтоўцы экспедыцыі на яхце «Гранма».

1956, чэрвень-жнівень: знаходзіцца ў турме Мехіка за прыналежнасць да атрада Фідэля Кастра.

З 25 лістапада па 2 снежня 1956: накіроўваецца з порта Туспан на яхце «Гранма» ў ліку 82 паўстанцаў пад кіраўніцтвам Фідэля Кастра на Кубу ў якасці карабельнага ўрача.

19561959: удзельнік рэвалюцыйна-вызваленчай вайны на Кубе, двойчы паранены ў баі.

2728 мая 1957: бой ля Увера.

5 чэрвеня 1957: прызначаны маёрам (камандантэ), камандзірам чацвёртай калоны.

21 жніўня 1958: атрымлівае загад перабазіравацца ў правінцыю Лас-Вільяс, кіруючы восьмай калонай «Сіра Рэдонда».

16 кастрычніка 1958: калона Чэ дасягае гор Эскамбрая.

Снежань 1958: наступленне на горад Санта-Клара.

З 28 па 31 снежня 1958: Чэ кіруе бітвай за Санта-Клару.

1 студзеня 1959: вызваленне Санта-Клары.

2 студзеня 1959: калона Чэ ўваходзіць у Гавану, дзе займае крэпасць Кабань. Куба поўнасцю ў руках паўстанцаў, вайна скончаная. Пачынаецца мірны перыяд жыцця Чэ.

9 лютага 1959: Чэ прэзідэнцкім дэкрэтам абвяшчаецца грамадзянінам Кубы з правамі кубінца ад нараджэння. Да гэтага часу ён ужо славуты на ўвесь свет, прагрэсіўная студэнцкая моладзь лічыць яго сваім кумірам.

2 чэрвеня 1959: разводзіцца з Ільдай Гадэа і жэніцца на Алейдзе Марч.

З 13 чэрвеня па 5 верасня 1959: на пасадзе пасла па асобых даручэннях з паўнамоцтвамі віцэ-прэзідэнта наведвае Егіпет, Судан, Пакістан, Індыю, Бірму, Інданезію, Цэйлон, Японію, Марока, Югаславію, Іспанію. Мэты — наладжванне эканамічных стасункаў новага ўрада Кубы, а таксама купля зброі — дасягнуты не былі.

7 кастрычніка 1959: прызначаецца кіраўніком дэпартамента прамысловасці Нацыянальнага Інстытута Аграрнай Рэформы (НІАР).

26 лістапада 1959: прызначаецца дырэктарам Нацыянальнага банка Кубы.

5 лютага 1960: у Гаване ўдзельнічае ў адкрыцці Савецкай выстаўкі дасягненняў навукі, тэхнікі і культуры, упершыню сустракаецца з А. І. Мікаянам. У маі ў Гаване выходзіць кніга Чэ «Партызанская вайна».

З 22 кастрычніка па 9 снежня 1960: наведвае як кіраўнік эканамічнай місіі Кубы Савецкі Саюз, Чэхаславакію, ГДР, КНР, КНДР.

23 лютага 1961: прызначаецца міністрам прамысловасці і членам Цэнтральнага савета планавання, які хутка пачынае ўзначальваць па сумяшчальніцтве.

17 красавіка 1961: уварванне наймітаў на Плая-Хірон. Чэ ўзначальвае войскі ў Пінар-дэль-Рыа.

2 чэрвеня 1961: Чэ падпісвае эканамічнае пагадненне з СССР. Тут пачынаецца супрацоўніцтва Кубы і СССР, вынікам якога стаў Карыбскі крызіс.

24 чэрвеня 1961: сустракаецца з Юрыем Гагарыным у Гаване.

Жнівень 1961: прадстаўляе Кубу на канферэнцыі Міжамерыканскага эканамічнага савета ў Пунта-дэль-Эстэ (Уругвай), на якой выяўляе імперыялістычны характар створанага ЗША «Саюза дзеля прагрэсу». Наведвае Аргенціну і Бразілію, дзе вядзе перагаворы з прэзідэнтамі Франдзісі і Куадрасам.

2 сакавіка 1962: прызначаецца членам Сакратарыята і Эканамічнай камісіі Аб’яднаных рэвалюцыйных арганізацый (АРА).

8 сакавіка 1962: прызначаецца членам Нацыянальнага кіраўніцтва.

15 красавіка 1962: выступае ў Гаване на прафсаюзным кангрэсе рабочых Кубы, заклікае да разгортвання сацыялістычнага спаборніцтва.

З 27 жніўня па 8 верасня 1962: знаходзіцца ў Маскве як кіраўнік кубінскай партыйна-ўрадавай дэлегацыі. Пасля Масквы наведвае Чэхаславакію.

З другой паловы кастрычніка да пачатку лістапада 1962: узначальвае войскі ў Пінар-дэль-Рыа.

Май 1963: АРА пераўтвараецца ў Адзіную партыю кубінскай сацыялістычнай рэвалюцыі, Чэ прызначаецца членам яе Цэнтральнага Камітэта, Палітбюро ЦК і Сакратарыята.

