Маскоўская ваенная акруга

Маскоўская ваенная акруга — аператыўна-стратэгічнае тэрытарыяльнае аб’яднанне Узброеных сіл Расійскай Федэрацыі, дыслакаванае на тэрыторыі Масквы, Маскоўскай і прылеглых да яе абласцей. Упраўленне акругі знаходзіцца ў Маскве.

Ордэна Леніна Маскоўская ваенная акруга
ОЛМВА
Moscow military dist emb.gifЭмблема Маскоўскай ваеннай акругі.
Гады існавання 4 мая 1918 (1918-05-04)1 верасня 2010 (2010-09-01)
Краіна Civil ensign of the Russian SFSR (1920-1923).svg РСФСР (да 1922 года),
Flag of the Soviet Union.svg СССР (да 1991 года),
Flag of Russia.svg Расія
Падпарадкаванне Наркамваен РСФСР
Наркамваенмар СССР
НКА СССР
МУзС СССР
Мінабароны СССР
Мінабароны Расіі
Уваходзіць у Сухапутныя войскі
Тып ваенная акруга
Функцыя абарона
Колькасць аб’яднанне
Удзел у
Знакі адрознення Ордэн Леніна
Вядомыя камандзіры Nikolay Muralov[d]
Маскоўская ваенная акруга

У цяперашнім выглядзе створана ў 1918 годзе. 25 чэрвеня 1941 на базе ўпраўлення і войскаў МВА быў створаны Паўднёвы фронт.

У цяперашні час ахоплівае тэрыторыі Белгародскай, Бранскай, Уладзімірскай, Варонежскай, Іванаўскай, Калужскай, Кастрамской, Курскай, Ліпецкай, Маскоўскай, Ніжагародскай, Арлоўскай, Разанскай, Смаленскай, Тамбоўскай, Цвярской, Тульскай, Яраслаўскай абласцей і горада Масквы.

На тэрыторыі акругі дыслакуюцца дзве агульнавайскавыя арміі, 20 А (4 тд і 10 тд) і 22 А (2 мсд і 3 мсд), 34-я артылерыйская дывізія, 27-я асобная гвардзейская мотастралковая брыгада, 112-я ракетная брыгада, сем артылерыйскіх, чатыры зенітных ракетных брыгады. На тэрыторыі акругі размешчаныя 98-я і 106-я гвардзейскія паветрана-дэсантныя дывізіі. Таксама акрузе падпарадкоўваецца выконваючая міратворчыя функцыі АГРВ ПР РМ — Аператыўная група Расійскіх войскаў у Прыднястроўскім рэгіёне Рэспублікі Малдова.