Ады́с-Абе́ба (амх.: አዲስ አበባ) — горад у Эфіопіі, сталіца краіны і Афрыканскага саюза. З насельніцтвам 3 627 934 жыхароў (на 2009 г.) з'яўляецца буйнейшым у свеце горадам, які знаходзіцца ў краіне, якая не мае выхаду да мора. Мае статус асобнага рэгіёна Эфіопіі. Заснаваны ў 1886 годзе імператарам Менелікам II па просьбе яго жонкі — імператрыцы Таіту.

Горад
Адыс-Абеба
амх.: አዲስ አበባ
Герб
Герб
Краіна
Каардынаты
Мэр
Заснаваны
Першая згадка
Ранейшыя назвы
Фінфін
Плошча
530 км²
Вышыня цэнтра
2400 м
Тып клімату
субэкватарыяльны
Афіцыйная мова
Насельніцтва
3 627 934 чалавек (2009)
Шчыльнасць
5936 чал./км²
Нацыянальны склад
амхара, арамо
Канфесійны склад
мусульмане, манафізіты
Часавы пояс
Тэлефонны код
11
Афіцыйны сайт
Адыс-Абеба на карце Эфіопіі
Адыс-Абеба (Эфіопія)
Адыс-Абеба
Адыс-Абеба (Эфіопія)
Адыс-Абеба
Адыс-Абеба
Панарама Адыс-Абебы

Адыс-Абебу часта называюць «сталіцай Афрыкі» або «Парыжам Афрыкі» ў сувязі з яго гістарычным, палітычным і дыпламатычным значэннем для кантынента.

Адыс-Абеба — гэта адна з самых высакагорных сталіц у свеце. Самы ніжні пункт горада — 2326 м, размешчаны на поўдні горада, дзе знаходзіцца аэрапорт Боле. Самы высокі пункт — гара Энтота з вышынёй 3000 м, знаходзіцца на поўначы горада.

Дэмаграфія

правіць

Дынаміка росту колькасці насельініцтва Адыс-Абебы:

  • 1900 — 80 000 жыхароў
  • 1958 — 400 000 жыхароў
  • 1968 — 664 000 жыхароў
  • 2002 — 1 700 000 жыхароў
  • 2008 — 3 384 569 жыхароў

З 2003 года да мая 2005 года мэрам горада быў Аркэбэ Акубай. 31 мая 2005 года ён быў названы «Афрыканскім мэрам 2005». Тады ж ён перадаў паўнамоцтвы новаму мэру — Берхану Нега. Сёння мэрам горада з'яўляецца Берхану Дэрэса.

Адукацыя

правіць

Універсітэт Адыс-Абебы быў заснаваны ў 1950 годзе і першапачаткова меў назву «Універсітэцкі каледж Адыс-Абебы». У 1962 годзе ён быў перайменаваны ва Універсітэт Адыс-Абебы. Тут знаходзяцца 6 універсітэцкіх гарадкоў і 1 кампус знаходзіцца ў горадзе Дэбрэ-Зэйт. Таксама ў шматлікіх гарадах Эфіопіі размешчаны філіялы гэтага ўніверсітэта.

У Адыс-Абебе знаходзіцца Інстытут эфіопскіх даследаванняў і этнаграфічны музей. Таксама ёсць мноства прыватных каледжаў.

Выбітныя гараджане

правіць

Гарады-пабрацімы

правіць

Зноскі