Цыбуля рэпчатая

від раслін

Цыбуля рэпчатая[3][4] (Allium cepa) — шматгадовая травяністая расліна, від роду Цыбуля (Allium) сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae) падсямейства Цыбулевыя (Allioideae), раней адносілася да самастойнага, цяпер скасаванага сямейства Цыбулевыя (Alliaceae). Шырока распаўсюджаная агароднінная культура.

Цыбуля рэпчатая

Агульны выгляд расліны
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Allium cepa L., 1753

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42720
NCBI  4679
EOL  1084354
GRIN  t:2244
IPNI  527795
TPL  kew-295261

Батанічнае апісанне

правіць
 
 
 
Зверху ўніз: Суквецце раскрытае і закрытае (у чахле), асобныя кветкі, лісце і цыбуліна.

Шматгадовая расліна (у культуры — двухгадовая).

Цыбуліна буйная, сплюшчана-шарападобная ці прадаўгаватая[4] да 15 см у дыяметры, плёнкавая. Вонкавыя лускі сухія, жоўтыя, радзей фіялетавыя ці белыя[4]; унутраныя — мясістыя, белыя, зеленаватыя або фіялетавыя, размешчаны на скарочаным прамым сцябле[4], званым донцам. На донцы ў пазухах сакавітых лускавінак знаходзяцца пупышкі, якія даюць пачатак даччыным цыбулінам, якія ўтвараюць «гняздо» з некалькіх цыбулін.

Лісце трубчастае, шыза-зялёнае.

Кветкавая стрэлка да 1,5 м вышынёй, полая, уздутая, канчаецца шматкветкавым парасонападобным суквеццем[4]. Кветкі на доўгіх кветаножках. Калякветнік зелянява-белы[4], да 1 см у дыяметры, з шасці лісточкаў, тычынак 6; песцік з верхняй трохгнездавой завяззю. Часам у суквецці акрамя кветак утвараюцца дробныя цыбулінкі[4].

Плод — каробачка, якая змяшчае да шасці семачак. Насенне чорнае, трохграневае, маршчыністае, дробнае.

Цвіце ў ліпені-жніўні[4]. Плады спеюць у жніўні.

Асаблівасці біялогіі

правіць

Двухгадовая расліна. У першы год утварае цыбуліну — пакарочанае сцябло (дзенца), на якім у чаргаваным парадку размяшчаецца лісце з генератыўнымі або вегетатыўнымі пупышкамі ў пазухах. На другі год з цыбуліны развіваецца кветанос, што заканчваецца буйным суквеццем у выглядзе шарападобнага парасона, на якім фарміруюцца плады (трохгнездавая каробачка). Кветкавае сцябло (стрэлка) і лісце — трубчастыя. Кветкі шаравата-белыя на доўгіх кветаножках, апыляюцца насякомымі.

Хімічны састаў рэпчатай цыбулі непастаянны і залежыць ад сорту, велічыні цыбуліны, зоны вырошчвання, узроўню агратэхнікі. Найбольшая розніца назіраецца ў колькасці сухіх рэчываў, цукроў і эфірных алеяў, якія вызначаюць вастрыню смаку цыбулі, яе пажыўную каштоўнасць. Салодкія і вострыя сарты цыбулі маюць у сабе ад 9-11 да 16-22 % сухога рэчыва, ад 6-8 да 10-11 % агульнага цукру, 3-4,5 % бялку, 0,4-0,5 % тлушчу, ад 10-20 да 26-130 мг% эфірнага алею. У спелай цыбулі ёсць вялікая колькасць мінеральных рэчываў. Мае ў сабе солі кальцыю, калію, фосфару, жалеза, цынку, а таксама алюмінію, медзі, магнію, натрыю, серы. Багатая вітамінам С, а таксама А, В1, В2, РР. У цыбулінах ёсць да 520 мг% важнейшых для арганізма чалавека амінакіслот (аргінін, валін, гістыдзін).

Таксанамія

правіць

Класіфікацыя Кронквіста (1988) адносіла гэты род да лілейных (Liliaceae), пазней паводле вынікаў філагенетычных даследаванняў род Цыбуля (Allium) быў выдзелены ў асобнае сямейства Цыбулевыя (Alliaceae) (Сістэма APG II  (руск.)), аднак у больш позняй Сістэме класіфікацыі APG III (2009) роды, якія ўваходзілі ў гэта сямейства, былі ўключаны ў сямейства Амарылісавыя (Amaryllidaceae)[5].


