Веліжскі павет

павет у Віцебскай губерні Расійскай імперыі

Ве́ліжскі павет, Вяліжскі павет — адміністрацыйная адзінка ў складзе Пскоўскай і Полацкай губерняў, Полацкага намесніцтва, Беларускай, Віцебскай губерняў, якая існавала ў 1772—1927 гадах. Самы ўсходні павет Віцебскай губерні. Трэці па плошчы (пасля Люцынскага і Полацкага) павет Віцебскай губерні (пасля скасавання ў 1866 г. Суражскага павета). Уваходзіў у мяжу аселасці. Цэнтр — горад Веліж.

Веліжскі павет
Герб
Герб
Краіна  Расійская імперыя
Уваходзіць у Віцебская губерня
Адміністрацыйны цэнтр Веліж
Дата ўтварэння 1772
Дата скасавання 1927
Насельніцтва 100 079 жыхароў (1 897)
Плошча 4,4 тыс. кв. км
Веліжскі павет на карце

Гісторыя

правіць

Веліжскі павет у складзе Пскоўскай губерні Расійскай імперыі быў утвораны ў 1772 годзе пасля 1-га падзелу Рэчы Паспалітай. У 1776 годзе павет быў перададзены ў Полацкую губерню (з 1778 года — намесніцтва). У 1796 годзе павет адышоў да Беларускай губерні, а ў 1802 годзе — да Віцебскай. У сакавіку 1924 года ў сувязі са скасаваннем Віцебскай губерні павет быў перададзены ў Пскоўскую губерню. 1 жніўня 1927 года павет быў скасаваны разам з губерняй.


Насельніцтва

правіць

Па дадзеных перапісу 1897 года ў павеце пражывала 100,1 тыс. чал.[1] У тым ліку беларусаў — 85,7 %, яўрэяў — 9,8 %, латышоў — 2,5 %, рускіх — 1,3 %. У павятовым горадзе Вяліжы пражывала 12 193 чал.

У 1926 годзе ў павеце, які зменшыўся да таго часу па плошчы, пражывала 128,2 тыс. чал.


Адміністрацыйны падзел

правіць

У 1906 годзе ў павеце было 13 валасцей [2]:

  • Баранаўская,
  • Будніцкая,
  • Вузскаўская,
  • Вязьменская (цэнтр — м. Крутое),
  • Ільінская,
  • Казакоўская,
  • Крэстаўская,
  • Маклакоўская,
  • Сярцейская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская,
  • Царкавішчанская,
  • Чапельская.

У 1926 годзе колькасць валасцей скарацілася да шасці:

  • Веліжская,
  • Ільінская,
  • Крэстаўская,
  • Селязнёўская,
  • Усвяцкая,
  • Усмынская.


Сучаснае становішча

правіць

У цяперашні час тэрыторыя павета (у межах на 1917 г.) уваходзіць у склад Веліжскага раёна Смаленскай вобласці, Куньінскага і Усвяцкага раёнаў Пскоўскай вобласці, Заходнедзвінскага і Жаркоўскага раёнаў Цвярской вобласці Расіі і Віцебскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі.

Вядомыя асобы

правіць

Зноскі

Спасылкі

правіць