Англійская Вікіпедыя
Англійская Вікіпедыя (англ.: English Wikipedia) — раздзел Вікіпедыі на англійскай мове. Адкрыта 15 студзеня 2001. У сакавіку 2006 дасягнула мільёна артыкулаў, 9 верасня 2007 напісаны 2-мільённы, а 17 жніўня 2009 3-мільённы артыкул. Англійская версія Вікіпедыі з'яўляецца самай аб'ёмнай сярод усіх раздзелаў Вікіпедыі.
![]() англ.: English Wikipedia | |
---|---|
![]() | |
![]() | |
URL | en.wikipedia.org (англ.) |
Характар праекта | дабрачынны |
Тып сайта | сеткавая энцыклапедыя |
Рэгістрацыя | неабавязковая |
Мова | англійская |
Уладальнік | Wikimedia |
Пачатак працы | 15 студзеня 2001[1] |
Колькасць артыкулаў | 7 022 148 |
Колькасць выяў | 939 258 |
Колькасць старонак | 63 380 458 |
Колькасць правак | 1 292 179 770 |
Зарэгістраваных удзельнікаў | 49 310 166 |
Актыўных удзельнікаў | 110 144 |
Адміністратараў | 839 |
Глыбіня | 1 313,2 |
![]() |
Англійская Вікіпедыя мае перавагу перад іншымі моўнымі раздзеламі за кошт магчымасці выкарыстоўваць матэрыялы 11 выдання Encyclopædia Britannica.
Гісторыя
правіць- 20 красавіка 2004 года — 250 000 артыкулаў
- 7 ліпеня 2004 года — 300 000 артыкулаў
- 20 лістапада 2004 года — 400 000 артыкулаў
- 18 сакавіка 2005 года — 500 000 артыкулаў
- 29 верасня 2005 года — 750 000 артыкулаў
- 1 сакавіка 2006 года — 1 000 000 артыкулаў
- 24 лістапада 2006 года — 1 500 000 артыкулаў
- 9 верасня 2007 года — 2 000 000 артыкулаў
- 12 жніўня 2008 года — 2 500 000 артыкулаў
- 17 жніўня 2009 года — 3 000 000 артыкулаў
- 12 снежня 2010 года — 3 500 000 артыкулаў
- 2 красавіка 2011 года — 3 600 000 артыкулаў
- 4 жніўня 2011 года — 3 700 000 артыкулаў
- 19 лістапада 2011 года — 3 800 000 артыкулаў
- 13 ліпеня 2012 года — 4 000 000 артыкулаў
- 25 красавіка 2014 года — 4 500 000 артыкулаў
- 1 лістапада 2015 года — 5 000 000 артыкулаў
- 23 студзеня 2020 года — 6 000 000 артыкулаў
Цікавыя факты
правіць- У ноч на 18 студзеня 2012 года Англійская Вікіпедыя ўпершыню ў гісторыі была часова заблакіравана на 24 гадзіны ў знак пратэсту супраць новага законапраекта SOPA, занесенага ў Кангрэс ЗША, які паводле меркавання праціўнікаў гэтага законапраекта абмяжуе свабоду інфармацыі, у тым ліку і ў Вікіпедыі, пашырыўшы магчымасці праваахоўных органаў ЗША і праваўладальнікаў у рамках абароны аўтарскага права ў барацьбе з правайдарамі і іншымі ўдзельнікамі дзейнасці ў Інтэрнэце. Тэхнічна блакіроўка была рэалізавана з дапамогай JavaScript, таму для абыходу блакіроўкі досыць адключыць падтрымку JavaScript у браўзеры ці ж адключыць падтрымку JavaScript толькі ў дамене wikipedia.org з дапамогай надбудоў браўзера, напрыклад, NoScript.
Статыстыка
правіцьПа стане на 23 чэрвеня 2025, 6:47 (UTC) англійская Вікіпедыя ўтрымлівае 7 022 148 артыкулаў, гэта на 905 615 артыкулаў больш за другі моўны раздзел Вікіпедыі — себуанскую Вікіпедыю. У англійскай Вікіпедыі зарэгістраваны 49 310 166 удзельнікаў, з іх 110 144 здзейснілі якое-небудзь дзеянне за апошнія 30 дзён, а 839 удзельнікаў маюць статус адміністратара. Агульны лік правак складае 1 292 179 770.
Спасылкі
правіцьАнглійская Вікіпедыя на Вікісховішчы |
- Галоўная старонка Англійскай Вікіпедыі (англ.)
- Дыяграмы статыстыкі Англійскай Вікіпедыі Архівавана 4 ліпеня 2012.
- ↑ The Early History of Nupedia and Wikipedia: A Memoir - Slashdot — 2005. Праверана 30 снежня 2023.