Адкрыць галоўнае меню

Андрэ́й Ану́фрыевіч Бе́мбель (30 кастрычніка 1905, Веліж — 13 кастрычніка 1986) — беларускі савецкі скульптар. Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955), прафесар (1962)[1]. Яго сын, Алег Бембель, вядомы як дысідэнт.

Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Фатаграфія
Паштовая марка Беларусі
Дата нараджэння: 17 (30) кастрычніка 1905(1905-10-30)
Месца нараджэння:
Дата смерці: 13 кастрычніка 1986(1986-10-13) (80 гадоў)
Месца пахавання:
Грамадзянства: Сцяг СССР СССР
Дзеці: Алег Андрэевіч Бембель
Род дзейнасці: скульптар
Месца працы:
Вучоба:
Уплыў на: Генадзь Мурамцаў
Эдуард Астаф'еў
Яўген Колчаў
Карней Аляксееў
Узнагароды: Дзяржаўная прэмія БССР 1970, Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955)
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

Змест

АдукацыяПравіць

Скончыў Веліжскую мужчынскую гімназію. Вучыўся ў скульптара М. А. Керзіна ў Веліжскай мастацкай школе, потым — у Віцебскім мастацкім тэхнікуме. У 1927—1930 А. Бембель вучыўся ў вядомых скульптараў і педагогаў Ленінградскага мастацкага інстытута — акадэміка М. Г. Манізера(руск.) бел., прафесараў У. У. Лішава(руск.) бел., Р. Р. Баха(руск.) бел., В. Л. Сіманава.

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў Веліжы. Пасля вучобы ў Ленінградзе вярнуўся на Беларусь у 1931 годзе. У гады Вялікай Айчыннай вайны ў Чырвонай Арміі, у Беларускім штабе партызанскага руху. 7 ліпеня 1944 г. разам са штабам А. Бембель вярнуўся ў вызвалены Мінск. З 1947 г. на педагагічнай рабоце, з 1953 г. у Беларускім тэатральна-мастацкім інстытуце (да 1978 г. загадчык кафедры скульптуры).

Адзін арганізатараў і першых выкладчыкаў Мінскага мастацкага вучылішча (1948—1950) і Беларускага тэатральна-мастацкага інстытута, прафесар (1962), загадчык кафедры скульптуры (1953—1978). У 1950—1954 гг. і з 1982 года быў старшынёй праўлення Саюза мастакоў БССР[1]. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР у 1967-1975 гг. Член ЦК КПБ з 1976[1] г.

ТворчасцьПравіць

На першых жа выстаўках у Мінску, паказаў высокае прафесійнае майстэрства. У 1932 па праекце архітэктара І. Лангбарда ў Мінску пачалося будаўніцтва Дома ўрада, на чале з М. Керзіным над аздабленнем памяшканняў працавалі З. Азгур, Г. Ізмайлаў, А. Арлоў, А. Глебаў і А. Бембель. А. Бембелю належыць, бадай што, самая складаная частка работы: саракачатырохметровы барэльефны фрыз, які ўпрыгожвае кулуары Залы з’ездаў (разам з У. Рытэрам). Для кулуараў былі зроблены такія працы, як «Парыжская камуна», «Абвяшчэнне Камуністычнага маніфэсту», «Каланіяльныя народы паднімаюцца на барацьбу», «Першая пяцігодка СССР» і іншыя[1].

Працягваючы ўдасканальваць тэхніку барэльефа, А. Бембель у наступныя гады працаваў пераважна над афармленнем інтэр’ераў грамадскіх пабудоў: некалькі кампазіцый у зале Прэзідыума ВС БССР (не зберагліся) — «СССР — індустрыяльна-калгасная дзяржава», шэраг рэльефных фігур у глядзельнай зале Дома афіцэраў у Мінску. Прымаў удзел у афармленні цэнтральнага рэльефу аванзалы павільёна БССР на Усесаюзнай сельскагаспадарчай выстаўцы ў Маскве (1939), дзе між іншым экспанавалася яго барэльефная шматфігурная кампазіцыя жанравага характару, выкананая ў мармуры, — «Уз’яднанне Заходняй Беларусі ў адзіную Савецкую Беларусь» (перададзена пазней у Дзяржаўны гістарычны музей). У 1936—1939 стварыў помнікі У. І. Леніну ў Полацку і Слуцку, знішчаны падчас Айчыннай вайны[1].