  яшчэ 13 сямействаў, сярод якіх найбольш буйныя — Касачовыя, Асфадэлавыя, Архідныя, Спаржавыя   яшчэ дзве трыбы: Gilliesieae, Tulbaghieae[6]   яшчэ некалькі соцен відаў, у тым ліку Цыбуля-батун, Цыбуля-парэй, Часнок, Цыбуля скарада, Цыбуля мядзведжая
           
  парадак Спаржакветныя     падсямейства Allioideae     род Цыбуля    
                   
  аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя     сямейства Амарылісавыя (каля 1600 відаў)     трыба Allieae    
Цыбуля рэпчатая
             
  яшчэ 58 парадкаў кветкавых раслін (згодна з Сістэмай класіфікацыі APG III)[5]   яшчэ два падсямействы, Agapanthoideae і Amaryllidoideae[6]   яшчэ каля 15 родаў, з іх да роду Цыбуля найбольш блізкі Nectaroscordum  
       

Разнавіднасці

правіць

У рамках віду раней вылучалі некалькі разнавіднасцей, напрыклад:

  • Allium cepa var. solaninum Alef.
  • Allium cepa var. viviparum (Metzg.) Alef.

Часам Allium ascalonicum разглядаецца як разнавіднасць цыбулі рэпчатай (Allium cepa var. aggregatum G.Don).

Агратэхніка

правіць

Рэпчатую цыбулю можна вырошчваць у аднагадовай (сяўба насення або высадка расады), двухгадовай (пасадка сеянкі) і шматгадовай (высадка выбарку) культуры. Цыбуля добра расце на лёгкіх супясчаных і сугліністых глебах са слабай кіслотнасцю.

Да цяпла цыбуля не вельмі патрабавальная. Пры тэмпературы 18-20 °C і нармальным увільгатненні ўсходы з’яўляюцца на 10-12-ы дзень. Усходы лёгка пашкоджваюцца замаразкамі, але дарослыя расліны ў бязветранае надвор’е пераносяць замаразкі да −6-8 °C.

Хваробы і шкоднікі

правіць

Хімічны склад

правіць

Цыбуліны ўтрымліваюць 8-14 % цукроў (фруктоза, цукроза, мальтоза, Поліцукрыды інулін), бялкі (1,5-2 %), вітаміны (аскарбінавая кіслата), флаваноіды кверцэцін, ферменты, сапаніны, мінеральныя солі калію, фосфару, жалеза і інш, фітанцыды.

У зялёным лісці лука ўтрымліваюцца цукры, бялкі, аскарбінавая кіслата. У цыбулінах і лісці маецца эфірны алей, які надае ім спецыфічны пах і востры смак[4], серазмяшчальныя злучэнні, ёд, арганічныя кіслоты (яблычная і лімонная), слізі, пектынавыя рэчывы, гліказіды.

Лук стымулюе вылучэнне стрававальных сокаў, аказвае мачагоннае і некаторае заспакаяльнае дзеянне. Фітанціды лука вызначаюць бактэрыцыдныя і антыгельмінтныя ўласцівасці расліны.

Значэнне і ўжыванне

правіць
 
Жоўтая, фіялетавая і белая цыбуля.

У культуры вядома звыш 5 тысяч гадоў.

Сярэдняя ўраджайнасць рэпчатай цыбулі — каля 350 ц з га. Лепшы ўраджай дасягаецца пры тэмпературы 18-20 °C. Пры тэмпературы ніжэй 13 °C развіццё цыбулін запавольваецца, устойлівасць да захворванняў зніжаецца. Пры гарачым сухім надвор’і пагаршаецца смак зеляніны.

Выведзена мноства сартоў, якія адрозніваюцца на смак і колькасцю цыбулін, а таксама хуткаспеласцю. У Крыму папулярная цыбуля з фіялетавай лупінай, так званая «ялцінская цыбуля». Вострыя сарты вырошчваецца ў двухгадовай культуры, салодкія і паўвострыя ва ўмовах Украіны ў аднагадовай.

Вандруючы ў 1927 годзе па Іспаніі, Мікалай Вавілаў адзначаў самую высокую ў свеце ўраджайнасць валенсійскага сорту цыбулі рэпчатай, якая мела 5000 пудоў з аднаго гектара. У Валенсіі ў той час пад пасевы гэтага сорту выкарыстоўвалася больш за 9 тысяч гектараў[7].

У кулінарыі

правіць
 
Х. Суцін. «Нацюрморт з цыбуляй», 1916

Цыбуля мае каштоўныя смакавыя і пажыўныя якасці. Рэпчатая цыбуля спажываецца ў ежу свежая, вараная, смажаная. Незаменная для прыгатавання і араматызацыі страў, садзейнічае лепшаму страваванню, павялічвае выдзяленне страўнікавага соку і павышае засваяльнасць ежы арганізмам чалавека.

У цяперашні час цыбуля рэпчатая з’яўляецца адной з найважнейшых агароднінных культур. Цыбуліны і лісце выкарыстоўваюцца як заправа ў кансервавай прамысловасці, да салатаў, вінегрэту, грыбоў, агароднінных і мясных страў, а таксама як рэзка-вітамінавая закуска і смакавая дабаўка да супоў, соусаў, падліўкі, фаршу.