Ліпень 1963: знаходзіцца ў Алжыры як кіраўнік урадавай дэлегацыі на святкаванні першай гадавіны незалежнасці гэтай рэспублікі.

16 студзеня 1964: падпісвае кубіна-савецкі пратакол аб тэхнічнай дапамозе.

З 20 сакавіка па 13 красавіка 1964: узначальвае кубінскую дэлегацыю на канферэнцыі ААН па гандлі і развіцці ў Жэневе (Швейцарыя).

1517 красавіка 1964: наведвае Францыю, Алжыр, Чэхаславакію.

519 лістапада 1964: знаходзіцца ў Савецкім Саюзе, дзе ўзначальвае кубінскую дэлегацыю на святкаванні 47-й гадавіны Вялікай Кастрычніцкай сацыялістычнай рэвалюцыі.

11 лістапада 1964: выступае ў Доме сяброўства на ўстаноўчым сходзе Таварыства савецка-кубінскага сяброўства.

917 снежня 1964: узначальвае кубінскую дэлегацыю на Генеральнай Асамблеі ААН у Нью-Ёрку.

Другая палова снежня 1964: наведвае Алжыр.

Са студзеня па сакавік 1965: наведвае КНР, Малі, Конга (Бразавіль), Гвінею, Гану, Дагамею, Танзанію, Егіпет, Алжыр, дзе ўдзельнічае ў другім эканамічным семінары афраазіяцкай салідарнасці.

14 сакавіка 1965: вяртаецца ў Гавану.

15 сакавіка 1965: апошняе публічнае выступленне на Кубе, выступае са справаздачай аб замежнай паездцы перад супрацоўнікамі міністэрства прамысловасці.

1 красавіка 1965: піша развітальныя лісты бацькам, дзецям, Фідэлю Кастра.

8 кастрычніка 1965: Фідэль Кастра зачытвае на ўстаноўчым пасяджэнні Цэнтральнага Камітэта Камуністычнай партыі Кубы развітальнае пісьмо Чэ, у якім той у тым ліку адмаўляецца ад кубінскага грамадзянства.

Вясна 1965 — восень 1966: знаходзіцца ў Бельгійскім Конга, дзе рыхтуе партызан Ларана-Дэзірэ Кабілы (прыхільнікаў забітага за некалькі гадоў да гэтага Патрыса Лумумбы) з мэтай скінуць урад. Пасля нязначных баявых дзеянняў пакідае Конга, так і не знайшоўшы падтрымкі ў мясцовага насельніцтва. Сам Чэ лічыў аперацыю ў Конга правалам.

15 лютага 1966: дасылае ліст дачцэ Хільдзе, у якім віншуе яе з днём нараджэння.

7 лістапада 1966: прыбывае ў партызанскі лагер на рацэ Ньянкаўасу ў Балівіі.

28 сакавіка 1967: пачатак ваенных дзеянняў партызанскага атрада Арміі нацыянальнага вызвалення Балівіі, узначаленага Чэ (ён прадстаўляецца як Фернанда Рамон).

17 красавіка 1967: публікацыя ў Гаване паслання Чэ ў адрас Трохкантынентальнай арганізацыі салідарнасці.

20 красавіка 1967: арышт балівійскімі ўладамі Дэбрэ, Бустаса і Роса, паплечнікаў Чэ.

29 ліпеня 1967: адкрыццё ў Гаване ўстаноўчай канферэнцыі Арганізацыі лацінаамерыканскай салідарнасці.

31 жніўня 1967: згуба атрада Хаакана, у тым ліку партызанкі Тані.

8 кастрычніка 1967: бой у лагчыне Юра, паранены Чэ трапляе ў палон.

9 кастрычніка 1967: Чэ расстраляны «рэйнджэрамі» ў сялібе Ла Ігера па загаду з Вашынгтона. Цела выстаўленае на ўсеагульны агляд у Валерграндэ. Яму адразаюць рукі, каб параўнаць з адбіткамі пальцаў, якія ёсць у архівах.

15 кастрычніка 1967: Фідэль Кастра пацвярджае звесткі аб смерці Чэ ў Балівіі.

Чэрвень 1968: у Гаване выдаецца першае выданне «Балівійскага дзённіка» Чэ.

1997: прах Чэ Гевары перавезены з Балівіі на Кубу і ўрачыста пахаваны ў маўзалеі, у горадзе Санта-Клара.

Зноскі

  1. а б Ernesto Che Guevara
  2. Ernesto Ché Guevara // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Archivio Storico Ricordi — 1808. Праверана 3 снежня 2020.
  4. Itaú Cultural Che Guevara // Enciclopédia Itaú CulturalSão Paulo: Itaú Cultural, 2001. — ISBN 978-85-7979-060-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. Caravelle: cahiers du monde hispanique et luso-bresilien, CaravellePresses universitaires du Mirail. — вып. 98/2012. — ISSN 1147-6753; 2272-9828