У гады Вялікай Айчыннай вайны стварыў свой першы і галоўны твор ваенных гадоў — кампазіцыйны партрэт М. Ф. Гастэлы (бронза, 1943). Гэты твор шмат у чым вызначыў выяўленне вобразаў ў савецкім мастацтве.

Таксама працаваў над праектам помніка героям Сталінграда, барэльефам «Беларускія партызаны», партрэтамі Герояў Савецкага Саюза — Ф. І. Паўлоўскага(руск.) бел., Д. Ц. Гуляева, П. З. Калініна[1]. Адзін з першых значных паваенных твораў — партрэт А. М. Матросава (1946)[1]. У паваенныя гады А. Бембель актыўна працаваў у абранай ім галіне — манументальнай і манументальна-дэкаратыўнай пластыцы, не забываючы, пра станковыя выставачныя творы. Удзельнічае ў аднаўленні і рэстаўрацыі буйных скульптурных ансамбляў, пашкоджаных вайной. А. Бембелю належыць ці не першы вопыт творчага асэнсавання ў скульптурнай пластыцы матываў нацыянальнай арнаментыкі. Аўтар дэкаратыўных рэльефаў ляпнін у глядзельных залах Тэатра оперы і балета БССР і тэатра імя Я. Купалы[1]. На 1950-я прымаў росквіту партрэтнай творчасці майстра, сярод мадэляў людзі самых розных прафесій, узростаў, інтарэсаў, грамадскага становішча.

Працы Бембеля выстаўляліся ў Румыніі (1959). Выстаўка ягоных твораў прайшла ў Мінску (1955).

Да найбольш значных работ А. Бембеля, прысвечаных гістарычным дзеячам мінулага: Д. І. Мендзялееў (устан. ў 1952 перад будынкам хімічнага факультэта МДУ), станковая кампазіцыя «Адам Міцкевіч» (1979), партрэты Я. Купалы (1978) і А. Блока (1980)[1]. Ці не самы цудоўны твор А. Бембеля — скульптара-манументаліста — статуя «Беларусь сацыялістычная» перад павільёнам БССР на ВДНГ у Маскве (1950-я). Адной з асноўных работ гэтага часу з’яўляецца гарэльеф «9 Мая 1945 года» — кампазіцыя галоўнага фасада Манумента Перамогі ў Мінску (1954)[1]. А. А. Бембель — адзін з аўтараў Кургана Славы Савецкай Арміі (архітэктар А. А. Стаховіч, 1969 Дзяржаўная прэмія БССР 1970), мемарыяльнага комплексу «Брэсцкая крэпасць-герой» (1971, саўм. з А. П. Кібальнікавым(руск.) бел. і У. А. Каралём)[2]. У 1978-80 стварыў помнік У. І. Леніну ў Салігорску[1].

УзнагародыПравіць

Узнагароджаны сярэбраным медалём імя М. Грэкава (1972). Заслужаны дзеяч мастацтваў БССР (1939), Народны мастак БССР (1955). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970) за Курган Славы Савецкай Арміі.

Ушанаванне памяціПравіць

Зноскі

  1. 1,00 1,01 1,02 1,03 1,04 1,05 1,06 1,07 1,08 1,09 1,10 Бембель Олег Онуфриевич // Биографический справочник — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 54. — 737 с.
  2. Большая Cоветская Энциклопедия. — 3-е изд. — Т. 12.: Кварнер — Коигур. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — м.: 1973. — 624 стр., илл., 35 л. илл. и карт. (статья Кибальников, Александр Павлович)
  3. Мемарыяльная дошка Андрэю Бембелю

ЛітаратураПравіць

  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Беларускі саюз мастакоў: энцыкл. давед. — Мн., 1998. — С. 62.
  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 1996. — 511 с.: іл. ISBN 985-11-0068-4 (т. 3), ISBN 985-11-0035-8 — С. 94—95.
  • Бембель Андрэй Ануфрыевіч // Энцыкл. гісторыі Беларусі: у 6 т. — Мн., 1994. — Т. 2. — С. 12.
  • Крэпак Б. А. Андрэй Бембель: (фотаальбом твораў) / Б. А. Крэпак; фота В. А. Бараноўскага і інш. — Мн.: Беларусь, 1988. — 115 с.
  • Орлова М. А. О. Бембель. — М., 1958

СпасылкіПравіць