Хайле Селасіе I
Хайле Селасіе I (у перакладзе з амхарскай — моц Троіцы) (23 ліпеня 1892 — 27 жніўня 1975), да каранацыі — рас Тэфэры Мэканін, апошні імператар Эфіопіі (2 красавіка 1930 — 12 верасня 1974). Паходзіў з легендарнай дынастыі патомкаў цара Саламона. Узначальваў барацьбу супраць італьянскіх захопнікаў у час італа-эфіопскай вайны 1935-36. Адзін з ініцыятараў стварэння ў 1963 Арганізацыі афрыканскага адзінства. Лічыўся адным з багацейшых людзей свету. У верасні 1974 звергнуты рэвалюцыйнымі ваеннымі. У жніўні 1975 забіты (задушаны вайскоўцамі арміі Менгісту Хайле Марыяма).
ДзеціПравіць
- сыны: Асфа Уосэн, Мэсфін Мэканын, Сахле Сыласе
- дочкі: Раманэ Уорк, Тэнанье Уорк, Цэгае, Зенебэ Уорк
Зноскі
- ↑ а б Haile Selassie I // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Haile Selassie // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Haile Selassie I // Discogs — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Хайле Селассие I / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Хайле Селасіе I