Дзядкі аптэчныя

від раслін
(Пасля перасылкі з Дзядок)

Дзядкі́ аптэчныя[3][4], Дзядкі звычайныя (Agrimonia eupatoria) — від кветкавых раслін роду Дзядкі (Agrimonia) сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Дзядкі аптэчныя
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrimonia eupatoria L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25094
NCBI  57912
EOL  1260720
GRIN  t:1786
IPNI  316550-2
TPL  rjp-408

Назва правіць

Дзядкі аптэчныя, рэпік[5], дзядкі, дзядок, дзядкі-трава, смятаннік, сучкі, шчэрб[6][7].

Батанічнае апісанне правіць

 
Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885
 
Кветка

Шматгадовая травяністая расліна вышынёй 30—125[3] см з прамым апушаным сцяблом. Лісце чаргаванае па даўжыні сцябла і часам у прыкаранёвай разетцы, на чаранках, няпарнаперыстае, з 5—9(11)[3] зубчастымі лісцікамі, з прылісткамі, жорсткае, укрытае валаскамі. Кветкі дробныя, з пяццю пялёсткамі, залаціста-жоўтага колеру, духмяныя. Суквецце — колас. Плод — арэшак. На пладах маюцца растапыраныя, злёгку адагнутыя ўніз шыпікі[3].

Распаўсюджанне і экалогія правіць

Еўрапейскі від. Расліны растуць у шыракалістых і шыракаліста-яловых лясах і на ўзлесках, у хмызняках, каля дарог. Цвітуць у чэрвеніжніўні[3].

Выкарыстанне правіць

Лекавыя расліны. Выкарыстоўваюцца ў якасці мачагоннага, жаўцягоннага, процізапаленчага і танізавальнага сродку[3].

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. а б в г д е Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  4. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  5. Антонов А. А. О врачебных растениях, дикорастущих в Витебской губернии и употребляемых населением ее в домашней народной медицине. Витебск, 1888
  6. Анненков Н.  (руск.) Ботанический словарь, Спб, 1878
  7. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927

Літаратура правіць

Спасылкі правіць