Часцей за ўсё цыбуля ўжываецца ў сырым выглядзе або падсмажаным на сале або алеі да залацістага колеру. Сырая цыбуля выдатна дапаўняе каўбасныя і мясныя вырабы, тварог, сыры, хлеб з салам.

У навуцы

правіць

Цыбуля рэпчатая выкарыстоўваецца ў якасці мадэльнага арганізма  (руск.) ў метадзе Allium test  (руск.), ужывальным для генатаксікалагічных  (руск.) даследаванняў.

У медыцыне

правіць
 
Я. Норблін. «Гандляр цыбуляй», 1817

У медыцыне вядомы з часоў Гіпакрата. Лячэбныя ўласцівасці цыбулі прызнавалі ўсе народы. Рымляне лічылі, што сіла і мужнасць салдат павялічваюцца пры ўжыванні цыбулі, таму ён уваходзіў у ваенны рацыён. У Егіпце цыбулі аддавалі ўшанаванні як бажаству. Пры Гіпакраце цыбулю прапісвалі хворым рэўматызмам, падаграй, а таксама ад атлусцення. Знакаміты персідскі лекар і навуковец Ібн Сіна (Авіцэна) у пачатку XI стагоддзя пісаў пра цыбулю: «ядомая цыбуля асабліва дапамагае ад шкоды дрэннай вады, калі кінуць у яе ачысткі цыбулі, гэта адзін са сродкаў, знішчальных яе пах… Цыбулевы сок карысны пры забруджаных ранах, змазваць вочы выціснутым сокам цыбулі з мёдам карысна ад бяльма… Цыбулевы сок дапамагае ад ангіны. Ядомая цыбуля з прычыны сваёй горычы ўмацоўвае слабы страўнік і ўзбуджае апетыт». На Усходзе існавала прымаўка: «Цыбуля ў тваіх абдымках — праходзіць усякая хвароба».

Дзякуючы наяўнасці лятучых эфірных алеяў (фітанцыдаў) валодае бактэрыцыднымі ўласцівасцямі. Вядома як сродак, які падмацоўвае сілы і ўзбуджае энергію, а таксама як лякарства ад многіх хвароб. Медыцынай устаноўлена, што сок цыбулі здольны раствараць ныркавы пясок і камяні. Выяўлена яе здольнасць зніжаць колькасць цукру ў крыві. Цыбуля зніжае згортвальнасць крыві і таму карысная пры тромбафлебітах і ўсіх іншых захворваннях, звязаных з пашкоджаннем сасудаў. Спіртавая выцяжка з цыбулін (алілчэп) выкарыстоўваецца пры атаніі кішэчніка, калітах і для павышэння тонусу і сакрэцыі страўнікава-кішачнага тракту, пры атэрасклерозе, садзейнічае нармальнай рабоце сэрца. Водны або спіртавы настой з сухіх шалупінак рэпчатай цыбулі канцэнтруе Р-вітамінныя рэчывы, якія аказваюць лекавае дзеянне пры гіпертанічнай хваробе і атэрасклерозе. Гэты настой паляпшае работу сэрца, валодае мачагонным дзеяннем і спрыяе выдаленню з арганізма натрыю і хларыдаў. Фарбавальнае рэчыва сухога шалупіння (кварцэцін) умацоўвае крывяносныя сасуды, робіць іх больш эластычнымі і пранікальнымі. У народнай медыцыне цыбулю выкарыстоўваюць як антыцынготны, мачагонны і ранагаючы сродак.

Час з’яўлення цыбулі на Русі дакладна не ўстаноўлены, але вядома, што ўжо з даўніх часоў ён з’яўляўся адным з галоўных харчовых прадуктаў і лічыўся ўніверсальным сродкам, які засцерагае да хвароб і лечыць іх. У старадаўніх рускіх лячэбніках-траўніках прыводзілі такую рэкамендацыю: «падчас маравой павевы ці іншых учэплівых хвароб трэба развешваць у пакоях звязкі цыбулін, з-за чаго не пранікае ў іх зараза, і ды паветра ў пакоях ачысціцца… Падчас здыхаты жывёл нанізваюць на нітку побольш цыбулін і часночных галовак і прывязваюць на шыю каровам, коням і іншым хатнім жывёлам, каб не заразіліся». Прафесар Н. 3. Умікаў прыводзіць сведчанні сучаснікаў пра тое, што падчас вялікай эпідэміі брушнога тыфа ў 1805 годзе рускія, якія спажывалі ў вялікай колькасці цыбулю, не захворвалі тыфам і чумой.

 
 
Фіялетавая і жоўтая цыбуля ў разрэзе.

