Ніжагародская вобласць
Ніжагародская вобласць — суб’ект Расійскай Федэрацыі, размешчаны ў цэнтры еўрапейскай часткі Расіі. На паўночным захадзе мяжуе з Кастрамской вобласцю, на паўночным усходзе — з Кіраўскай, на ўсходзе — з рэспублікамі Марый Эл і Чувашыя, на поўдні — з рэспублікай Мардовія, на паўднёвым захадзе — з Разанскай вобласцю, на захадзе — з Уладзімірскай і Іванаўскай абласцямі.
Ніжагародская вобласць | |||||
---|---|---|---|---|---|
руск.: Нижегородская область | |||||
|
|||||
Краіна | |||||
Уваходзіць у | |||||
Адміністрацыйны цэнтр | |||||
Дата ўтварэння | 14 студзеня 1929 | ||||
Кіраўнік | Глеб Нікіцін[d] | ||||
Насельніцтва |
|
||||
Плошча |
|
||||
Часавы пояс | MSD, UTC+03:00 і Еўропа/Масква[d][2] | ||||
Код ISO 3166-2 | RU-NIZ | ||||
Тэлефонны код | 831 | ||||
Паштовыя індэксы | 603000 | ||||
Код аўтам. нумароў | 52 і 152 | ||||
Афіцыйны сайт | |||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Плошча 76 900 км², насельніцтва 3445,3 тыс. чалавек (2005). Шчыльнасць насельніцтва: 44,8 чал./км² (2005), удзельная вага гарадскога насельніцтва: 78,3 % (2005).
У склад вобласці ўваходзіць 48 раёнаў, 28 гарадоў, 69 пасёлкаў гарадскога тыпу, 540 сельскіх адміністрацый і 4852 сельскіх населеных пункта. Адміністрацыйны цэнтр — горад Ніжні Ноўгарад. Акрамя яго буйнымі гарадамі з’яўляюцца Дзяржынск, Арзамас, Сароў.
Нацыянальны склад: рускія (94,96 %), татары (1,44 %), мардва (0,71 %), украінцы (0,69 %), чувашы (0,32 %).
Геаграфія
правіцьНіжагародская вобласць выцягнута ў мерыдыяльным кірунку, яе працягласць з поўначы на поўдзень складае каля 400 км, а з захаду на ўсход у найбольш шырокай паўднёвай частцы — каля 300 км. Асноўныя адрозненні ў клімаце выяўляюцца па лініі поўнач-поўдзень, паміж лясным Заволжам і ўзнёслым Правабярэжжам.
Карысныя выкапні
правіцьМаюцца радовішчы торфу, фасфарытаў, жалезных руд. У басейне ракі П’яна ёсць буйное радовішча тытан-цырконіевых руд («чорныя пяскі»): Ітманаўская россып, агульныя запасы якой складаюць 67 млн м³, з іх забалансавыя — 4,9 млн м³, прагнозныя — 31,2 млн м³. Радовішча ўваходзіць у пяцёрку буйнейшых россыпных радовішчаў тытана і цырконія Расіі[4].
Гідраграфія
правіцьРачная сетка вобласці густая і уключае звыш за 9000 рэкаў і ручаёў. Па яе тэрыторыі працякаюць найбуйнейшыя рэкі еўрапейскай часткі Расіі, як то Волга і яе правы прыток Ака. У ніжагародскім Заволжы працякаюць левыя прытокі Волгі — Вятлуга, Кержанец, Узола, Лінда. Яны нясуць свае воды сярод густых тайговых і змешаных лясоў.
Гісторыя
правіцьУтворана як вобласць РСФСР 14 студзеня 1929 года, да гэтага часу з’яўлялася Ніжагародскай губерняй.
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва вобласці паводле вынікаў Усерасійскага перапісу насельніцтва 2010 года складае 3 310 562 чалавекі. Шчыльнасць насельніцтва — 43,2 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай з’яўляюцца рускія (93,9 %), другой паводле велічыні — татары (1,3 %).
Адміністрацыйны падзел
правіць- Арзамаскі раён г. Арзамас
- Балахнінскі раён г. Балахна
- Багародскі раён г. Багародск
- Вялікаболдзінскі раён в. Вялікае Болдзіна
- Вялікамурашкінскі раён в. Вялікае Мурашкіна
- Бутурлінскі раён в. Бутурліна
- Вадскі раён в. Вад
- Варнавінскі район в. Варнавіна
- Вацкі раён в. Вача
- Вятлускі раён в. Вятлуга
- Вазнясенскі раён в. Вазнясенскае
- Валадарскі раён г. Валадарск
- Варатынскі раён в. Варатынец
- Васкрасенскі раён в. Васкрасенскае
- Выксенскі раён г. Выкса
- Гагінскі раён в. Гагіна
- Гарадзецкі раён г. Гарадзец
- Дальнеканстанцінаўскі раён в. Дальняе Канстанцінава
- Дзівееўскі раён в. Дзівеева
- Княгінінскі раён г. Княгініна
- Кавернінскі раён г. Каверніна
- Краснабакаўскі раён в. Красныя Бакі
- Краснаакцябрскі раён в. Уразаўка
- Кстоўскі раён г. Кстова
- Кулябацкі раён г. Кулябакі
- Лукаянаўскі раён г. Лукаянаў
- Лыскаўскі раён г. Лыскава
- Навашынскі раён г. Навашына
- Паўлаўскі раён г. Паўлава
- Першамайскі раён г. Першамайск
- Перавозскі раён г. Перавоз
- Пільнінскі раён в. Пільна
- Пачынкаўскі раён в. Пачынкі
- Сямёнаўскі раён г. Сямёнаў
- Сяргацкі раён г. Сяргач
- Сечанаўскі раён в. Сечанава
- Сакольскі раён в. Сакольскае
- Сасноўскі раён в. Сасноўскае
- Спаскі раён в. Спаскае
- Тонкінскі раён в. Тонкіна
- Таншаеўскі раён в. Таншаева
- Урэнскі раён г. Урэнь
- Чкалаўскі раён г. Чкалаўск
- Шарангійскі раён в. Шаранга
- Шаткоўскі раён в. Шаткі
- Шахунскі раён г. Шахунья
Маецца некалькі паселішчаў, якія падпарадкаваныя вобласці. Напрыклад гарадская акруга Бор.
Эканоміка
правіцьПрамысловасць
правіцьАсноўныя галіны прамысловасці — машынабудаванне, пераробная чорная металургія, лясная, цэлюлозна-папяровая, лёгкая, харчовая і хімічная прамысловасць.
Сельская гаспадарка
правіцьУ вобласці вырошчваюцца жыта, авёс, ячмень, пшаніца, грэчка, цукровыя буракі, лён-даўгунец. Апрацоўваюць цыбулю і бульбу.
Вядомыя асобы
правіць- Аляксей Фёдаравіч Брагін
- Сяргей Аляксандравіч Усанаў (нар. 1948) — біяхімік
Зноскі
- ↑ АКТМУ Праверана 13 сакавіка 2015.
- ↑ https://data.iana.org/time-zones/tzdb-2021e/europe
- ↑ Шахрай С. М., Алексеев С. С., Собчак А. А. и др. Конституция Российской Федерации // Российская газета — Россия: 1993. — Т. 102. — С. 102. — ISSN 1606-5484; 1560-0823 Праверана 25 кастрычніка 2016.
- ↑ Титано-циркониевый заслон Архівавана 24 верасня 2011.. «Эксперт Online»