Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядок

(Пасля перасылкі з Вольга Дзядок)

Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядо́к (19 снежня 1906, г. Гомель — 10 кастрычніка 1974, г. Мінск) — беларускі скульптар. Першая жонка скульптара А. А. Бембеля.

Вольга Анатолеўна Бембель-Дзядок
Дата нараджэння 19 снежня 1906(1906-12-19)
Месца нараджэння
Дата смерці 10 кастрычніка 1974(1974-10-10) (67 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Муж Андрэй Ануфрыевіч Бембель
Дзеці Клара Андрэеўна Бембель[d] і Алег Андрэевіч Бембель
Род дзейнасці скульптарка
Жанр станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d]
Вучоба
Уплыў Мацвей Генрыхавіч Манізер, Роберт Раманавіч Бах[d], Васіль Львовіч Сіманаў[d] і Усевалад Усеваладавіч Лішаў[d]

Біяграфія правіць

У 19241926 гадах вучылася ў мастацка-прамысловым тэхнікуме, у 19241931 гадах — у Інстытуце пралетарскага выяўленчага мастацтва ў Ленінградзе ў М. Г. Манізера, Р. Р. Баха, В. Л. Сіманава, У. У. Лішава. Удзельніца выставак з 1929 года[1]. У час навучання ў інстытуце пабралася шлюбам са студэнтам скульптурнага факультэта Андрэем Бембелем[2]. На апошнім курсе ў пары нарадзілася дачка Клара[3].

У 19311933 гадах жыла ў Гомелі, пасля ў Мінску[1]. Грошай увесь час бракавала. У канцы 1930-х гадоў дапамагала мужу выконваць заказы. Быўшы на 7-м месяцы цяжарнасці, удзельнічала ў стварэнні вялікага гарэльефнага фрыза для залы пасяджэнняў Дома ўрада ў Мінску[3]. У 1930-я гады Андрэю Бембелю быў дадзены дом-майстэрня на вуліцы Беламорскай, 42[3].

 
Дом-майстэрня Бембеля па вуліцы Беламорская, 42

21 чэрвеня 1941 года, Бембелі з 11-гадовай Кларай і 2-гадовы Алегам за кампанію з Пятром Глебкам і яго жонкай Нінай выехалі ў вёску пад Мінскам, дзе іх заспеў пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Андрэй Бембель і Пятро Глебка вырашылі прарывацца на ўсход, а Вольга з дзецьмі і Ніна пешшу вярнуліся ў Мінск. Да ліпеня 1944 года яна нічога не ведала пра лёс мужа. Усю вайну правяла ў доме на Беламорскай, стараючыся зберагчы дзяцей. Вязала і шыла адзенне, абменьвала рэчы на бульбу і муку. Знаходзіў падтрымку ў сям’і мастака Мікалая Гусева. Хавала ў сябе ў доме яўрэйку Ніну Жытніцкую, якую пафарбавалі ў бландынку і аформілі ў якасці хатняй прыслужніцы, з яе 5-гадовай дачкой Ларысай. Паколькі Вольга Дзядок у нямецкіх уліковых спісах лічылася мастачкай, ёй дазвалялася трымаць памочніцу па гаспадарцы. Але суседзі данеслі на яе немцам, Дзядок трапіла ў гестапа, дзе ў час гутаркі з нямецкім афіцэрам змагла пераканаць яго ў тым, што ў яе дзяцей цячэ нямецкая кроў — гэта выратавала ёй жыццё. Ніна Жытніцкая, якую яна хавала, загінула ад рук нацыстаў, але яе дачку ўдалося выратаваць: яе ўдачарыла Ніна Глебка[3].

Разышлася з мужам, які знайшоў сабе іншую жанчыну. Пасля вайны ўжо не магла працаваць, бо пакутавала ад найцяжкага поліартрыту[3].

Творчасць правіць

Працавала ў станковай і манументальнай скульптуры. Аўтар кампазіцый «Партызанка» (1947), «Даярка» (1950), «Юнацтва» (1963), «Парыў» (1964); барэльефаў Д. Ібабуры (1949), Д. І. Мендзялеева (1955), В. А. Моцарта (1956), жаночага партрэта (1970) і інш[4].

Зноскі

Літаратура правіць