Веліжскі раён
Веліжскі раён — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка (муніцыпальнае ўтварэнне) на паўночным захадзе Смаленскай вобласці Расіі. Адміністрацыйны цэнтр — горад Веліж.
Веліжскі раён | |||
---|---|---|---|
|
|||
Краіна | Расія | ||
Статус | Муніцыпальны раён | ||
Уваходзіць у | Смаленскую вобласць | ||
Уключае | 9 муніцыпальных утварэнняў | ||
Адміністрацыйны цэнтр | Веліж | ||
Дата ўтварэння | 1927 | ||
Глава муніцыпальнага ўтварэння | Самулееў Віктар Васільевіч | ||
Старшыня раённага Савета дэпутатаў | Валавяшка Тамара Мікалаеўна | ||
Насельніцтва (2010) | 12 217[1] чалавек | ||
Плошча |
1 473 км² (19-е месца) |
||
Тэлефонны код | 48132 | ||
Код аўтам. нумароў | 67 | ||
Афіцыйны сайт | |||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Геаграфія
правіцьПлошча раёна складае 1,473 тыс. км².
Мяжуе на поўначы і паўночным захадзе з Пскоўскай і Цвярской абласцямі, на ўсходзе і паўночным усходзе з Дзямідаўскім раёнам, на захадзе з Рэспублікай Беларусь (Віцебскі раён), на поўдні з Руднянскім раёнам.
У раёне знаходзіцца найніжэйшы пункт Смаленскай вобласці (перасячэнне Дзвіной мяжы вобласці) — 140 метраў над узроўнем мора.
Па тэрыторыі раёна цячэ рака Заходняя Дзвіна. Раён мае шмат балотаў і азёраў, найбуйнейшыя балоты: Драздоўскі Мох, Лагунскі Мох, Мацюшынскі Мох; азёры: Чаплі, Рябікоўскае, Гатчынскае, Залюбішчанскае, Хаменкоўскае. Глебы ў раёне дзярнова-слаба- і сярэднепадзолістыя, у паніжэннях — дзярнова-падзоліста-глеевыя. Лясы (галоўным чынам хваёвыя і ялова-шыракалістыя, маладыя хваёвыя і драбналістыя) займаюць 49,5 % тэрыторыі.
Гісторыя
правіцьВеліжскі раён утвораны ў 1927 у складзе Ленінградскай вобласці на тэрыторыі былога Веліжскага павета Віцебскай губерні. У 1929 быў перададзены ў Заходнюю вобласць, у складзе Смаленскай вобласці — з 1937. У 1963 быў далучаны да Дзямідаўскага раёна. Адноўлены — у 1965.
Дэмаграфія
правіцьНасельніцтва — 13 198 чалавек (2005).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел
правіцьУ раёне маецца 1 гарадское і 8 сельскіх паселішчаў:
Гарадскія паселішчы
- Веліжскае гарадское паселішча
Сельскія паселішчы
Эканоміка
правіцьТранспарт
правіцьПраз тэрыторыю раёна праходзіць рэгіянальная аўтамабільная дарога Р133 Смаленск — Невель і аўтадарога Р131 Веліж — Сенькава — мяжа з Рэспублікай Беларусь (на Віцебск).
Населеныя пункты
правіцьВядомыя асобы
правіцьГл. таксама
правіцьЗноскі
- ↑ http://web.archive.org/web/20090828062338/http://www.gks.ru/wps/PA_1_0_S5/Documents/jsp/Detail_default.jsp?category=1112178611292&elementId=1140096199984 - Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі паводле гарадоў, пасёлкаў гарадскога тыпу і раёнаў на 1 студзеня 2010 года