Дубільныя расліны
расліна, якая ўжываецца для дублення
Дубі́льныя раслі́ны — расліны, якія маюць дубільныя рэчывы (таніны) у колькасцях, дастатковых для прамысловага атрымання дубільных экстрактаў. Падзяляюцца на высока- (больш за 20 %), сярэдне- (12—20 %) і нізкатанінныя (менш як 12 %).
Па месцы канцэнтрацыі танінаў у расліне адрозніваюць дубільныя расліны: коравыя — дуб, елка, лістоўніца, вярба; лісцевыя — скумпія, бадан, герані, вятроўнік; драўнінныя — дуб, каштан; пладовыя — дуб; каранёвыя — драсён, шчаўе, рэвень; галавыя — дуб, вярба і інш.
На Беларусі асноўныя дубільныя расліны — дуб (у кары і драўніне 5—15 % танінаў, выкарыстоўваецца ў дубільна-экстрактавай прамысловасці), елка, розныя віды вербаў і інш.
Літаратура Правіць
- Дубільныя рэчывы // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).
- Дубі́льныя раслі́ны // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 289. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.