Цыбуля з’яўляецца добрым вітамінавым сродкам[4], асабліва рэкамендаваным у зімова-вясновы перыяд, але выкарыстоўваным круглы год. Значная колькасць мінеральных соляў у цыбулі пры яе выкарыстанні ў ежу спрыяе нармалізацыі водна-солевага абмену ў арганізме, а своеасаблівы пах і востры смак узбуджаюць апетыт.

Цыбуля шырока выкарыстоўваецца ў сучаснай медыцыне. З цыбулі рэпчатай атрыманы прэпараты «Алілчэп» і «Алілгліцэр»[4]. «Алілчэп», які аказвае супрацьмікробнае дзеянне, узбуджае маторыку кішэчніка, выкарыстоўваецца як пры дыярэях, так і калітах са схільнасцю да запорах, пры атаніі кішэчніка, атэрасклерозе і склератычнай форме гіпертаніі[4]. «Алілгліцэр» рэкамендуецца для лячэння трыхаманаднага кальпіта ў выглядзе тампонаў.

Цыбуля з’яўляецца папулярным касметычным сродкам у многіх краінах свету. Сокам цыбулі рэкамендуюць змазваць валасістую частку галавы пры себарэі, гнездавой лысасці, для ўмацавання каранёў валасоў. Пры гэтым валасы становяцца шаўкавістымі, мяккімі і бліскучымі, а скура не лушчыцца, не ўтвораецца перхаць. Ад цыбулевага соку бляднеюць вяснушкі; прыём цыбулі ўнутр, а таксама цыбулевыя маскі (з сумесі кашыцы цыбулі з мёдам) папярэджваюць з’яўленне маршчын, скура асобы становіцца свяжэй.

Цыбуля змяшчае меркаптаметылпентанол — рэчыва, якое актыўна злучае пераксінітрыт[8].

Іншае прымяненне

правіць

Каштоўны меданос, дае пчолам шмат нектару нават пры вельмі гарачым надвор’і. Мёд светла-жоўты, амаль непразрысты, пры паспяванні губляе характэрны прысмак лука[9].

Цыбуля ў культуры

правіць

Цыбуля ў геральдыцы

правіць

Выява цыбулі ўпрыгожвае вялікую колькасць гербаў самых розных краін.

Цыбуля ў мастацтве

правіць

Вялікая колькасць колеравых варыяцый, форм і памераў, а таксама даступнасць у побыце зрабілі цыбулю вельмі папулярнай тэмай для скульптурных і жывапісных кампазіцый. Яе малявалі П. Сезан, В. ван Гог, П. Рэнуар, Э. Бернар Б. Грыгор'еў  (руск.) і шматлікія іншыя мастакі.

Цыбуля ў скульптуры

правіць

Цыбуля ў жывапісе

правіць

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 12. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. а б в г д е ё ж з і к л Лук репчатый // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 89-90. — 592 с. — 120 000 экз.
  5. а б Angiosperm Phylogeny Group (2009) An update of the Angiosperm Phylogeny Group classification for the orders and families of flowering plants: APG III // Botanical Journal of the Linnean Society : часопіс. — Лондон: 2009. — Т. 161. — № 2. — С. 105—121. — ISSN 0024-4074. — DOI:10.1111/j.1095-8339.2009.00996.x Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2017. (англ.) (Праверана 28 студзеня 2013)
  6. а б Семейство Amaryllidaceae J. St.-Hil., nom. cons. Архівавана 21 лютага 2013. // Germplasm Resources Information Network (GRIN) — 3 чэрвеня 2003 (апошнія змены). (англ.) (Праверана 8 студзеня 2013)
  7. Вавилов Н.И. Пять континентов / Н. И. Вавилов. Под тропиками Азии / А. Н. Краснов. — М.: Мысль, 1987. — 348 с.
  8. Inhibition of peroxynitrite-mediated cellular toxicity, tyrosine nitration, and α1-antiproteinase inactivation by 3-mercapto-2-methylpentan-1-ol, a novel compound isolated from Allium cepa. Rose, Widder, Looft, Pickenhagen, Ong, Whiteman. Biochemical and Biophysical Research Communications. Volume 302, Issue 2, 7 March 2003, Pages 397—402. (англ.) (Праверана 26 мая 2010)
  9. Абрикосов Х. Н. и др. Лук // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 178. Архівавана 7 студзеня 2012.

Літаратура

правіць
  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Введенский А. И. Род 267. Лук — Allium L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Главный редактор и редактор тома акад. В. Л. Комаров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1935. — Т. IV. — С. 199. — 760 + XXX с. — 5 175 экз.
  • Дудченко Л. Г., Козьяков А. С., Кривенко В. В. Пряно-ароматические и пряно-вкусовые растения: Справочник / Отв. ред. К. М. Сытник. — К.: Наукова думка, 1989. — 304 с. — 100 000 экз. — ISBN 5-12-000483-0