Бельгійскае Конга
Бельгійскае Конга — калонія Бельгіі, якая існавала на тэрыторыі сучаснай Дэмакратычнай Рэспублікі Конга пасля таго, як 15 лістапада 1908 года кароль бельгійцаў Леапольд II прадаў Свабодную дзяржаву Конга бельгійскай дзяржаве, і да абвяшчэння незалежнасці Конга 30 чэрвеня 1960 года. На чале калоніі стаяў генерал-губернатар, які прызначаўся бельгійскім парламентам. Сталіцамі з’яўляліся гарады Бома (да 1926) і пазней Леапольдвіль; іншыя буйныя цэнтры — Стэнлівіль і Элізабетвіль.
Калонія Бельгіі | |||||
Бельгійскае Конга | |||||
---|---|---|---|---|---|
Congo Belge Belgisch Kongo | |||||
|
|||||
Дэвіз: ««Travail et Progrès» («Праца і прагрэс»)» |
|||||
1908 — 1960
|
|||||
Сталіца | Леапольдвіль | ||||
Найбуйнейшыя гарады | Леапольдвіль, Стэнлівіль, Элізабетвіль | ||||
Мова(ы) | французская (афіцыйная) | ||||
Афіцыйная мова | французская і нідэрландская | ||||
Грашовая адзінка | кангалезскі франк | ||||
Плошча |
|
||||
Форма кіравання | калонія | ||||
Кароль Бельгіі | |||||
• 1908 – 1909 | Леапольд II | ||||
• 1909 – 1934 | Альбер I | ||||
• 1934 – 1951 | Леапольд III | ||||
• 1951 – 1960 | Балдуін I | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Асноўная эканамічная дзейнасць была засяроджана ў правінцыі Катанга. Галоўным артыкулам прыбытку была здабыча карысных выкапняў. У гады нацысцкай акупацыі Бельгіі горнарудная прадукцыя Конга вывозілася ў Вялікабрытанію і ЗША[1]. У прыватнасці, менавіта ў Катанзе быў атрыманы уран для атамных бомбаў, скінутых на Хірасіму і Нагасакі[2].
У 1921 г. баптысцкі прапаведнік Сымон Кімбангу заснаваў нацыянальна-вызваленчы рух кімбангізм пад лозунгам «Конга — кангалезцам». Спачатку гэта былі таемныя таварыствы, пасля вайны ім на змену прыйшлі культурна-асветніцкія супольнасці, прафсаюзы арганізацыі і палітычныя партыі.
На чале нацыянальна-вызваленчага руху сталі Патрыс Лумумба (Нацыянальны рух Конга) і Жазеф Касавубу (Альянс баконга).
Пасля здабыцця ў 1960 годзе незалежнасці Рэспубліку Конга ахапіў востры палітычны крызіс. Актывізаваліся сепаратысцкія сілы, былі абвешчаны Рэспубліка Катанга на чале з Маізам Чомбэ і дзяржава Паўднёвае Касаі на чале з Альберам Калонджы. Крызіс працягваўся 5 гадоў, да прыходу да ўлады Жазефа Мабуту. За гэты час у краіне гвалтоўнай смерцю загінула больш за 100 тыс. чалавек.[3]
Зноскі
- ↑ История Заира Архівавана 20 кастрычніка 2013. в Большой советской энциклопедии
- ↑ Andrew Jon Rotter. Hiroshima: The World’s Bomb. Oxford University Press, 2008. Page 63.
- ↑ Africa 1960—1970: Chronicle and Analysis