Адкрыць галоўнае меню

Мабуту Сесе Сека Куку Нгбенду Ва За Банга (фр. Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga (у перакладзе з мовы нгбанды, азначае «Воін, які ідзе ад перамогі да перамогі, і ніхто не можа яго спыніць»), больш вядомы як Мабу́ту Се́се Се́ка, да 1972 Жазеф Дэзірэ Мабуту, фр. Joseph-Désiré Mobutu, 14 кастрычніка 19307 верасня 1997) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (пераназванай 27 кастрычніка 1971 года ў Рэспубліку Заір) у 1965-1997 гадах. Маршал (1982).

Мабуту Сесе Сека
фр.: Mobutu Sese Seko Kuku Ngbendu wa za Banga
Mobutu.jpg
Мабуту ў 1983 годзе ў Вашынгтоне
сцяг
2-і Прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга(Заіра)
25 лістапада 1965 — 17 мая 1997
Папярэднік: Жазеф Касавубу
Пераемнік: Ларан-Дэзірэ Кабіла
сцяг
9-ы прэм'ер-міністр Дэмакратычнай рэспублікі Конга
26 кастрычніка 1966 — 27 кастрычніка 1971
Папярэднік: Леанард Муламба Калала Ньіньі Вакадзіма
Пераемнік: пасада адменена
 
Партыя:
Дзейнасць: палітык, журналіст, ваенны
Веравызнанне: каталіцызм
Нараджэнне: 14 кастрычніка 1930(1930-10-14)
Лісала, Бельгійскае Конга
Смерць: 7 верасня 1997(1997-09-07) (66 гадоў)
Пахаванне: могілкі Пакс, Рабат
Жонка: 1) Марыя-Антуанэта
2) Бобі Ладава (з 1980)
Дзеці: сыны: Ніва, Конга, Кангулу, Манда і Нзанга
дачка: Якпуа
 
Узнагароды:
Grand Collar of the Order of Prince Henry Knight Grand Cross with Collar of the Order of Merit of the Italian Republic Order of Propitious Clouds Collar of the Order of Isabella the Catholic‎ камандор ордэна «Легіён Пашаны» Order of the Golden Ark

Галоўнакамандуючы ўзброенымі сіламі Дэмакратычнай Рэспублікі Конга Мабуту прыйшоў да ўлады 24 лістапада 1965 года пасля дзяржаўнага перавароту і стаў дыктатарам. Ён змяніў назву краіны з Конга на Заір (1971). Перыяд праўлення Мабуту характарызуецца вельмі нізкім узроўнем жыцця насельніцтва, карупцыяй і клептакратыяй.

Біяграфічныя звесткіПравіць

Скончыў ваенную школу ў г. Лулуабург. 3 1949 года ў бельгійскіх каланіяльных войсках, з 1956 рэдактар газет «l'Avenir» («Будучыня») і «Actualité africaine» («Афрыканская рэчаіснасць»); дзяржаўны сакратар ва ўрадзе Патрыса Лумумбы, з ліпеня 1960 начальнік Генштаба. У верасні 1960 скінуў П. Лумумбу. 3 1961 галоўнакамандуючы Кангалезскай нацыянальнай арміяй. Пасля перавароту ў лістападзе 1965 года прэзідэнт ДРК. Адэінай дзяржаўнай ідэалогіяй абвясціў канцэпцыю «сапраўднага заірскага нацыяналізму»; усталяваў жорсткі аўтарытарны рэжым, які арыентаваўся на заходнія краіны. У маі 1997 пад націскам узброенага паўстання пакінуў краіну.

БібліяграфіяПравіць

  • Edgerton, Robert — «The Troubled Heart of Africa: A History of the Congo», St. Martin’s Press
  • Gould, David — «Bureaucratic Corruption and Underdevelopment in the Third World: The Case of Zaire»
  • Janssen, Pierre — «A la cour de Mobutu», Michel Lafon, 1997
  • Kelly, Sean — «America’s Tyrant: The CIA and Mobutu of Zaire», American University Press
  • Lesie, Winsome J — «Zaire: Continuity and Political Change in an Oppressive State», Westview Press
  • MacGaffey, Janet — «The Real Economy of Zaire: The Contribution of Smuggling and Other Unofficial Activities to National Wealth», Philadelphia: University of Pennsylvania Press
  • Meditz, Sandra W. and Tim Merrill — «Zaire: A Country Study», Claitor’s Law Books and Publishing Division
  • Mokoli, Mondonga M — «State Against Development: The Experience of Post-1965 Zaire», New York: Greenwood Press
  • Ngbanda Nzambo-ku-Atumba, Honoré — «Ainsi sonne le glas! Les Derniers Jours du Maréchal Mobutu», Gideppe
  • Nguza Karl-i-Bond, Jean — «Mobutu ou l’Incarnation du Mal Zairois», Bellew Publishing Co Ltd
  • Sandbrook, Richard — «The Politics of Africa’s Economic Stagnation», Cambridge University Press, 1985
  • Wrong, Michela — «In The Footsteps of Mr. Kurtz: Living on the Brink of Disaster in Mobutu’s Congo», Perennial
  • Young, Crawford, and Thomas Turner — «The Rise and Decline of the Zairian State», University of Wisconsin Press

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць