Алег Аляксандравіч Стаховіч
Алег Аляксандравіч Стахо́віч[1] (нар. 21 студзеня 1934) — беларускі архітэктар. Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі БССР (1970).
Алег Аляксандравіч Стаховіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 студзеня 1934 (90 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Алесь Стаховіч |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў былой вёсцы Горкі-Абчак (Мінскі раён Міскай вобласці). Сын пісьменніка Алеся Стаховіча. Скончыў у 1959 годзе Беларускі політэхнічны інстытут. Да 1990 года працаваў у Мастацкім фондзе БССР пры Беларускім саюзе мастакоў. Кіраўнік уласнай творчай майстэрні.
Творчасць
правіцьАсноўныя працы (у аўтарскім калектыве): Курган Славы Савецкай Арміі — вызваліцельніцы Беларусі (Дзяржаўная прэмія БССР 1970 года), галоўны ўваход у выглядзе зоркі ў мемарыяльны комплексе Брэсцкая крэпасць-герой. Аўтар архітэктурна-скульптурнай кампазіцыі «Гадзіннік» на тэрыторыі завода «Палімір» у горадзе Наваполацк Віцебскай вобласці, інтэр’ераў заводскага Палаца культуры (1980-я гады).
Зноскі
Літаратура
правіць- Стахо́віч Алег Аляксандравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 182. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь : энциклопедия. [В 7 т.] Т. 7. — Минск, 2008.
- Минская область : энциклопедия. [В 2 т.] Т. 2. — Минск, 2007.