Ларан Кабіла
Ларан-Дэзірэ Кабіла (фр.: Laurent-Désiré Kabila; 27 лістапада 1939 — 16 студзеня 2001) — прэзідэнт Дэмакратычнай Рэспублікі Конга. З’яўляўся паплечнікам Патрыса Лумумбы і быў асабіста знаёмы з Чэ Геварай. У 1967 годзе заснаваў Народную рэвалюцыйную партыю і падняў паўстанне ў правінцыі Паўднёвае Ківу, дзе ўтварылася самаабвешчаная дзяржава, якая праіснавала да 1988 года. У 1996 годзе з дапамогай руандыйскіх тутсі ўзначаліў узброеную барацьбу супраць Мабуту Сесе Секо і захапіў уладу ў краіне.
Ларан Кабіла | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
фр.: Laurent-Désiré Kabila | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мабуту Сесэ Секо | ||||||
Пераемнік | Жазеф Кабіла | ||||||
Нараджэнне |
27 лістапада 1939[1][2] |
||||||
Смерць |
не раней за 16 студзеня 2001 |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Жонка | Sifa Mahanya[d] | ||||||
Дзеці | Жазеф Кабіла, Aimée Kabila Mulengela[d], Jaynet Kabila[d] і Zoé Kabila[d] | ||||||
Веравызнанне | англіканства | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Джадатвілі (цяпер Лікасі), правінцыя Катанга. Этнічны банту. Належыць да народнасці луба як і яго бацька, маці — прадстаўніца народнасці лунда. Атрымаў адукацыю ў Францыі, дзе вывучаў палітычную філасофію, і ва Універсітэце Дар-эс-Салама[4].
Падчас вучобы ў Францыі захапіўся марксісцкімі ідэямі. Пасля вывучаў марксісцка-ленінскае вучэнне ў Нанкіне (Кітай) і ў Албаніі[5].
Пасля атрымання Конга незалежнасці ў 1960 годзе Кабіла стаў намеснікам камандуючага моладзевым крылом арганізацыі «Балукат» (асацыяцыя племя балуба ў Катанзе), актыўна ваяваў супраць катангскіх войск Маіза Чомбэ. Тады Кабіла падтрымліваў лумумбістаў, якія абвясцілі ў Стэнлівілі Народную Рэспубліку Конга.
У 1965 годзе супрацоўнічаў з Чэ Геварай, які прыехаў у Конга з прыкладна сотняй сваіх байцоў з намерам зладзіць рэвалюцыю па кубінскім узоры.
У 1967 годзе разам са сваімі байцамі стаў грунтавацца ў горным раёне правінцыі Паўднёвае Ківу, на захад ад возера Танганьіка. Там заснавана Народна-рэвалюцыйная партыя, а затым пры падтрымцы КНР узнікла самаабвешчаная марксісцкая дзяржава.
Да канца 1970-х гадоў палітык істотна разбагацеў, абзавёўся ўласнымі асабнякамі за мяжой.
У кастрычніку 1996 года Кабіла на чале племя тутсі пачаў вайну супраць племя хуту, паклаўшы пачатак Першай кангалезскай вайне. Пры падтрымцы Бурундзі, Уганды і Руанды ён у маі 1997 года зрынуў дыктатара Мабуту і абвясціў сябе прэзідэнтам.
У 1998 годзе былыя саюзнікі Кабілы — Уганда і Руанда — выступілі супраць яго і падтрымалі новае паўстанне. Пачалася маштабная Другая кангалезская вайна. Кабіла знайшоў новых саюзнікаў у асобе Зімбабвэ, Намібіі і Анголы і з дапамогай іх войскаў утрымаў за сабой паўднёвую і заходнюю часткі краіны.
16 студзеня 2001 года прэзідэнт атрымаў агнястрэльнае раненне пры не зусім ясных абставінах (па афіцыйнай версіі — падчас спробы дзяржаўнага перавароту) і быў дастаўлены на самалёце ў Зімбабвэ, дзе праз два дні было абвешчана аб яго смерці[6]. Наступным кіраўніком дзяржавы стаў яго 29-гадовы сын Жазеф Кабіла.
Заўвагі
правіць- ↑ Laurent Désiré Kabila // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Mzee Laurent-Desire Kabila // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
- ↑ Laurent-Desire Kabila Biography . Архівавана з першакрыніцы 25 красавіка 2013. Праверана 4 жніўня 2008.
- ↑ Пуля охранника для Кабилы . Архівавана з першакрыніцы 21 мая 2014. Праверана 4 жніўня 2008.
- ↑ Политическое тело: как превратить смерть правителя в объект манипуляций . Архівавана з першакрыніцы 2 верасня 2016. Праверана 2 верасня 2016.
Літаратура
правіць- Ngolet François. Crisis in the Congo: The Rise and Fall of Laurent Kabila : [англ.]. — illustrated ediction. — N. Y. : Palgrave Macmillan, 2010. — 14 December. — 314 p. — ISBN 9780230116252. — OCLC 711702585.
- Nzongola-Ntalaja Georges. The Congo from Leopold to Kabila: a people’s history : [англ.]. — 3-st edition, inprinted. — L.; N. Y. : Zed Books[en]*, 2002. — 264 p. — ISBN 9781842770535.
Спасылкі
правіць- Президент из племени Луба Архівавана 21 мая 2014.