Дзядкі

род раслін

Дзядкі́́[1][2] (Agrimonia) — род кветкавых раслін сямейства Ружавыя (Rosaceae).

Дзядкі

Дзядкі аптэчныя (Agrimonia eupatoria)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Agrimonia [Tourn.] L., 1753

Тыпавы від

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  25092
NCBI  23137
EOL  29999
GRIN  g:310
IPNI  30047343-2

Батанічнае апісанне

правіць

Шматгадовыя залозіста-апушаныя травяністыя расліны з высокімі прамастойнымі простымі ці галінастымі сцябламі і кароткімі карэнішчамі. Вышыня да 100 см. Лісце чаргаванае, няпарнаперыстае, з прылісткамі. Кветкі дробныя, жоўтыя, духмяныя, двухлолыя, 5-членныя, у доўгіх коласападобных гронках. Плод — 1—2 арэшкі, укрыты кручкападобнымі шчацінкамі (адсюль беларуская назва роду), з дапамогай якіх плод чапляецца да шэрсці жывёл і вопраткі людзей.

Адрозніваецца 10 (18[3]) відаў. Пашыраны пераважна ў Паўночным паўшар’і. На тэрыторыі Беларусі дзікарослыя віды: дзядкі аптэчныя, або звычайныя (Agrimonia eupatoria)[4] (нар. назвы смятаннік, сучкі, шчэрб), дзядкі валасістыя (Agrimonia pilosa) і дзядкі высокія, або пахучыя (Agrimonia procera). Растуць у шыракалістых і шыракаліста-хваёвых лясах, на сухіх схілах, у хмызняках і інш.

Значэнне

правіць

Лекавыя, эфіраалейныя, дубільныя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 9. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 2. Гатня — Катынь / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 522 с. — 10 000 экз.
  3. Agrimonia Архівавана 5 верасня 2017. (англ.) // The Plant List
  4. Назва Дзядкі звычайныя згодна з Я. П. Шмярко, І. П. Мазан. Лекавыя расліны ў комплексным лячэнні. — Мн: Навука і тэхніка, 1989. — С. 388. — 399 с. — ISBN 5-343-00120-3.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць