Хуту, Бахуту — адна з трох груп насельніцтва, якія пражываюць ў Руандзе і Бурундзі. Іншыя дзве групы тва і тутсі. У абедзвюх краінах хуту складаюць 85 % насельніцтва. Экстрэмісты з Хуту (у асноўным групоўкі Інтэрахамвэ і Імпузамугамбі) забілі шмат этнічных тутсі і ўмераных хуту падчас генацыду 1994 года.

Хуту, бахуту
Колькасць 18,5 млн
Рассяленне  Руанда
 Бурундзі
 ДР Конга
Традыцыйныя рэлігіі (канфесіі) хрысціянства
іслам
Расавы тып негроіды
Блізкія этнасы тутсі, тва